Перайсьці да зьместу

Сю Мэнтао

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сю Мэнтао
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-кітайску: 徐梦桃
Нарадзілася12 ліпеня 1990(1990-07-12) (35 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяфрыстайлістка

Сю Мэнта́о (па-кітайску: 徐梦桃; 12 ліпеня 1990 году) — кітайская фрыстайлістка, які спэцыялізуецца на акрабатыцы. Алімпійская чэмпіёнка.

Брала ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году[2], дзе кваліфікавалася восьмай і мела найвышэйшы бал пасьля першага скачка ў фінале. Аднак у другім скачку яна пацярпела няўдачу і ў выніку апынулася на шостым месцы.

Ужо праз чатыры гады спартоўка ўзяла срэбны мэдаль зь зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 году, якія ладзіліся ў Сочы, набраўшы 83,50 пунктаў у фінале жаночай акрабатыкі. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году ў Пхёнчхане Мэнтао атрымала 91 пункт у першым скачку, што паставіла яе на другое месца, але ў другім скачку яна не дала рады, апынуўшыся на 9-м месцы ў агульным заліку.

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне фрыстайлістка здабыла срэбны мэдаль у зьмяшаных камандных спаборніцтвах, а таксама залаты мэдаль у жаночай акрабатыцы з канчатковым вынікам у 108,61 пунктаў, выканаўшы скачок з трыма сальта, абышоўшы дзейную чэмпіёнку Ганну Гуськову з уражлівым вынікам 107,95. Такім чынам, Мэнтао стала першай кітаянкай, якая перамагла ў гэтай алімпійскай дысцыпліне[3][4][5][6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]