Сяргей Калякін (фізык)
Сяргей Калякін | |
| Дата нараджэньня | 21 чэрвеня 1963 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 16 сьнежня 2023 (60 гадоў) |
| Месца вучобы | |
| Занятак | фізык |
| Навуковая сфэра | ядзерная фізыка |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[d] |
Сярге́й Гео́ргіевіч Каля́кін (21 чэрвеня 1963, Караганда, СССР (цяпер Казахстан)[1] — 16 сьнежня 2023[2]) — савецкі і расейскі фізык. Спэцыяліст у галіне бясьпекі ядзерных рэактараў. Доктар тэхнічных навук (2007).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Ленінградзкі тэхналягічны інстытут у 1985 годзе[1]. Скончыў асьпірантуру ў Ленінградзкім тэхналягічным інстытуце[3]. Пасьля гэтага ў 1989 годзе пераехаў працаваць на навуковым супрацоўнікам у Фізыка-энэргетычны інстытут (ФЭІ) у Обнінску[3]. У 1994 годзе ўзначаліў экспэрымэнтальную лябараторыю Цеплафізычнага аддзяленьня[3]. Займаў пасаду першага намесьніка гендырэктара па навуцы — дырэктара Інстытута яздерных рэактараў і цеплафізыкі (у складзе ФЭІ)[3]. 19 верасьня 2007 году абараніў дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені доктара тэхнічных навук «Цеплагідраўліка пасіўных сыстэм бясьпекі Атамных электрастанцый (АЭС) з ВВЭР» па спэцыяльнасьці «Ядзерныя энэргетычныя устаноўкі, у тым ліку праектаваньне, эксплюатацыя і вывад з эксплюатацыі» (навуковы кансультант — доктар тэхнічных навук Аляксандар Ефанаў). Ад 2012 да сакавіка 2013 году выконваў абавязкі дырэктара Фізыка-энэргетычнага інстытуту[3]. 26 лістапада 2013 году арыштаваны. Абвінавачаны ў прысваеньні з 2010 да 2011 году суммы 45 мільёнаў расейскіх рублёў, выдаткаваных ТАА «Энэргаінжынірынг» для правядзеньня дасьледчых работ[4]. 18 жніўня 2015 году рашэньнем судзьдзі Замаскварэцкага раённага суда Масквы асуджаны да 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму і штрафу 700 тыс. расейскіх рублёў па артыкуле 159 «Махлярства ў асабліва буйным памеры» Крымінальнага кодэксу Расейскай Фэдэрацыі[5]. Накіраваны ў калёнію ў горадзе Сухінічы (Калуская вобласьць)[6]. 19 сьнежня 2016 году адпушчаны на волю[7]. У апошнія гады працаваў ва Усерасійскім навукова-дасьледчыцкім інстытуце па эксплюатацыі атамных электрастанцый (г. Масква) дырэктарам дэпартамэнта. Адначасова выкладаў у Обнінскім філіяле Навукова-дасьледчага ядзернага ўнівэрсытэту Маскоўскі інжынэрна-фізычны інстытут[2].
Унёсак у навуку
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зрабіў значны ўнёсак у правядзеньне работ для хуткіх рэактараў, якія ахаладжаюцца натрам[8]. Абгрунтаваў дадатковую пасіўную сыстэму адводу цяпла для праектаў рэактараў ВВЭР-640 у г. Сасновы Бор і ВВЭР-1000 Новаваронескай АЭС-2 і Цяньваньскай АЭС у Кітаі[9]. Дасьледаваў работу прылады для лякалізацыі расплаву актыўнай зоны для АЭС «Куданкулам» (Індыя). Стварыў комплекс экспэрымэнтальных стэндаў (ГЕ-2) для дасьледаваньня пасіўных сыстем бясьпекі, у тым ліку вадароднай бясьпекі АЭС[10]. Суаўтар патэнта на карысную мадэль газааналізатара вадароду і тлену[11].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ганаровыя граматы Міністэрства Расеі па атамнай энэргіі, ЦК прафсаюзу, Фэдэральнага агенцтва па атамнай энэргіі, Дзяржкарпарацыі «Расатам». Нагрудны знак «Акадэмік І. Курчатаў» 4 ступені, падзякі генэральнага дырэктара ДНЦ РФ-ФЭІ. Прэмія Дзяржкарпарацыі «Расатам» (2013). Падзяка генэральнага дырэктара за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё галіны (2013). Званьне «Вэтэран атамнай галіны» (загад Дзяржкарпарацыі «Расатам»)[3].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жонка Тацяна Сямёнаўна Калякіна. Сын Зьміцер, кандыдат тэхнічных навук, супрацоўнік ФЭІ. Дачка Алена вучылася ў МДУ імя М. Ламаносава[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Чем известен Сергей Калякин (рас.). Газета Коммерсантъ (26 лістапада 2014).
- 1 2 16 декабря 2023 года на 61 году жизни скоропостижно ушёл из жизни известный российский учёный-атомщик, доктор технических наук Калякин Сергей Георгиевич (рас.). Вперёд.ru.
- 1 2 3 4 5 6 7 Физик должен сидеть в тюрьме? (рас.). Троицкий вариант — Наука (12 жніўня 2014).
- ↑ Сергей Георгиевич Калякин. АЙК Обнинск (iobninsk.ru). Праверана 18 жніўня 2024 г.
- ↑ Демина Н. (25 жніўня 2015) 7 лет за 3%? (рас.). Троицкий вариант — Наука.
- ↑ Суд над физиком-ядерщиком Сергеем Калякиным (рас.). Троицкий вариант — Наука (trv-science.ru) (5 красавіка 2016).
- ↑ Васильева В. (17.01.2017) Дело Калякина: торжество правосудия! Торжество правосудия? (рас.). Троицкий вариант — Наука (trv-science.ru).
- ↑ Рачков В.И., Ефанов А.Д., Жуков А.В., Калякин С.Г., Сорокин А.П. Теплогидравлические исследования ЯЭУ (к 60-летию первой АЭС) (рас.) // Известия высших учебных заведений. Ядерная энергетика. — 2014. — № 1. — С. 39-63. — DOI:10.26583/npe.2014.1.03
- ↑ Калякин С.Г., Ремизов О.В., Юрьев Ю.С., Климанова Ю.В., Морозов А.В. Обоснование проектных функций системы пассивного залива усовершенствованного проекта АЭС с реактором ВВЭР (рас.) // Известия высших учебных заведений. Ядерная энергетика. — 2003. — № 2. — С. 71.
- ↑ Малышев А.Б., Ефанов А.Д., Калякин С.Г. Экспериментальные исследования системы пассивного залива реактора ВВЭР-1000 // Теплоэнергетика. — 2002. — № 12. — С. 61-65.
- ↑ Пат. 42663 РФ, МКИ G 01 N 27/12. Газоанализатор / П. Н. Мартынов, А. Д. Ефанов, С. Г. Калякин, Е. И. Чернов, А. А. Лукьянов.: заявитель и патенообладатель ФГУП ГНЦ РФ-ФЭИ, 2004122843/22; заявл. 26.07.2004. — Опубл. 10.12.2004, Бюл. № 34.