Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў
Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў | |
![]() | |
Дата ўтварэньня | 7 лістапада 1841 (183 гады таму) |
---|---|
Тып | навуковая |
Юрыдычны статус | урадавая ўстанова |
Штаб-кватэра | Бялград |
Сайт | sanu.ac.rs |
Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў (па-сэрбску: Српска академија наука и уметности) — вышэйшая навуковая і асьветніцкая ўстанова Сэрбіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Была заснаваная 1 лістапада 1886 году як Сэрбская каралеўская акадэмія навук, якая дзеяла паводле статуту, распрацаваным Нацыянальным сходам і падпісаным каралём Міланам I Абрэнавічам. Першыя 16 акадэмікаў былі прызначаныя каралём 5 красавіка 1887 году. Тады ж сфармаваліся чатыры аддзяленьні.
Пасьля ўлучэньня ў склад сацыялістычнай Югаславіі ў 1947 годзе атрымала назву Сэрбская акадэмія навук. Пазьней законам 1960 году была ўсталяваная сучасная назва. З 1909 па 1952 гады акадэмія разьмяшчалася на Бранкавай вуліцы (дом № 15). Пасьля разбурэньня будынка ў 1963 годзе рэзыдэнцыя перамясьцілася на вуліцу Князя Міхаіла (дом № 35, будынак пабудовы 1923—1924 гадоў).
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым прэзыдэнтам быў прызначаны лекар і батанік Ёсіф Панчыч. Яго, а таксама першых сябраў акадэміі абраў кароль Мілан Абрэнавіч у адпаведнасьці з зацьверджаным Скупшчынай (парлямэнтам) законам[1].
Прэзыдэнт, згодна з артыкулам 24 закону аб Акадэміі навук і мастацтваў, абіраецца Скупшчынай. Галасаваньне таемнае, перамагае кандыдат, які набраў ня менш за 50% галасоў. У выпадку адсутнасьці пераможцы праз два тыдні ладзіцца паўторнае галасаваньне[2].
Прэзыдэнт зьяўляецца прадстаўніком акадэміі і выступае ад ейнага імя. Ён склікае паседжаньні Скупшчыны, Прэзыдыюма і Выканаўчага камітэта, кантралюе іхную дзейнасьць, а таксама выконвае шэраг іншых функцыяў[3].
Аддзяленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У цяперашні час акадэмія налічвае 8 аддзяленьняў паводле галінаў ведаў і мастацтваў:
- Аддзяленьне матэматыкі, фізыкі і геанавук;
- Аддзяленьне хімічных і біялягічных навук;
- Аддзяленьне тэхнічных навук;
- Аддзяленьне мэдычных навук;
- Аддзяленьне мовы і філялёгіі;
- Аддзяленьне грамадзкіх навук;
- Аддзяленьне гістарычных навук;
- Аддзяленьне мастацтваў (раней «аддзяленьне выяўленчых і музычных мастацтваў», перайменавана пры абнаўленьні статуту ў кастрычніку 2020 году[4]).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гордана Радојчић-Костић Српска краљевска академија (1886-1890). Сайт Сербской академии наук и искусств. Архіўная копія ад 2020-09-19 г.
- ^ Slobodan Bubnjević Novi predsednik i novi akademici. Журнал «Vreme». Архіўная копія ад 2017-11-10 г.
- ^ Статут Српске академије наука и уметности. Сайт Сербской академии наук и искусств. Архіўная копія ад 2021-01-20 г.
- ^ Статут Српске академије наука и уметности. Српска академија наука и уметности (Београд, октобар 2020. године). Архіўная копія ад 2021-04-11 г.