Сэнтэндрэ
| Сэнтэндрэ | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Вугоршчына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Мэд’е | Пэшт | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 43,82 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 110 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 47°40′03″ пн. ш. 19°04′35″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 26 447 чал. (2018) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 26 | ||||
| Паштовы індэкс | 2000 і 2001 | ||||
| Сайт | Сайт (вуг.) | ||||
| Сэнтэндрэ на мапе Вугоршчыны Сэнтэндрэ | |||||
Сэ́нтэндрэ (па-вугорску: Szentendre) — горад на поўначы Вугоршчыны, у мэд’е Пэшце, разьмешчаны за 20 км на паўночны захад ад Будапэшту, на правым беразе Дунаю. Насельніцтва на 2018 год — 26 447 чалавек.
Горад зьяўляецца важным турыстычным цэнтрам у навакольлі Будапэшту, ён вядомы сваімі шматлікімі мастацкімі майстэрнямі і музэямі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад названы ў гонар Сьвятога Андрэя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мясцовасьць, дзе знаходзіцца Сэнтэндрэ, была заселеная чалавекам яшчэ 20 000 гадоў таму. Пазьней тут жылі плямёны ілірыйцаў і эравіскаў. У I стагодзьдзі н. э. рымляне заснавалі тут вайсковы лягер і фартэцыю Ўльцы́зыя Ка́стра (Ulcisia Castra, даслоўна Воўчы лягер). У V стагодзьдзі тут быў важны населены пункт спачатку лянгабардаў, затым авараў.
У пісьмовых крыніцах Сэнтэндрэ ўпершыню згадваецца ў 1009 годзе: тут на схіле знаходзіўся касьцёл Сьвятога Андрэя, вакол якога і вырас горад. Прынамсі да XIV стагодзьдзя ён заставаўся даволі важным цэнтрам паміж Будай і Вішэградам. Па захопе Буды туркамі ў 1541 годзе Сэнтэндрэ часова прыходзіць у заняпад.
Аднак калі ў 1690 годзе туркі зноў захапілі Бялград, кайзэр Леапольд I надаў сэрбам прывілеі сяліцца ў Сэнтэндрэ, чым і скарысталіся 6000 чалавек. За імі ў горад пацягнуліся і эмігранты з Далмацыі, Грэцыі і Босьніі. Па стане на 1720 год колькасьць славянаў складала 88% насельніцтва гораду, большасьць зь якіх былі сэрбы. Але ў XIX стагодзьдзі значная колькасьць сэрбаў вярнулася на сваю радзіму: іх колькасьць у Сэнтэндрэ скарацілася з 45% да 20%. На іх месца прыйшлі вугорцы, дунайскія швабы і славакі.
У XX стагодзьдзі ідылічнае мястэчка адкрылі для сябе мастакі, музы́кі ды паэты і заснавалі ў ім у 1926 годзе мастацкую калёнію. З 1990-х гадоў горад стаў важным турыстычным цэнтрам.

Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нацыянальны склад (на 2011 год)
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэлігійны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Каталікі — 49.3%
- Кальвіністы — 13.5%
- Лютэране — 2%
- Уніяты — 1.4%
- Іншыя хрысьціяне — 1.2%
- Іншыя рэлігіі — 0.3%
- Атэісты — 16.9%
- Няма адказу — 15.4%
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- пляц Фё Тэр — галоўны пляц гораду, з шматлікімі будынкамі ў стылях барока й ракако, царквой Дабравешчаньня і калёнай, узьведзенай у 1763 годзе, з нагоды заканчэньня эпідэміі чумы.
- Праабражэнская сэрбская царква (таксама вядомая як Табацкая царква), XVIII ст.
- Белградзкі сабор
- Царква Сьвятога Арханёла Міхаіла (Пажаравацкая царква), XVIII ст.
- Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла
- Кандытарская Добаш
Музэі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Музэй грамадзкага транспарту Будапэшту
- Дом-музэй сям’і Санта
- Музэй Лаяша Вайды
- Музэй Карая Фэрэнцы
- Музэй марцыпану
- Музэй віна
- Музэй сэрбскага праваслаўнага мастацтва
- Вугорскі этнаграфічны музэй пад адкрытым небам
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вэртгайм, Нямеччына (з 1981 г.)
- Гадманчэстэр, Вялікабрытанія (з 1996 г.)[1]
- Губ’ё, Італія (з 2013 г.)
- Каліш, Польшча (з 1989 г.)
- Салён-дэ-Праванс, Францыя (з 1976 г.)[2]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ёван Авакумавіч (1748—1810) — сэрбскі паэт
- Каці Вольф (* 1974) — вугорская сьпявачка і мадэль, удзельніца Эўрабачаньня-2011
- Якаў Ігнятавіч (1822—1889) — сэрбскі пісьменьнік
- Бені Фэрэнцы (1890—1967) — вугорскі скульптар і графік
- Шандар Шопрані (1926–1995) — вугорскі археоляг
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Huntingdon.gov (анг.)
- ↑ Annuaire Mairie - Jumelage (фр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэнтэндрэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.)