Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Русіфікацыя Беларусі, дакладней[1] маскалізацыя[2][3][4][5][a] або расеіза́цыя[8][9][10] — мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры[11].

Радыкальныя ідэі бальшавікоў пра сацыяльнае пераўтварэньне і ўрбаністычны прагрэс прывялі да руйнаваньня цэлых архітэктурных ансамбляў. Паводле савецкіх генэральных плянаў зьнішчаліся гістарычныя трасы вуліцаў, узводзілася тыповая шматпавярховая забудова без уліку гістарычных кампазыцыйных дамінантаў, відавых пэрспэктываў і сылюэту. Прагматызм і вульгарная ідэалягізацыя прывялі да ўтварэньня татальна абязьлічанага мескага асяродзьдзя[12]. Напрыклад, у сярэдзіне 1970-х гадоў савецкія ўлады зруйнавалі ансамбль гістарычнай забудовы вуліцы Нямігі ў Менску, па чым яны збудавалі там шматпавярховы жылы дом паводле праекту Сьцяпана Мусінскага, ураджэнца Валагодзкай вобласьці Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1960 годзе[13]. А ў 1985 годзе на месцы зьнішчана савецкімі ўладамі кляштару дамініканаў пачалося ўзьвядзеньне гмаха Палаца Рэспублікі паводле праекту аўтарскага калектыву пад кіраўніцтвам Міхаіла Пірагова, ураджэнца Краснаярскага краю Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1975 годзе[14]. Гэтыя новыя будынкі ў Менску, як і іншыя савецкія гмахі ў гістарычных цэнтрах беларускіх местаў, парушылі цэласнасьць ансамбляў і сталі замінаць успрыманьню гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў[15][16].

У 1930-я гады ў СССР пад заклікам змаганьня супраць рэлігіі пачалося масавае зьнішчэньне сакральных будынкаў усіх канфэсіяў, многія зь якіх былі ўнікальнымі помнікамі гісторыі і архітэктуры. У выніку гэтага акту вандалізму савецкія ўлады зьнішчылі архітэктурных ансамблі старажытных манастыроў ў Віцебску, Воршы, Полацку, Амсьціславе ды іншых. У Магілёве з мэтай «сацыялістычнай рэканструкцыі» места за адну ноч узарвалі 9 помнікаў сакральнай архітэктуры. У паваенны час зьнішчэньне помнікаў архітэктуры працягвалася пад прыкрыцьцём генэральных плянаў аднаўленьня і рэканструцыі местаў[b]. Найбольшыя страты сярод архітэктурнай спадчыны беларусы панесьлі ў 1960—1970-я гады. Прытым, паводле гісторыка архітэктуры Аляксандра Лакоткі, не было такіх выпадкаў, каб мясцовыя жыхары палілі або расьцягвалі на бярвеньне зачыненыя і занядбаныя савецкімі ўладамі помнікі сакральнай архітэктуры[18].

Мастак Мікола Купава зьвяртае ўвагу на тое, што ў часы савецкага панаваньня бальшавікі часьцей руйнавалі ня цэрквы-мураўёўкі, а старажытныя беларускія сьвятыні[19]. Напрыклад, у Воршы адзіная збудаваная расейскімі ўладамі царква-мураўёўка засталася некранутай, тым часам савецкія ўлады зьнішчылі чатыры царквы і два касьцёлы, якія былі помнікамі архітэктуры барока часоў Вялікага Княства Літоўскага; у Шклове таксама захавалася толькі царква-мураўёўка, а пад руйнаваньне трапілі каштоўныя помнікі сакральнай архітэктуры магілёўскага барока і клясыцызму; у Магілёве захаваліся дзьве царквы-мураўёўкі, тым часам места страціла тры царквы і два касьцёлы, помнікі архітэктуры барока, а таксама тры царквы і касьцёл, помнікі архітэктуры клясыцызму. Падобная выпадкі таксама назіралася ў Лагойску, Койданаве, Дзісьне, Горадні ды іншых.

Амсьціслаўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
1 Амсьціслаў Сынагога XVIII ст. па 1917 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока
2 Амсьціслаў Царква Сьвятой Тройцы 1834 г. 1958 г. Помнік архітэктуры клясыцызму. Па апошняй вайне выгляд мураванай царквы зьнявечылі да непазнавальнасьці. У наш час будынак рэканструявалі пад царкву без аднаўленьня аўтэнтычнага выгляду
3 Амсьціслаў Манастыр Тупічэўскі. Царква Прачыстай Багародзіцы 1891—1895 гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры нэабізантыйскага стылю
4 Канічы Касьцёл Анёлаў-Ахоўнікаў 1912 г. па 1945 г. Па апошняй вайне муры касьцёла спрабавалі разарваць трактарамі на будаўнічыя матэрыялы. Але намеры зьдзейсьніліся толькі часткова — абваліліся толькі дзьве калёны ля ўваходу. У наш час знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане
5 Крычаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1855—1860 гг. па 1937 г. Помнік архітэктуры нэаготыкі. Да нашага часу ў перабудаваным выглядзе захавалася плябанія
6 Маляцічы Касьцёл Сьвятога Станіслава XVIII ст. 1934 г. Помнік архітэктуры барока
7 Радамля Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1835 г. 1930-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму

Аршаншчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
8 Ворша Кляштар трынітарыяў. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы XVII ст. 1950-я гг. Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярахату. Захаваўся будынак кляштару
9 Ворша Кляштар францішканаў. Касьцёл Сьвятога Антонія 1680 г. 1970-я гг. Помнік архітэктуры раньняга барока. Захаваліся падмуркі і будынак кляштару
10 Ворша Манастыр базылянаў. Царква Покрыва Багародзіцы 1774 г. 1969 г. Самабытны помнік архітэктуры віленскага барока з аўтэнтычным сьветлавым барабанам. Захаваліся падмуркі і будынак манастыра
11 Ворша Манастыр Куцеінскі Прачыстай Багародзіцы 1631 г. 1930-я гг. Помнік архітэктуры барока
12 Ворша Царква Раства Багародзіцы 1631 г. 1959 г. Помнік архітэктуры барока. У наш час царкву адбудавалі ў зьмененым выглядзе: замест купалоў-банькаў паставілі маскоўскія цыбуліны
13 Ворша Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла XVIII ст. 1970-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
14 Абольцы Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1809 г. 1960 г.[20] Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму
15 Барысаў Кальварыйская капліца XVIII ст. 1950-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, зьнішчаны ў 1950-я гады[21].
16 Барысаў Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі 1806—1823 гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры клясыцызму, які пацярпеў ад перабудовы пад кінатэатар (зруйнавалі вежу-званіцу, зьнішчылі мастацкае аздабленьне інтэр'еру). У 1988—1990 гадох будынак вярнулі вернікам і аднавілі[22].
17 Бобр Царква XIX ст. 1930-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму
18 Быхаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі XVIII ст. 1930—1960-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму
19 Бялынічы Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Маці Божай Шкаплернай 1742—1763 гг. 1960-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку разбудовы і перабудовы пад царкву ў 1860-я набыў дзьве бакавыя вежы і барабан
20 Глухі Царква Сьвятога Мікалая 1752 г. 1962 г.[23] Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока
21 Дуброўна Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Юрыя XVII ст. па 1944 г. Помнік архітэктуры барока. Захаваўся будынак кляштару
22 Дуброўна Палац Любамірскіх XVIII ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока
23 Кішчына Слабада Капліца 1811 1952 г., 1982 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У 1952 годзе з будынка зьнялі вежу, а ў 1982 годзе помнік цалкам перабудавалі пад вэтэрынарную аптэку (зьмянілі дах, разабралі вернюю частку зруба, перарубілі вокны)[24].
24 Магілёў Касьцёл Сьвятога Казімера (Фарны) 1604 г. 1950-я гг. Помнік архітэктуры барока і клясыцызму, зьнявечаны да непазнавальнасьці
25 Магілёў Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Антонія 1720-я гг. 1950-я гг. Помнік архітэктуры барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі. Захаваліся падмуркі
26 Магілёў Калегіюм езуітаў. Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў 1699—1725 гг. 1950-я гг. Помнік архітэктуры барока. Захаваліся падмуркі і фрагмэнт будынка кляштару
27 Магілёў Манастыр Сьвятога Спаса. Царква Сьвятога Спаса 1740—1762 гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока з адметным пяцікупальлем
28 Магілёў Манастыр Божага Яўленьня 1633—1636 гг. 1952 г.[25] Помнік архітэктуры барока
29 Магілёў Ратуша 1679—1681 гг. 1957 г. Помнік архітэктуры барока. У наш час будынак аднавілі
30 Магілёў Царква Покрыва Багародзіцы 1680 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока, перабудаваны расейскімі ўладамі ў стылі клясыцызм
31 Магілёў Царква Прачыстай Багародзіцы 1673 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока
32 Магілёў Царква Сьвятога Ёсіфа 1780—1798 гг. 1937 г. Помнік архітэктуры клясыцызму
33 Магілёў Царква Сьвятой Тройцы XVIII ст. па 1917 г. Помнік архітэктуры клясыцызму
34 Магілёў Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла XVIII ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры клясыцызму
35 Старасельле Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы XVIII ст. 1939 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока
36 Фашчаўка Касьцёл Спасланьня Сьвятога Духа 1765 г. 1970-я гг. Помнік архітэктуры віленскага барока
37 Чавусы Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1653 г. 1930-я гг. Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату
38 Чавусы Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1913 г. 1950—1960-я гг. Помнік архітэктуры нэаготыкі
39 Чарэя Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1828—1839 гг. 1943 г. Помнік архітэктуры клясыцызму, узарваны савецкімі партызанамі аддзелу Садчыкава
40 Шклоў Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла XIX ст. па 1945 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму
41 Шклоў Царква Ўваскрасеньня Хрыстова XVII ст. 1960-я гг. Помнік архітэктуры магілёўскага барока

Ашмяншчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
42 Аборак (Палачаны) Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1773 па 1939 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, зруйнаваны за савецкім часам[26]
43 Беніца Калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня 1791 XVIII ст. па 1939 г. Помнік архітэктуры барока
44 Весялуха Касьцёл Сьвятога Юрыя пач. XIX ст. 1950-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Будынак разабралі на клюб у суседняй вёсцы Слабодка. Захаваліся рэшткі падмуркаў[27].
45 Вялейка Стары касьцёл 1863 г. 1950-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму. Мураваны касьцёл пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Па Другой сусьветнай вайне помнік зруйнавалі
46 Жосна Старая Капліца XVII ст. 1950-я гг. Помнік архітэктуры рэнэсансу. У 1950-я гады сьвятыню ўзарвалі, часткова захавалася сьцяна галоўнага фасаду[28]
47 Іўе Памятная капліца XVIII ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока. Стаяла на Віленскім гасьцінцы
48 Куранец Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1810 г. па 1945 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Па Другой сусьветнай вайне касьцёл разабралі, на яго месцы збудавалі калгасную кантору[29]
49 Спас Сьцешыцы Касьцёл Перамяненьня Пана 1786 г. 1957 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Касьцёл зьнішчылі ў 1957 годзе[30].
50 Сэрвач Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1852 г. 1950-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Касьцёл разабралі ў 1950-я гады[31]
51 Хажова Касьцёл Сьвятога Антонія 1733 г. 1956 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Па Другой сусьветнай вайне ў касьцёле зрабілі склад, а ў 1956 годзе — разабралі[32]

Берасьцейшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
52 Берасьце Калегіюм езуітаў. Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера 1653—1659 гг. 1840 г., 1945—1946 гг. Помнік архітэктуры барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі. Па апошняй вайне будынкі разабралі дзеля патрэбаў вайсковага гарнізону. Захаваліся падмуркі
53 Берасьце Кляштар брыгітак. Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі 1751 г. 1840 г., па 1945 г. Помнік архітэктуры барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі
54 Берасьце Манастыр базылянаў. Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1773 г. 1840 г., 1950-я гг. Помнік архітэктуры віленскага барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі. Захаваліся руіны (г.зв. «Белы палац»)
55 Берасьце Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля 1665 г. 1840 г., 1950-я гг. Помнік архітэктуры барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі. Захаваліся руіны
56 Антопаль Палац Бравэранаў XVIII ст. 1960-я гг.[33] Помнік архітэктуры клясыцызму
57 Аранчыцы Палац Ляжэнскіх XIX ст. 1943—1944 гг. Помнік архітэктуры клясыцызму. У канцы Другой сусьветнай вайны палац спалілі савецкія партызаны[34].
58 Божы Дар Палац Мітрашэўскіх пач. XIX ст. 1951 г.[35] Помнік архітэктуры клясыцызму
59 Велікарыта Палац Траякуравых-Ляшчынскіх XIX ст. 1943 г. Помнік архітэктуры клясыцызму. У 1943 годзе савецкія партызаны закатавалі ўладальніцу палацу, якая матэрыяльна дапамагала мясцоваму насельніцтву і партызанам, а будынак спалілі[36].
60 Доўгае Палац Крашэўскіх XIX ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры клясыцызму[37].
61 Крынкі Царква Сьвятога Мікалая 1767 г. 1963 г.[38] Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока
62 Ліцьвінкі Палац Шадурскіх 2-я пал. XIX ст. па 1945 г.[39] Помнік архітэктуры клясыцызму
63 Лясковічы Палац Бічаў 2-я пал. XIX ст. па 1945 г.[40] Помнік архітэктуры эклектыкі
64 Малыя Зводы Палац Гутоўскіх 1875 г. 1980-я гг.[41] Помнік архітэктуры эклектыкі
65 Пружаны Царква Раства Багародзіцы (касьцёл) 1857—1882 гг. 1950-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму
66 Стары Куплін Палац Крашэўскіх XIX ст. па 1945 г.[42] Помнік архітэктуры клясыцызму
67 Таракань (Імянін) Манастыр Яўленьня Гасподняга. Царква Яўленьня Гасподняга 1710 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
68 Чарнаўчыцы Капліца Сьвятой Соф'і XVIII ст. 1960-я гг.[43] Помнік архітэктуры барока
69 Шастакова Палац Траўгутаў XVIII ст. па 1945 г.[44] Помнік архітэктуры барока

Браслаўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
70 Друя Кляштар дамініканаў. Брама-званіца 1767 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока

Ваўкавышчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
71 Адамкаў Палац Быхаўцаў XIX ст. па 1945 г.[45] Помнік архітэктуры клясыцызму
72 Лыскаў Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца 1913 г. 1950-я гг. Помнік архітэктуры нэараманскага стылю
73 Сьвіслач Абэліск у гонар Сьвіслацкага кірмашу XVIII ст. 1939 г.[46] Помнік архітэктуры клясыцызму

Віцебшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
74 Віцебск Калегіюм езуітаў. Касьцёл Сьвятога Язэпа 1737—1768 гг. 1872 г., 1956 г. Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату
75 Віцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) 1749 г. 1860-я гг., 1957 г. Помнік архітэктуры віленскага барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі
76 Віцебск Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Антонія 1737—1768 гг. 1950-я гг. Помнік архітэктуры віленскага барока
77 Віцебск Кляштар піяраў. Касьцёл Маці Божай Шкаплернай 1753 г. па 1918 г. Помнік архітэктуры барока
78 Віцебск Манастыр базылянаў. Царква Прачыстай Багародзіцы 1743—1777 гг. 1936 г. Помнік архітэктуры віленскага барока, перабудаваны ў стылі клясыцызм расейскімі ўладамі. У наш час царкву аднавілі ў перабудаваным выглядзе
79 Віцебск Манастыр Сьвятой Тройцы. Царква Сьвятой Тройцы 1690 г. 1920-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока
80 Віцебск Манастыр Сьвятой Тройцы. Царква Сьвятога Мікалая 1730 г. 1920-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока
81 Віцебск Манастыр Сьвятой Тройцы. Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы 1730 г. 1920-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока
82 Віцебск Сынагога Харальная 1830—1840-я гг. 1950-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму
83 Віцебск Царква Божага Яўленьня 1805 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму
84 Віцебск Царква Зьвеставаньня Багародзіцы XII ст. 1961 г. Помнік віцебскай школы дойлідзтва. Спазнала некалькі перабудоваў, у тым ліку ў стылі віленскага барока. Страціла рысы гэтага стылю ў выніку маскоўскай перабудовы. У наш час сьвятыню аднавілі ў гіпатэтычна рэканструяваным першасным выглядзе
85 Віцебск Царква Раства Хрыстова 1810 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры клясыцызму, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
86 Віцебск Царква Сьвятога Духа XVII ст., XVIII ст. 1962 г. Помнік архітэктуры віленскага барока, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
87 Віцебск Царква Сьвятога Мікалая (Завіцьбенская) XVIII ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока
88 Віцебск Царква Сьвятога Спаса 1819 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
89 Віцебск Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля 1816 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры клясыцызму, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
90 Віцебск Царква Сьвятой Тройцы (Трайчанская) XVIII ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
91 Віцебск Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1737—1768 гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
92 Віцебск Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Заручаўская) 1771—1777 гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
93 Віцебск Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Рынкавая) 1772 г. 1936 г. Помнік архітэктуры віленскага барока, перабудаваны ў стылі клясыцызм расейскімі ўладамі. У наш час царкву аднавілі ў першасных архітэктурных формах зь зьмяненьнем матэрыялу і колеру пакрыцьця купалоў
94 Віцебск Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа 1806—1816 гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока
95 Дабрамысьлі Касьцёл 1754 г. 1941 г. Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
96 Лёзна Царква Ўваскрасеньня Хрыстова 1786 г. 1961 г. Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
97 Сенна Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1772 г. 17.09.1962 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
98 Тадулін (Янавічы) Манастыр Прачыстай Багародзіцы. Царква Прачыстай Багародзіцы XVIII ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпела ад маскоўскай перабудовы

Гарадзеншчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
99 Горадня Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фара Вітаўта) 1584—1587 г. 29.11.1961 г. Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Дзеля зьнішчэньня сьвятыні ў Горадню запрасілі падрыўную каманду зь Ленінграду, якая атрымала грашовую прэмію, баян і падзяку ўладаў[47]. Захаваліся падмуркі
100 Горадня Кляштар бэрнардынак. Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі XVII ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока
101 Горадня Палац Радзівілаў XVIII ст. 1946 г. Помнік архітэктуры барока
102 Горадня Ратуша XVIII ст. 1946 г. Помнік архітэктуры клясыцызму
103 Красьнікі Касьцёл Сьвятых Міхала Арханёла і Марыі Магдалены 1824 г. 1970-я гг.[48] Помнік архітэктуры клясыцызму
104 Сапоцкін Царква Прачыстай Багародзіцы 1780 г. 1970-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму

Лідчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
105 Ліда Кляштар кармэлітаў XVIII ст. 1950-я гг. Помнік архітэктуры барока і клясыцызму.
106 Гайцюнішкі Капліца-пахавальня Нонхартаў 1633 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры рэнэсансу, часткова зруйнаваны
107 Лебяда Палац Гурскіх XVIII ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока

Мазыршчына (Усходняе Палесьсе)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
108 Мазыр Кляштар цыстэрыянаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1711 г. па 1917 г. Помнік архітэктуры барока, зьнявечаны пры перабудове пад мэблевую фабрыку
109 Нароўля Палацава-паркавы комплекс Горватаў. Капліца-пахавальня XIX ст. 1930-я гг. Помнік архітэктуры нэаготыкі
110 Петрыкаў Царква Ўваскрасеньня Хрыстова 1846 г. па 1917 г. Помнік архітэктуры клясыцызму

Меншчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
111 Менск Замчышча XI ст. 1950-я гг. Помнік археалёгіі. Па апошняй вайне гару скапалі і вывезьлі за межы места
112 Менск Калегіюм езуітаў. Касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі 1700—1710 гг. 1951 г. Помнік архітэктуры барока, часткова зруйнаваны пры перабудове пад спартовы комплекс. У наш час сьвятыні вярнулі аўтэнтычны выгляд
113 Менск Калегіюм езуітаў. Вежа і кляштарныя будынкі 1700—1710 гг. 1951 г., 1968 г. Помнік архітэктуры барока. Да нашага часу ў перабудаваным выглядзе захаваўся будынак налева ад касьцёла
114 Менск Капліца Юбілейная 1826 г. па 1947 г. Помнік архітэктуры клясыцызму
115 Менск Кляштар бэнэдыктынак. Касьцёл Сьвятога Войцеха 1647—1649 гг. па 1945 г. Набыў асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Т. Раманоўскага. Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Да нашага часу захаваліся падмуркі
116 Менск Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага XVII ст. 1950 г. Помнік архітэктуры барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі. Да нашага часу захаваліся падмуркі
117 Менск Няміга XVII—XIX стагодзьдзі 1970-я гг. Рэшту гістарычнай Нямігі — падмуркі будынкаў, што знаходзілася на левым баку вуліцы — зьнішчылі ў 2005—2009 пры будаваньні паркінгу і двух гандлёвых цэнтраў
118 Менск Сынагога Халодная XVI ст. 1965—1966 гг. Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу
119 Менск Сынагога Харальная 1906 г. 1950-я г. Помнік архітэктуры маўрытанскага стылю. Па апошняй вайне фасад будынка перабудавалі да непазнавальнасьці
120 Менск Тэатар мескі 1781 г. 1984 г. У 2004—2007 гадох на месцы зьнішчанага тэатру збудавалі новы будынак, які ў агульных рысах паўтарае існы да Другой Сусьветнай вайны гатэль Эўропа, што месьціўся направа ад тэатру
121 Менск Царква Сьвятога Духа XVII ст. 1936 г. Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. У наш час царкву аднавілі ў першасным выглядзе
122 Менск Царква Маці Божай Казанскай 1912—1914 гг. 1936 г. Помнік архітэктуры нэабізантыйскага стылю
123 Анопаль Касьцёл Сьвятога Ружанца Найсьвяцейшай Панны Марыі 1908 г. 1930-я гг. Помнік архітэктуры эклектыкі (?). Мураваны будынак у 1930-я гады разабралі на калгасныя гаспадарчыя пабудовы[49].
124 Борздынь Капліца-пахавальня Вішнявецкіх 1884 г. 1930-я гг. Помнік архітэктуры эклектыкі, часткова зруйнаваны за савецкім часам[50].
125 Воўкавічы Касьцёл Сэрца Езуса і Найсьвяцейшай Панны Марыі 1904 г. 1950-я гг. Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. У Другую сусьветную вайну будынак атрымаў пашкоджаньні, у 1950-я гады руіны помніка ўзарвалі. Захаваўся пагорак з рэшткамі падмуркаў[51].
126 Гайна Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1781 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
127 Ігумен Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа 1799—1800 гг. 1930-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Сьвятыню зьнішчылі ў 1930-я гады. У 2000-я гады на гэтым месцы збудавалі царкву Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату[52].
128 Каралішчавічы Касьцёл Апекі Маці Божай 1786 г. 1930-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, які ў 1930-я гады пацярпеў ад перабудовы пад клюб (зьнішчылі званіцу, браму з агароджай, мастацкае аздабленьне інтэр'еру).
129 Койданаў Замак. Кальвінскі збор 1613—1621 гг. 1930—1950-я гг. Помнік архітэктуры рэнэсансу
130 Койданаў Касьцёл Сьвятой Ганны XVIII ст. па 1917 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, зьнявечаны ў выніку перабудоваў
131 Лагойск Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера 1787—1793 гг. 1950-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму
132 Маладэчна Кляштар трынітарыяў. Касьцёл Сьвятога Казімера XVIII ст., 1823 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока (кляштар) і клясыцызму (касьцёл). Касьцёл разабралі дзеля пабудовы ліцейнага цэху станкабудаўнічага заводу. Часткова захаваліся сьцены бакавых фасадаў касьцёла і будынак кляштару[53]
133 Налібакі Касьцёл Сьвятога Барталамэя XVII ст. 1943 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, спалены савецкімі партызанамі
134 Плябань Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1800—1858 гг. па 1939 г. Помнік архітэктуры клясыцызму, часткова зруйнаваны за савецкім часам[54]. У 1996 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату, які праводзіць рэканструкцыю помніка.
135 Ракаў Манастыр базылянаў XVIII ст. 1960-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
136 Рубяжэвічы Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага 1799 г. 1972 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
137 Стоўпцы Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Казімера 1640 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату
138 Студзянец Капліца XIX ст. (?) па 1945 г. Помнік архітэктуры клясыцызму (?), часткова зруйнаваны па Другой сусьветнай вайне[55]
139 Сьвіслач Касьцёл XVIII ст. канец 1920-х гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
140 Сьмілавічы Кляштар місіянэраў. Касьцёл Сьвятога Вінцэнта 1767—1791 гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока

Наваградчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
141 Наваградак Сынагога Вялікая XVII ст. 1964 г. Помнік архітэктуры барока
142 Асташын Кальвінскі збор XVII ст. 1950-я гг. Помнік архітэктуры барока
143 Бурдукоўшчына Палац Абуховічаў XVIII ст. па 1945 г.[56] Помнік архітэктуры клясыцызму
144 Вольна Палац Сьлізьняў XVII—XIX стагодзьдзі па 1945 г.[57] Помнік архітэктуры нэаготыкі
145 Клецак Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1550-я гг. 1950-я гг. Помнік архітэктуры барока. Захавалася частка заходняй сьцяны
146 Клецак Сынагога Вялікая XVIII ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока
147 Ляхавічы Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа XVII ст. 1960-я гг. Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату
148 Нясьвіж Капліца Сьвятога Ізыдора 1626 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока
149 Нясьвіж Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятой Кацярыны 1802—1822 гг. 1870 г., 1960-я гг.[25] Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату
150 Нясьвіж Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Яна XVII ст. 1860-я гг., 1950-я гг. Помнік архітэктуры барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі
151 Нясьвіж Сынагога Вялікая XVII ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока
152 Шчорсы Палац Храптовічаў 1770—1776 гг. 1950-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму
153 Ясянец Палац Верашчакаў XVIII ст. па 1945 г.[58] Помнік архітэктуры клясыцызму

Панізоўе (Рэчыччына)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
154 Бабруйск Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1906 г. 1968 г. Помнік архітэктуры нэаготыкі. Па апошняй вайне фасад будынка часткова зруйнавалі
155 Гомель Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1822 г. 1938 г. Помнік архітэктуры клясыцызму
156 Гомель Сынагога Вялікая 1828—1833 гг. 1940-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму
157 Гомель Царква Сьвятога Спаса 1901 г. 1960-я гг. Помнік архітэктуры нэабізантыйскага стылю
158 Гомель Царква Сьвятой Тройцы 1824—1833 гг. 1960-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму
159 Грушнае Царква Покрыва Багародзіцы 1764 г. 1936 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока
160 Парычы Царква Сьвятога Духа 1819 г. да 1941 г. Помнік архітэктуры клясыцызму
161 Радага Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі пры місіі езуітаў 1788—1820 г. 1930-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму
162 Хвойнікі Капліца-пахавальня Прозараў XIX ст. па 1917 г. Помнік архітэктуры нэаготыкі
163 Хвойнікі Касьцёл 1863 г. па 1917 г. Помнік архітэктуры нэаготыкі
164 Чачэрск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1784 г. 1950-я гг.[25] Помнік архітэктуры клясыцызму
165 Чачэрск Царква Раства Багародзіцы 1780 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры клясыцызму
166 Чачэрск Царква Ўшэсьця Гасподняга 1780-я гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры клясыцызму
167 Чонкі Манастыр Сьвятога Макарыя 1775 г. па 1917 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры

