Сяргей Калякін (палітык)
| Сяргей Калякін | |
| | |
|---|---|
|
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[d]
|
|
| 9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001 | |
| 22 красавіка 1996 — 27 студзеня 1997 | |
| Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» | |
| 1994 — 29 верасьня 2023 | |
| Папярэднік | партыя створаная |
| Наступнік | партыя забароненая |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 16 чэрвеня 1952 |
| Памёр | 15 жніўня 2024 (72 гады) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Сяргей Івановіч Калякін (16 чэрвеня 1952, Менск — 15 жніўня 2024, Менск) — беларускі апазыцыйны палітык, лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» з 1994 па 29 верасьня 2023 году[1] (да 2009 году — Партыя камуністаў беларуская).
Пляменьнік Мікалая Дземянцея, Старшыні Вярхоўнага Савета БССР.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1977 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут, атрымаўшы кваліфікацыю радыёінжынера.
Быў сябрам КПСС з 1977 году.
У 1992 годзе атрымаў дыплём палітоляга ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.
Пасьля заканчэньня інстытуту працаваў тэхнікам трэста «Аргтэхбуд» Мінпрамбуда БССР, наладчыкам электроннага абсталяваньня ў вытворча-тэхнічным аб’яднаньні «Інтэграл», загадчыкам сектара, намесьнікам камандзіра ў Рэспубліканскім штабе студэнцкіх будаўнічых атрадаў ЦК ЛКСМБ.
У 1983 годзе перайшоў на партыйную і савецкую работу: інструктар арганізацыйных аддзелаў Партызанскага райкама і менскага гаркама КПБ, сакратар парткама трэста Белсувязьбуд, намесьнік старшыні Савецкага райвыканкама Менска, другі, а потым і першы сакратар Савецкага райкама КПБ Менска.
У 1991 годзе стаў членам Камуністычнай партыі Беларусі. З 1991 году быў сакратаром, а з 1994 году — першым сакратаром ЦК ПКБ. З траўня 2007 году быў сустаршынём Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сіл.
Памёр раніцай 15 жніўня 2024 году ў Менску пасьля цяжкай, працяглай хваробы ва ўзросьце 72 гадоў[2][3].
Сям’я: быў жанаты, меў дваіх дзяцей.
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сяргей Калякін быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1996 год), сябрам Прэзыдыюма і кіраўніком фракцыі камуністаў, беспасьпяхова спрабаваў удзельнічаць у выбарах прэзідэнта 2001 і сабраў каля 100 тысяч подпісаў, такім чынам ён ня змог стаць кандыдатам. І адным з патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе (пасля паражэння на праймерыз стаў кіраўніком выбарчага штаба Аляксандра Мілінкевіча).
У 2009 годзе абраны старшынёй Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».
У 2015 годзе створана ініцыятыўная група для ўдзелу Калякіна ў прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў 1510 чалавек, але здолела сабраць 69 950 подпісаў са 100 тысяч неабходных, рэйтынг Калякіна ў 2015 годзе складаў ад 1,6 да 3,1 %.
Палітычныя пазыцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калякін падтрымліваў расейскую акупацыю Крыма, заяўляючы, што Расія абараняла людзей, якіх яна лічыць сваімі патэнцыйнымі грамадзянамі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вярхоўны суд ліквідаваў апошнюю апазіцыйную партыю (бел.). Наша Ніва (30 верасьня 2023). Праверана 16 жніўня 2024-08-16 г.
- ↑ Умер политик Сергей Калякин (рас.). Медиа-Полесье (15 жніўня 2024). Праверана 15 жніўня 2024-08-15 г.
- ↑ Умер оппозиционный политик Сергей Калякин (рас.) Sputnik Беларусь Праверана 2024-08-16 г.
- ↑ «Камуніст, які выступае за буржуазную рэвалюцыю». Пяць фактаў пра Сяргея Калякіна, які стварае «партыю марксісцкіх поглядаў». Наша Ніва (11 сьнежня 2023). Праверана 15 жніўня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Калякін Сяргей // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6
- Біяграфія да 2007 г.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Сябры КПСС
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня