Сьцяг Ашмянаў
Выгляд
(Перанакіравана з «Сьцяг Ашмянскага раёну»)
| Сьцяг Ашмянаў | |
| Ашмяны і Ашмянскі раён | |
Сьцяг Ашмянаў | |
| Прапорцыі | 1:2 |
|---|---|
| Прыняты | 2006 |
| Тып | Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь |
Сьцяг Ашмянаў — сьцяг гораду Ашмяны Ашмянскага раёну. Сьцяг і герб зацьверджаны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, падзеленае вэртыкальна на дзьве роўнавялікія часткі: правую — блакітную і левую — чырвоную. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча разьмешчаны герб Ашмянаў.