Сьпіс валадароў Расеі

Сьпіс кіраўнікоў Русі, Рускай дзяржавы, Расейскай імпэрыі, Расейскай рэспублікі / Расейскай дзяржавы, Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі, СССР, Расейскай Фэдэрацыі (862—2026).
Кіраўнікі ў пэрыяд раздробненасьці вызначаюцца зыходзячы з таго, што намінальнай сталіцай Русі да сярэдзіны XIII стагодзьдзя зьяўляўся Кіеў, ад сярэдзіны XIII стагодзьдзя да 1389 — Уладзімер, ад 1389 — Масква[1][2]. Паводле традыцыі ў сьпіс таксама ўключаны вялікія князі ўладзімерскія (за пэрыяд з 1157 па 1243 год) і ўдзельныя князі маскоўскія (1263—1389 гады), якія не былі вярхоўнымі суверэнамі рускіх земляў, але лічацца кіраўнікамі Расіі з дынастычнага і гістарычнага пункту гледжаньня.
Сьпіс пачынаецца з варага Рурыка, заклік якога ў 862 годзе на княжаньне ў Ладагу ці Ноўгарад прынята лічыць умоўнай кропкай пачатку працэсу стварэньня расійскай дзяржавы. Далей пералік працягваецца кіраўнікамі Кіеўскай Русі, якія княжылі ў Кіеве да 1240 году, калі падчас мангола-татарскага нашэсьця горад быў разрабаваны і спалены. Сьпіс кіеўскіх князёў даводзіцца да сярэдзіны XIII стагодзьдзя — да моманту, калі зьвесткі пра іх зьнікаюць зь летапісаў. Наступны пэрыяд, пералічаны ў сьпісе, пачынаецца з 1157 году, калі Андрэй Багалюбскі перанёс сталіцу Растова-Суздальскага княства з Суздаля ва Ўладзімер і заснаваў Уладзімерскае княства. У 1243 годзе Залатая Арда (якой рускія княствы плацілі даніну) прызнала, што вялікія князі ўладзімерскія вышэйшыя за астатніх рускіх князёў. Пэрыяд Уладзімерскага вялікага княства працягвае ў 1389 годзе Маскоўскае вялікае княства (улучаны таксама пэрыяд удзельнага княства 1263—1389 гадоў). Станаўленьне цэнтралізаванай Рускай дзяржавы цягам аб’яданьня раздробленай Русі аднесена да 1478 году, калі вялікі князь маскоўскі Іван III далучыў да сваіх уладаньняў Наўгародзкую рэспубліку. Наступны пэрыяд (Расейскай імпэрыі) пачынаецца ў 1721 годзе і заканчваецца дэклярацыяй у 1917 годзе рэспубліканскай формы кіраваньня. Ва ўмовах Кастрычніцкага перавароту й Грамадзянскай вайны у Расеі пачалося ўстанаўленьне савецкай улады. У 1922 годзе было ўтворана аб’яднаньне савецкіх рэспублік — СССР, якое праіснавада да 1991 году, калі ён распаўся на зноў суверэнныя дзяржавы (у тым ліку Расею).
У сьпіс ня ўключаныя фактычныя кіраўнікі (за выключэньнем савецкага пэрыяда) і рэгенты, кіраўнікі іншых утварэньняў у межах сучаснай расейскай тэрыторыі, якія не кантралявалі сталіцу, асобы, якія атрымалі права ці прэтэндавалі на пасаду кіраўніка, але не ўступілі ў яе, і намінальныя старшыні Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР) у пэрыяд ад утварэньня СССР да стварэньня пасады прэзыдента Расеі. Аднак у пэрыяд ад 1918 да 1920 году паказаны старшыні двух расейскіх дзяржаў, якія існавалі адначасова (антыбальшавісцкай ды савецкай Расеі). У выпадку, калі пэрсона атрымала паўторныя паўнамоцтвы пасьлядоўна за першапачатковымі, асобна паказваецца кожны такі тэрмін (напрыклад, два паслядоўных тэрміны паўнамоцтваў прэзыдента Барыса Ельцына ў 1991—1999 гады). Таксама паказваецца розны характар паўнамоцтваў старшынь дяржавы (напрыклад, адзіны тэрмін знаходжаньня на чале дзяржавы Міхаіла Гарбачова ў 1988—1991 гады падзелены на пэрыяды, калі ён быў першапачаткова старшынёй Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета, потым непасрэдна Вярхоўнага Савета, а потым прэзыдэнтам СССР). У слупку «Выбары» паказаныя выбарныя працэдуры, якія прайшлі. У выпадку, калі глава дзяржавы атрымаў паўнамоцтвы без іх, слупок запаўняецца зноскай з камэнтарыем. Для некаторых князёў у дужках пазначаныя мянушкі, дадзеныя ім у пазьнейшы час ці ў сучаснай гісторыяграфіі, радзей сучасьнікамі[3]. Для зручнасьці сьпіс падзелены на прынятыя ў гістарыяграфіі пэрыяды найменьня краіны. Апісаньні, прыведзеныя ў прэамбулах у кожным з разьдзелаў гэтых пэрыядаў, каб паясьніць асаблівасьці палітычнага працэсу. Да 15 кастрычніка [ст. ст. 5 кастрычніка] 1582 году, калі быў уведзены грыгарыянскі каляндар, прыведзены юліянскія даты. Пасьля пераходу РСФСР 14 лютага [ст. ст. 1 лютага] 1918 году (а 14 кастрычніка [ст. ст. 1 кастрычніка] 1918 году і антыбальшавісцкай Расейскай дзяржавы) на новы каляндар пазначаныя грыгарыянскія даты[4][5]. Ад моманту ўвядзеньня календара да яго прыняцьця ў Расеі прыведзены абедзьве даты — юліанская і грыгарыянская.