Піншчына (Заходняе Палесьсе)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
168 Пінск Замак Вішнявецкіх XVI ст. па 1960-х гг. Помнік архітэктуры рэнэсансу. Па 1960-х гадох савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі рэшткі муроў замка[59].
169 Пінск Калегіюм езуітаў. Касьцёл Сьвятога Станіслава 1635—1648 гг. 1956 г.[60] Набыў асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Я. Тупальта
170 Пінск Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Дамініка 1787 г. 1947 г. Помнік архітэктуры барока. У наш час на месцы касьцёла збудавалі новую царкву Маскоўскага патрыярхату
171 Пінск Курган Міндоўга XIII ст. 1955 г. Помнік гісторыі і археалёгіі, зьнішчаны савецкімі ўладамі[61]
172 Пінск Сынагога Вялікая 1616 г. 1960-я гг. Помнік архітэктуры барока
173 Белы Двор Палац Скірмунтаў XIX ст. па 1945 г.[62] Помнік архітэктуры клясыцымзу
174 Бердуны Палац Кліяноўскіх XIX ст. па 1945 г.[63] Помнік архітэктуры клясыцымзу
175 Вострыца Палацава-паркавы ансамбль Фалькоўскіх каля 1820 г. па 1939 г.[64] Помнік архітэктуры клясыцымзу
176 Гарадзішча Кляштар бэнэдыктынаў. Касьцёл Сьвятой Ганны 1774 г. па 1944 г. Помнік архітэктуры барока
177 Дастоева Царква Сьвятога Ільлі Прарока XVIII ст. па 1970 г.[65] Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока
178 Дзераўная Царква Сьвятога Ільлі Прарока XVIII ст. па 1939 г., 1967 г.[66] Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока
179 Дубенец Палац Шчытоў-Неміровічаў XVIII ст. па 1945 г.[67] Помнік архітэктуры клясыцызму
180 Завышша Палац Пуслоўскіх кан. XIX ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры эклектыкі. Пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой руіны палац разабралі на цэглу дзеля пабудовы піянэрскага летніка[68].
181 Каўбы Палацава-паркавы ансамбль Алявінскіх XIX ст. па 1945 г.[69] Помнік архітэктуры клясыцызму
182 Лунін Касьцёл 1794 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока
183 Магільна Палац Канткоўскіх 1932—1933 гг. па 1945 г.[70] Помнік архітэктуры мадэрну
184 Магільна Палац Канткоўскіх да 1938 г. па 1945 г.[70] Помнік архітэктуры нэаклясыцызму
185 Моладава Палацава-паркавы ансамбль Скірмунтаў XVIII ст. па 1945 г.[71] Помнік архітэктуры клясыцызму
186 Равіны Палац Юрэвічаў XVIII ст. па 1945 г.[72] Помнік архітэктуры клясыцызму
187 Саха Палацава-паркавы ансамбль Ажэшкаў XVIII ст. па 1945 г.[72] Помнік архітэктуры клясыцызму
188 Столін Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі XIX ст. па 1945 г.[73] Помнік архітэктуры клясыцызму, які пацярпеў ад перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату
189 Хомск Царква Покрыва Багародзіцы XIX ст. па 1954 г.[74] Помнік архітэктуры клясыцызму
190 Юзафін Палац Скірмунтаў XIX ст. сяр. 1980-х гг.[75] Помнік архітэктуры клясыцызму

Полаччына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
190 Полацак Калегіюм езуітаў. Касьцёл Сьвятога Стэфана 1745 г. 1964 г.[25] Помнік архітэктуры віленскага барока
191 Полацак Касьцёл Магілы Гасподняй і Францішка Ксавэрыя 1786 г. па 1918 г. Помнік архітэктуры барока
192 Полацак Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятой Ганны 1758 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Захаваліся руіны
193 Полацак Кляштар дамініканаў. Касьцёл Маці Божай Ружанцовай 1774—1804 гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму
194 Полацак Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба. Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы XII ст. 1920-я гг. Помнік полацкай школы дойлідзтва
195 Полацак Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба. Царква Сьвятых Барыса і Глеба XII ст. 1920-я гг. Помнік полацкай школы дойлідзтва з элемэнтамі готыкі
196 Асьвея Кляштар місіянэраў. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1782 г. 1937 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
197 Беразьвечча Манастыр базылянаў. Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1756—1763 гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
198 Валынцы (Забелы) Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Юрыя 1749—1766 гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
199 Губін Кляштар францішканаў. Касьцёл Сьвятога Антонія 1714 г. 1962 г.[76] Помнік архітэктуры віленскага барока. У наш час існуе магчымасьць аднаўленьня касьцёла як помніка архітэктуры
200 Дзісна Кляштар францішканаў. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі 1773 г. 1958 г. Помнік архітэктуры віленскага барока. У наш час вядзецца аднаўленьне касьцёла
201 Залесьсе Сядзіба Моляў XIX ст. 1980-я гг. Помнік архітэктуры эклектыкі. У 1944 годзе сядзібу спалілі савецкія партызаны, канчаткова помнік зруйнавалі ў 1980-я гады згодна з пастановай саўгаснага кіраўніцтва.
202 Заскаркі Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1792 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
203 Кублічы Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі XVIII ст. 1948 г. Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату
204 Лепель Царква Сьвятога Спаса 1839 г. па 1917 г. Помнік архітэктуры клясыцызму
205 Струньне Царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа 1808 г. 1936 г. Помнік архітэктуры клясыцызму
206 Ушачы Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Гераніма 1796 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму
207 Чашнікі Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Лукі 1674 г. 1960-я гг. Помнік архітэктуры барока

Слонімшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
209 Слонім Кляштар бэрнардынак. Брама 1790 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час браму адбудавалі ў зьмененым выглядзе
210 Слонім Кляштар канонікаў лятэранскіх. Касьцёл Божага Цела 1790 г. 1950-я гг. Помнік архітэктуры барока, які пацярпеў ад перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У наш час будынак аднавілі ў перабудаваным выглядзе
211 Быцень Манастыр Прачыстай Багародзіцы. Царква Сьвятога Язафата XVIII ст. па 1945 г. Помнік архітэктуры віленскага барока
212 Грудопаль Палац Юндзілаў XVIII ст. 1970-я гг.[77] Помнік архітэктуры клясыцызму
213 Івацэвічы Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа 1750-я гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока. Часткова зруйнаваны, знаходзіцца на тэрыторыі выпраўленчай калёніі і выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах[78]
214 Лазаўцы Палац Давідоўскіх XVIII ст. па 1945 г.[79] Помнік архітэктуры клясыцызму
215 Югалін Палац Юндзілаў пач. XIX ст. па 1945 г.[80] Помнік архітэктуры клясыцызму

Случчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Выява
215 Слуцак Кальвінскі збор 1851 г. па 1945 г. Помнік архітэктуры нэаготыкі. Да нашага часу захаваўся будынак кальвінскай гімназіі
216 Слуцак Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Антонія 1793—1820 гг. па 1945 г. Помнік архітэктуры барока. Да нашага часу ў зьнявечаным выглядзе захаваўся будынак кляштару
217 Слуцак Манастыр Сьвятой Тройцы. Царква Сьвятой Тройцы XVII ст. 1930—1950-я гг. Помнік архітэктуры барока. Да нашага часу захаваўся будынак манастыра
218 Слуцак Сынагога Халодная 1880 г. па 1944 г. Помнік архітэктуры нэабарока
219 Слуцак Сабор Сьвятога Мікалая 1889 г. 1934 г. Помнік архітэктуры нэабізантыйскага стылю
220 Слуцак Царква Сьвятой Барбары 1794—1799 гг. 1953 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
221 Глуск Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятой Ганны 1677 г. 1930-я гг. Помнік архітэктуры барока
222 Капыль Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1859 г. 1960-я гг. Помнік архітэктуры нэаготыкі. Захаваўся ў значна перабудаваным выглядзе, цяпер у будынку рэстаран
223 Новы Двор Палац Шчытоў-Неміровічаў XIX ст. па 1945 г.[81] Помнік архітэктуры эклектыкі
224 Раманаў Царква Сьвятога Мікалая XVIII ст. па 1918 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока
225 Раманаў Царква Сьвятога Юрыя 1638 г. 2-й пал. XIX ст., 1968 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
226 Цімкавічы Царква Сьвятога Мікалая XVIII ст. па 1918 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле слоўнікаў Сьцяпана Некрашэвіча[6] і Яна Станкевіча[7]абмаскаленьне
  2. ^ Гісторык Сяргей Абламейка зьвяртае ўвагу на тое, што зьнішчэньне савецкімі ўладамі архітэктурнай спадчыны Беларусі было сыстэмным і мэтанакіраваным: калі па сьмерці Сталіна ў часопісе «Літаратура і мастацтва» зьявіліся шматлікія заклікі беларусаў ў абарону старажытнай архітэктурнай спадчыны, зьвязаны з КГБ і завезены ў Беларусь з Расеі Адам Залескі — былы дэкан факультэту замежных моваў Курскага пэдагагічнага інстытуту, якога прызначылі загадваць сэктарам этнаграфіі і народнай творчасьці Інстытуту гісторыі АН БССР — выступіў з заклікам зьбіраць і захоўваць «сапраўдныя народныя помнікі» — лапці, вышываныя кашулі, ручнікі і цабэркі, тым часам дзьве супрацоўніцы «Беларускага дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай айчыннай вайны» выступілі з заклікам аднаўляць і ратаваць лясныя стаянкі і зямлянкі партызанскіх брыгад і злучэньняў, а таксама магілы партызанскіх камандзіраў. У выніку, савецкія ўлады публічна задаволілі зрэжысаваныя заклікі ўласнай агентуры, каб пераключыць увагу (у духу прыёмаў тагачаснай савецкай прапаганды) на помнікі сярмяжнай этнаграфічнай культуры з доўгатэрміновай мэтай нацыянальнага прыніжэньня беларусаў, тым часам апублікаваны ў «ЛіМе» зварот у абарону помнікаў высокай культуры Беларусі — архітэктурных шэдэўраў — акадэ­міка Мікалая Нікольскага, сябры-карэспандэнта АН Пятра Глебкі, народных артыстаў СССР Уладзімера Ўладамірскага і Яўгена Цікоцкага, а таксама пісьменьніка Піліпа Пестрака і прафэсараў Міхаіла Кацара і Міхаіла Ларчанкі, застаўся без афіцыйнага адказу. А неўзабаве галоўнага рэдактара «ЛіМу» Васіля Вітку і большасьць сяброў рэдакцыйнай калегіі часопісу звольнілі[17]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Агіевіч У. Ідэалы і сімвалы беларускага шляху // Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню: Навук. збор. / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Менск, 2000. — 224 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13). С. 72.
  2. ^ Касяк І. Канстанца // «З гісторыяй на „Вы“» (артыкулы, дакументы, успаміны). Выпуск трэці. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1994.
  3. ^ Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Прэс-рэліз за жнівень 2005 г.
  4. ^ Савік Л. Рыцарам Айчыны прысвячаецца… // Народная Воля. № 17—18, 3 лютага 2009. С. 6.
  5. ^ Баршчэўская Н. Суадносіны паміж мовай і нацыянальнай тоеснасьцю — 2, Беларуская рэдакцыя Польскага радыё, 13 траўня 2009 г.
  6. ^ Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928.
  7. ^ Станкевіч Я. Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. — Нью-Ёрк, 1989. С. 677.
  8. ^ Пацюпа Ю. Занядбаная старонка правапісу: прапановы пісаньня прыназоўніка у/ў перад словамі, што пачынаюцца з галоснай // Arche. № 6 (29), 2003.
  9. ^ Бекус Н. Тэрапія альтэрнатывай, або Беларусь, уяўленая інакш // Arche. № 2 (31), 2004.
  10. ^ Клімчук Ф. Старадаўняя пісьменнасць і палескія гаворкі // Беларуская лінгвістыка. Вып. 50., 2001. С. 19—24.
