Сэнт Вінсэнт (заліў)
Сэнт Ві́нсэнт (па-ангельску: Gulf Saint Vincent, ці Gulf of St. Vincent) — вялікі заліў у паўднёвай частцы Аўстраліі, на тэрыторыі штата Паўднёвая Аўстралія. Абмежаваны двума паўастравамі: паўвостравам Ёрк з захаду і паўвостравам Фляро з паўднёвага ўсходу. На паўднёвым захадзе, ля выхаду з заліва ў Індыйскі акіян, знаходзіцца востраў Кенгуру.
Шматлікія прыгарады сталіцы Паўднёвай Аўстраліі, гораду Адэлаіды, раскінуліся ўздоўж усходняга берага заліва; уласна Адэлаіда (цэнтральная адміністрацыйная адзінка) знаходзіцца ў некалькіх кілямэтрах ад берага. Іншымі буйнымі населенымі пунктамі на заліве зьяўляюцца: горад Ардрасан, Порт Ўэйкфілд, Ідытбэрг і Порт Вінсэнт.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэнт Вінсэнт (заліў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Friends of Gulf St Vincent (анг.)
Каардынаты: 34°29′ пд. ш. 138°15′ у. д. / 34.483° пд. ш. 138.25° у. д.