Сьцяг Стоўпцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сьцяг Стаўпецкага раёну»)
Сьцяг Стоўпцаў
Стоўпцы і Стаўпецкі раён
Сьцяг Стоўпцаў
Прапорцыі 1:2
Прыняты 2004
Тып Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь

Сьцяг Стоўпцаў — афіцыйны геральдычны сымбаль Стоўпцаў Менскай вобласьці. Сьцяг заснаваны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі ад 20 лістапада 2006 году № 691 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22 лістапада 2006 году № Б-100.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох вэртыкальных палос: дзьвюх жоўтага колеру, разьмешчаных па краях (шырыня кожнай складае 1/4 даўжыні палотнішча), і цэнтральнай блакітнага колеру (шырыня складае 1/2 даўжыні палотнішча), у якой разьмешчана выява белай віціны.

Сьцяг і палажэньне аб ім ухвалены пастановай раённага Савета дэпутатаў ад 30 студзеня 2004 году № 38. Мастак сьцяга В. А. Ляхар[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сьцяг Стоўпцаў(недаступная спасылка)