Сьпіс малых базылік Чэхіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьпіс малых базылік Чэхіі ўяўляе сабой сьпіс каталіцкіх касьцёлаў Чэхіі, якім Ватыкан прысвоіў тытул малой базылікі. Гэты ганаровы тытул прысвойваецца рымскім папам у адзначэньне старажытнасьці храма, ягонай гістарычнай важнасьці або значнасьці як паломніцкага цэнтру.

На пачатак 2013 року пятнаццаць чэскіх храмаў мелі тытул малой базылікі.

Месца Назва базылікі Час
заснаваньня
Дата
прысваеньня
тытула
Фота Дыяцэзія
1 Свата-Гора, Пршыбрам Базыліка Ўнебаўзяцьця Панны Марыі
(па-чэску: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie)
1348 1905

Праская архідыяцэзія
2 Богасудаў, Крупка Базыліка Панны Марыі Балеснай
(па-чэску: Bazilika Panny Marie Bolestné)
XV стагодзьдзе 14 траўня 1924

Літамэржыцкая дыяцэзія
3 Філіпаў, Іржыкаў,
Дэчын
Базыліка Панны Марыі Памочніцы хрысьціянаў
(па-чэску: Bazilika Panny Marie Pomocnice křesťanů)
1873 13 студзеня 1926

Літамэржыцкая дыяцэзія
4 Чэска Ліпа Базыліка Ўсіх сьвятых
(па-чэску: Bazilika Všech svatých)
1710 22.06.1927

Літамэржыцкая дыяцэзія
5 Велеград Базыліка Ўнебаўзяцьця Панны Марыі і сьвятых Кірылы і Мятода
(па-чэску: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie
a svatého Cyrila a Metoděje
)
1228 25 студзеня 1928

Оламаўцкая дыяцэзія
6 Бржэўнаў, Прага Базыліка сьвяты Маркеты
(па-чэску: Bazilika svaté Markéty)
XI стагодзьдзе 9 студзеня 1948

Праская архідыяцэзія
7 Старое места, Прага Базыліка сьвятога Якуба Старэйшага
(па-чэску: Bazilika svatého Jakuba Většího)
кан. XII стагодзьдзя 29 студзеня 1974

Праская архідыяцэзія
8 Сьвяты Гостын, Гостынскія горы Базыліка Ўнебаўзяцьця Панны Марыі
(па-чэску: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie)
XVI стагодзьдзе 9 жніўня 1982

Оламаўцкая дыяцэзія
9 Старэ Брно, Брно Базыліка Ўнебаўзяцьця Панны Марыі
(па-чэску: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie)
1324 6 кастрычніка 1987

Брненская дыяцэзія
10 Страгаў, Прага Базыліка Ўнебаўзяцьця Панны Марыі
(па-чэску: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie)
XIII стагодзьдзе 6 лістапада 1991

Праская архідыяцэзія
11 Сьвяты Копэчак, Оламаўц Базыліка Наведваньня Панны Марыі
(па-чэску: Bazilika Navštívení Panny Marie)
1669 11 красавіка 1995

Оламаўцкая дыяцэзія
12 Яблане-ў-Под’ештэдзі,
Лібэрац
Базыліка сьвятых Лаўрэнція і Зьдзіслава
(па-чэску: Bazilika svatého Vavřince a svaté Zdislavy)
1729 25 чэрвеня 1996

Літамэржыцкая дыяцэзія
13 Фрыдэк-Містэк Базыліка Наведваньня Панны Марыі
(па-чэску: Bazilika Navštívení Panny Marie)
1740 30 жніўня 1999

Остраўска-Опаўская дыяцэзія
14 Вышаград, Прага Базыліка сьвятых Пятра і Паўла
(па-чэску: Bazilika svatých Petra a Pavla)
1070 25 сакавіка 2003

Праская архідыяцэзія
15 Ждзяр над Сазаваў Базыліка Ўнебаўзяцьця Панны Марыі і сьвятога Мікалая
(па-чэску: Bazilika Nanebevzetí Panny Marie
a svatého Mikuláše
)
1252 5 студзеня 2009

Брненская дыяцэзія

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]