Сэрж Гнабры
| Сэрж Гнабры | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 ліпеня 1995[1][2] (30 гадоў) | |
| Рост | 176 см[4] | |
| Вага | 77 кг[4] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Баварыя | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2016 | Арсэнал Лёндан | 10 (1) |
| 2015—2016 | → Ўэст Бромўіч Альбіён | 1 (0) |
| 2016—2017 | Вэрдэр | 27 (11) |
| 2017— | Баварыя | 212 (76) |
| 2017—2018 | → Гофэнгайм | 22 (10) |
| Зборныя | ||
| 2015—2017 | Нямеччына (да 21)[d] | 16 (4) |
| 2016— | Нямеччына | 57 (25) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Сэрж Гнабры (па-нямецку: Serge Gnabry; нар. 14 ліпеня 1995 году) — нямецкі футбаліст, нападнік клюбу «Баварыя» і зборнай Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гнабры пачаў сваю кар’еру ў Ангельшчыне ў складзе «Арсэнала», дэбютаваўшы ў прафэсійным складзе ў верасьні 2012 году. Гулец таксама нядоўга бараніў колеры «Ўэст Бромўіч Альбіён», перш чым вярнуцца ў Нямеччыну і далучыцца да «Вэрдэру» ў 2016 годзе. У 2017 годзе ён падпісаў кантракт з «Баварыяй», а затым быў аддадзены ў арэнду ў «Гофэнгайм» на сэзон 2017—2018 гадоў. У сэзоне 2018—2019 гадоў, сваім першым сэзоне ў складзе мюнхэнскага клюбу, ён перамог у розыгрышы Бундэсьлігі і быў названы найлепшым гульцом сэзону. У наступным сэзоне Гнабры загнаў 23 галы, а «Баварыя», у тым ліку дзякуючы гэтаму, узяла кантынэнтальны трэбл, стаўшы чэмпіёнам Нямеччыны, уладальнікам Кубка Нямеччыны і пераможцам Лігі чэмпіёнаў.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля выступаў за нямецкія зборныя на розных юнацкіх і моладзевых узроўняў, Гнабры дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны ў лістападзе 2016 году ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Сан-Марына, аформіўшы хет-трык у пераможным матчы зь лікам 8:0. 9 кастрычніка 2019 году падчас таварыскага матчу супраць зборнай Аргентыны, які завяршыўся нічыёй 2:2, Гнабры стаў найхутчэйшым гульцом каманды, які правёў 10 галоў за зборную, зрабіўшы гэта ў сваім 11-м матчы і пераўзвысіўшы рэкорд Міраслава Клёзэ на 2 гульні[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2025
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2019, 2020
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2020, 2021, 2022, 2025
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2020
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2020
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Serge Gnabry // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Serge Gnabry // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- 1 2 https://fcbayern.com/us/teams/professionals/serge-gnabry
- ↑ International Friendly: 3 Things We Learned As Argentina Fightback To Draw 2–2 With Germany // 10.10.2019 г. Архіўная копія ад 10.10.2019 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Баварыя Мюнхэн — цяперашні склад |
|---|
|
1 Ноер · 2 Юпамэкано · 3 Кім · 4 Та · 6 Кіміх · 7 Гнабры · 8 Гарэцка · 9 Кейн · 10 Мусіяла · 11 Джэксан · 14 Дыяс · 17 Алісэ · 19 Дэйвіс · 20 Бішаф · 21 Іта · 22 Герэйру · 26 Ульрайх · 27 Ляймэр · 39 Ндыяй · 40 Урбіг · 42 Карл · 44 Станішыч · 45 Паўлавіч · 48 Клянац · Трэнэр: Кампані |
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Штутгарце
- Футбалісты клюбу «Баварыя» Мюнхэн
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён»
- Футбалісты клюбу «Вэрдэр» Брэмэн
- Футбалісты клюбу «Гофэнгайм»
- Футбалісты зборнай Нямеччыны
- Нямецкія футбалісты
- Нямецкія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году