Бэрмудзкія астравы
| Бэрмудзкія астравы Bermuda | |||||
| |||||
| Нацыянальны дэвіз: Quo Fata Ferunt | |||||
| Дзяржаўны гімн: «God Save the Queen» | |||||
| |||||
| Афіцыйная мова | Ангельская, партугальская | ||||
| Сталіца | Гамільтан | ||||
| Найбуйнейшы горад | Гамільтан | ||||
| Форма кіраваньня | Брытанская заморская тэрыторыя Лізавета II Джон Ранкін | ||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
224 месца ў сьвеце 53,2 км² 27% | ||||
| Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць |
205-е месца ў сьвеце 66 163 1239/км² | ||||
| СУП • агульны (2005) • на душу насельніцтва |
165 месца ў сьвеце $4,857 млрд $76 403 | ||||
| Валюта | Бэрмудзкі даляр (BMD) | ||||
| Часавы пас | AST (UTC-4) | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .bm | ||||
| Тэлефонны код | +1 441 | ||||
Бэрмуды або Бэрмудзкія астравы (па-ангельску: Bermuda) — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, разьмешчаная на групе каралавых астравоў у паўночна-заходняй частцы Атлянтычнага акіяну, за 900 км ад Паўночнай Амэрыкі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У склад Бярмудаў уваходзяць 150 астравоў і рыфаў, зь якіх заселеныя каля 20-ці і 10 злучаныя мастамі і шляхаправодамі, утвараючы тым самым востраў — Мэйн—Айлэнд.
Астравы знаходзяцца на перакрыжаваньні марскіх шляхоў.
Плошча — 53,3 км?. Насельніцтва на 2004 год — 63,6 тыс. чалавек. Больш за 60% — нэгры і мулаты, нашчадкі афрыканскіх рабоў, астатнія — выхадцы з Эўропы і Паўночнай Амэрыкі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У склад Бярмудаў уваходзяць дзевяць акругаў і два муніцыпалітэты (мястэчка Сэнт-Джордж) і места, сталіца і порт на востраве Бэрмуда — Гамільтан.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ангельскі губэрнатар распараджаецца пытаньнямі вонкавай палітыкі, абароны, паліцыі. Рэглямэнтацыяй унутранага жыцьця займаецца дзьвюхпалатны парлямэнт. Кіраўнік выканаўчай улады — прэм’ер-міністар.
