Сяргей Выскварка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Выскварка
Дата нараджэньня 11 ліпеня 1971(1971-07-11) (52 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак фальклярыст

Сяргей Выскварка (нар. 11 ліпеня 1971; в. Пласток, Любанскі раён) — зьбіральнік, дасьледнік і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапэдагог.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргей Выскварка нарадзіўся ў вёсцы Пласток Любанскага раёна ў вялікай сям’і. Ужо з дзяцінства цікавіўся традыцыйнай культурай і танцамі, з якімі знаёміла родная бабуля. Скончыў Пластокскую сярэднюю школу. З 1991 года працаваў у дамах культуры Любаншчыны. З 1999 года спэцыяліст па фальклоры і этнаграфіі Любанскага раённага цэнтру культуры, мастацкі кіраўнік Любанскага ўзорнага фальклорнага танцавальнага калектыву «Верабейкі» (створаны ў 1993 годзе)[1]. У 2004 годзе завочна скончыў факультэт Традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага ўнівэрсытэту культуры (сучасны Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў). Працуе загадчыкам арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтр3 культуры.

На ніве фальклору[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледуе традыцыйную народную культуру Любаншчыны: запісаў звыш за 400 народных песень, 95 традыцыйных мясцовых танцаў (сярод якіх такія рэдкія творы, як «Войра карагодам», «Каваля» «Кадрыля на пяць штоф»), больш за 15 карагодаў і народных гульняў. Рэканструяваў традыцыйныя «Гасьцявыя кірмашы», абрад «Спальваньне русалкі». Аўтар шматлікіх публікацый, прысьвечаных традыцыйным танцам і фальклору[2]. На працягу многіх гадоў праводзіць майстар-клясы традыцыйных танцаў. Зьяўляецца куратарам летняй школы традыцыйных танцаў «Пятровіца» (арг. Н. Кухарэнка).

Вядучы шматлікіх сьвят, у тым ліку «Фальклорная вандроўка» (1993, 1998, 2003), «Гліняны звон» (1996), Рэспубліканскі кірмаш «Вясна — 2000» (горад Салігорск), Рэспубліканскае сьвята гумару «Капыльскія пацехі» (1999, 2002) і інш.[1]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты з Валянцінай Бубіч. Мае сына Арцёма (1998 г.н.) і дачку Арыну (2005 г.н.).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Танцавальны фальклор у традыцыйным вяселлі Любаншчыны» (2001)
  • «Спецыфіка танцавальнага фальклору Любаншчыны» (2003)
  • «Да пытання захавання і развіцця рэгіянальнай мастацкай культуры» (2003)
  • «Комплекснае даследванне фальклорна-этнаграфічных традыцый Любаншчыны» (2003)
  • «Беларускі танцавальны фальклор. Методыка працы з дзіцячым факльклорным калектывам» (Мн.: Зміцер Колас, 2015)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: А капэла — Куцця / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл. — С. 290.
  2. ^ Беларускі танцавальны фальклор: Методыка працы з дзіцячым фальклорным калектывам / С. Г. Выскварка. — Мн.: Зміцер Колас, 2015. — 84 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]