Сэрвітут
Сэрвіту́т (па-лацінску: servitus, servitutis — «павіннасьць, падначаленасьць») — ува антычным, фэўдальным і капіталістычным грамадзтве — права карыстацца чужой уласнасьцю ў пэўных межах[1]; а таксама права на абмежаваньне ўласьніка ў пэўных адносінах[1]; права абмежаванага карыстаньня чужым выганам, выпасам для жывёлы, сенажацьцю й іншымі сельскагаспадарчымі ўгодзьдзямі[2].
Міжнародны сэрвітут
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Міжнародны сэрвітут
Міжнаро́дны сэрвіту́т — абмежаваньне ўлады якой-небудзь дзяржавы над якой-небудзь тэрыторыяй на карысьць іншае дзяржавы[1].
Зямельны сэрвітут
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Зямельны сэрвітут
Статус зямельнага сэрвітуту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вызначаецца §1 «Асноўныя тэрміны й паняцьці, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Кодэксе» Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі:
Зямельны сэрвітут — права абмежаванага карыстаньня чужым зямельным участкам, якое ўстанаўліваецца для забесьпячэньня праходу, праезду, пракладкі й эксплёатацыі газаправодаў, нафтаправодаў, паветраных і кабэльных ліній электраперадачы, сувязі й іншых падобных збудаваньняў (далей — лінейныя збудаваньні), забесьпячэньня водазабесьпячэньня й мэліярацыі, разьмяшчэньня геадэзічных пунктаў, а таксама для іншых мэтаў, якія ня могуць быць забясьпечаны без прадастаўленьня такога права.
Тыпы сэрвітутаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэрвітут: |
---|
Лясны |
Публічны |
Зямельны |
Прыватны |
Міжнародны |
Водны |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Тлумачэньне слова «Сэрвітут». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.
- ^ Слоўнік тэрмінаў беларускае гісторыі (рас.)