Сяргей Кавальчык
Сяргей Кавальчык | |
| Дата нараджэньня | 25 верасьня 1969[1] (56 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | тэатральны рэжысэр, настаўнік |
| Узнагароды | |
Сярге́й Міха́йлавіч Кава́льчык (нар. 25 верасьня 1969, Баранавічы Берасьцейскай вобласьці БССР) — беларускі тэатральны рэжысэр, пэдагог. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (2017).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бацька — тэатральны рэжысэр Міхаіл Кавальчык, маці — акторка Эмілія (Марозава). У 1978 року сям’я пераехала ў Менск.
Сяргей скончыў дзіцячую музычную школу №5 г. Менску па клясе акардэону, трапіў у тэатральную студыю. У 1986 року паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на спэцыяльнасьць «актор драматычнага тэатру і кіно». Пасьля другога курсу год адслужыў у войску; вярнуўшыся ў інстытут, скончыў яго па курсе Андрэя Андросіка(d) (1991).
У 1996 скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці «рэжысура драмы» (курс Лідзіі Манаковай(d)). У 2009 скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусі па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае кіраваньне і эканоміка».
У 1992 пачаў працаваць акторам у Рэспубліканскім тэатры юнага гледача ў Менску. Рэжысэрскі дэбют адбыўся на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатру. З 1997 — рэжысэр-пастаноўшчык Дзяржаўнага моладзевага тэатру. З 2000 — рэжысэр-пастаноўшчык Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі. З 2008 — галоўны рэжысэр, з 2013 — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Горкага. З 2014 — мастацкі кіраўнік рэжысэрскага курсу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Сябра экспэртнай рады па падтрымцы таленавітай моладзі Спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі. Сябра праўленьня Асацыяцыі расейскіх тэатраў замежжа.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтар дакумэнтальных фільмаў «Тэрыторыя па-за свабодай» (1997), «Наркаманія» (1999), «Le Sonet» (2000), «Тыя, што даюць сьвятло і цяпло» (2001) ды інш.
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На конкурсе творчай моладзі ў Горадні (1999) прызнаны найлепшым маладым рэжысэрам Беларусі.
Бронзавы дыплём IV Міжнароднага тэатральнага форуму «Залаты віцязь» (Масква, 2006) і Гран-пры фэстывалю «Галасы гісторыі» (Волагда, 2007) за спэктакль «Шлях у Царград» паводле п’есы сэрбскага драматурга З. Костыча.
Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі (2007), мэдаль Францішка Скарыны (2011), юбілейны мэдаль «70 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2015).
Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусі (24 жніўня 2017).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 25 верасьня 2019 г. — 50 гадоў з дня нараджэньня Сяргей Міхайлавіча Кавальчыка (1969), рэжысэра, пэдагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (2017) // Берасьцейская абласная бібліятэка імя Максіма Горкага — 2019.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Жыцьцяпіс (рас.) на бачыне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Горкага
- Нарадзіліся 25 верасьня
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі
- Беларускія тэатральныя акторы
- Беларускія тэатральныя рэжысэры