Сьцяг Ваўкавыску
Выгляд
(Перанакіравана з «Сьцяг Ваўкавыскага раёну»)
| Сьцяг Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну | |
| Ваўкавыскі раён | |
Сьцяг Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну | |
| Прапорцыі | 1:2 |
|---|---|
| Прыняты | 2001 |
Сьцяг Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну — сьцяг гораду Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну. Сьцяг і герб зацьверджаны пастановай райвыканкаму ад 12 красавіка 2001 году № 225[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, пасярэдзіне якога знаходзіцца срэбраная выява ваўка ў поўны рост.