Сэргіюш III
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 860 |
| Памёр | 14 красавіка 911[1] |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
| Дзеці | Ян XI |
| Заняткі | палітык, каталіцкі сьвятар |
Сэргіюш III (па-лацінску: Sergius PP. III; памёр 14 красавіка 911, Рым) — папа рымскі з 29 студзеня 904 году па 14 красавіка 911 году.
Сьцьвярджаецца, што Сэргіюш напоўніў папскі двор палюбоўніцамі й байструкамі й ператварыў папскі палац у прытон злодзеяў. Ён адзіны папа, аб якім вядома, што ён загадаў забіць іншага папу, Крыштапа ў пачатку 904 году. Адзіны рымскі біскуп, чый незаконнанароджаны сын пасьля сам заняў ягонае месца. З Сэргіюша й ягонай усёмагутнай палюбоўніцы Марозіі ў гісторыі папства пачынаецца пэрыяд порнакратыі.
Марозія была палюбоўніцай Сэргіюша й нарадзіла ад яго сына, то бок папу Яна XI. Яна прыходзілася таксама бабкай папу Яну XII. Нягледзячы на аблудлівы лад жыцьця, Сэргіюш меў народную любоў за шчодрасьць і клопат аб аднаўленьні прыходзячых у заняпад палацаў і храмаў Рыму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сэргіюш III. Catholic Encyclopedia.