  11. ^ Лыч Л. Русіфікацыя // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 630.
  12. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 6.
  13. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 38.
  14. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 601.
  15. ^ Беницевич Н. Дворец Республики, дом «У Троицкого» и здание МВД признаны дисгармоничными, TUT.BY, 29.01.2013 г.
  16. ^ Чантурыя Ю. Гарады і час: Мінск // Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 294.
  17. ^ Сяргей Абламейка (11.05.2022) «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня»: 1956 год, беларусы ўздымаюць галаву. Разгром абаронцаў і канец Замчышча. Радыё СвабодаПраверана 11 траўня 2022 г.
  18. ^ Касперович Л. Местные бабушки плакали: "Оставьте нам церковь". Деревянные храмы Беларуси, которые нужно увидеть, TUT.BY, 12 сакавіка 2018 г.
  19. ^ Купава М. Аршанская бажніца Апекі Маці Божай // Наша Вера. № 3 (9), 1999 г.
  20. ^ Ковалевский С. Надгробия валялись в овраге. Сельчане в Толочинском районе восстанавливают старое кладбище, TUT.BY, 27 студзеня 2018 г.
  21. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 135.
  22. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 134—135.
  23. ^ Кузьмичева Н. В д. Глухи Быховского района восстанавливают историю храма // Маяк Прыдняпроўя, 11 студзеня 2017 г.
  24. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 139.
  25. ^ а б в г Садоўскі Ўл. Снести нельзя восстановить. Как выглядели разрушенные достопримечательности Беларуси после войны, TUT.BY, 23 кастрычніка 2017 г.
  26. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 120.
  27. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 28.
  28. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 59.
  29. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 87.
  30. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 92.
  31. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 93.
  32. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 120.
  33. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 103.
  34. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 274.
  35. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 189.
  36. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 239.
  37. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 281.
  38. ^ Молебен на месте разрушенной церкви, Навіны Камянеччыны, 12 чэрвеня 2011 г.
  39. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 198.
  40. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 86.
  41. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 50.
  42. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 301.
  43. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 56.
  44. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 184.
  45. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 273.
  46. ^ Утраченное наследие, Свислочский районный исполнительный комитет
  47. ^ Купава М. Аршанская бажніца Апекі Маці Божай // «Наша Вера» № 3 (9), 1999.
  48. ^ Несцярчук Л. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны: кніга-альбом. — Менск: Мастацкая літаратура, 2009. С. 229.
  49. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 168.
  50. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 170.
  51. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 172.
  52. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 234.
  53. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 117.
  54. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 121.
  55. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 166.
  56. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 62.
  57. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 63.
  58. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 80.
  59. ^ Несцярчук Л. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны: кніга-альбом. — Менск: Мастацкая літаратура, 2009. С. 163.
  60. ^ Адамовіч С. Комплекс Пінскага езуіцкага кляштара // Наша Вера. №3(9), 1999 г.
  61. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 37.
  62. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 249.
  63. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 251.
  64. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 147.
  65. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 137.
  66. ^ Разрушенные и закрытые в годы советской власти, возрожденные и приукрашенные в настоящее время храмы Дрогичинского благочиния, 5 лютага 2018 г.
  67. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 305.
  68. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 138.
  69. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 259.
  70. ^ а б Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 140.
  71. ^ У Моладаве Янаўскага раёну кансэрвуюць капліцу Скірмунтаў, пра занядбаны стан якой пісала Свабода, Радыё Свабода, 18 красавіка 2018 г.
  72. ^ а б Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 114.
  73. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 313.
  74. ^ Абрамчук Г. Святыни нашей земли. Возрожденные храмы Дрогичинщины // Драгічынскі веснік, 2 сьнежня 2017 г.
  75. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 720.
  76. ^ 21. Соболь Анатолий. ГУБИНСКИЙ КОСТЁЛ ПРОТИВ СОВЕТСКОЙ АРМИИ (36), LEPEL.BY, 5 ліпеня 2015 г.
  77. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 152.
  78. ^ Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа, Globus.tut.by
  79. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 71.
  80. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 162.
  81. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002. С. 212.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]