Гістарычныя пералікі кіраўнікоў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аналістычная частка " Аповесьці мінулых гадоў " пачатку XII стагодзьдзя пачынаецца артыкулам 852 году, у якім у якасьці кропкі адліку датаванай гісторыі Рускай зямлі ўзяты пачатак праўлення візантыйскага імператара Міхаіла III (год быў разьлічаны памылкова), пры якім народ русь зьдзейсьніў свой першы паход на Канстантынопаль. У гэтым жа артыкуле прыводзіцца храналягічны сьпіс ад Адама ды іншых біблейскіх пэрсанажаў да некаторых бізантыйскіх імпэратараў ды рускіх князёў (па іх таксама дадзена працягласьць княжаньня) з заканчэньнем на сьмерці Сьвятаполка Тураўскага ў 1113 годзе. У Іпацьеўскім летапісе зьмяшчаецца пералік кіеўскіх князёў ад Аскольда і Дзіра да часу мангольскага нашэсьця. Сьпіс заканчваецца пазначэньнем, што Кіеў узяты татарамі (1240) падчас кіраваньня Дзьмітрыя, намесьніка Данілы Раманавіча. Пералік створаны на аснове самога тэксту Іпацьеўскага летапісу. Меркавалася, што ён складзены або пры Даніле Рамановічу, або на мяжы XIII—XIV стагодзьдзяў.

Да першай паловы XV стагодзьдзя адносіцца складаньне сьпісаў кіраўнікоў Русі, якія захаваліся ў выглядзе пазалетапісных артыкулаў у канвоі Камісійнага сьпісу Наўгародзкага першага летапісу малодшага зводу: «Кто колико княжилъ», «Сице родословятся велицѣи князи русьстии», «Родословие тѣх же князеи», «А се князи русьстии», «А се по святѣмь крещении, о княжении Киевьстемъ», «А се князи Великого Новагорода», «А се посадници новгородьстии», «А се тысячьскыи новгородскыи», «А се русьстии митрополити», «А се новгородскыи епископы, а се архиепископи», «А се архимандриты новгородские». Гэтыя пералікі вядомыя яшчэ ў трох летапісах, складзеных у XV—XVI стагодзьдзях[6]. У артыкуле пачатку XV стагодзьдзя «А се князи рустии» апавяданьне і, адпаведна, гісторыя рускай дзяржаўнасьці пачынаецца з заснаваньня Уладзімерам Манамахам горада Уладзімера, кіеўскі пэрыяд гісторыі адсутнічае. Аўтар артыкула вырашаў важную для свайго часу ідэалягічную і гістарыясофскую задачу па зацьвярджэньні дынастыі маскоўскіх князёў. У прыватнасьці, яму важна было паказаць пераемнасьць гэтых князёў[7].
Старажытнаруская дзяржава (862—1240)
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Старажытнаруская дзяржава (Старажытная Русь, Кіеўская Русь [862/882—1240]; гістарычныя назвы — Руская зямля, Русь) — сярэднявечнае дзяржаўнае ўтварэньне ва Ўсходняй Эўропе, якое існавала з другой паловы IX стагодзьдзя да сярэдзіны XIII стагодзьдзя. Разьдзел складаецца з дзьвюх частак: акрамя сьпісу кіраўнікоў, у першай разгледжаны фарміраваньне, роськвіт і перадумовы да распаду дзяржавы, у другой — гісторыя барацьбы ўдзельных князёў за валоданьне Кіевам, які заставаўся намінальнай сталіцай Русі, да канчатковай страты гэтага статусу ў выніку мангола-татарскага нашэсьця.
862—1132. Ад пакліканьня варагаў да сьмерці Мсьціслава Вялікага
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фарміраваньне Кіеўскай Русі ў IX—X стагодзьдзях было комплексным працэсам, які быў абумоўлены як унутранымі фактарамі — грамадзкай эвалюцыяй мясцовых, у першую чаргу ўсходнеславянскіх супольнасьцей, так і вонкавым уплывам, у прыватнасьці актыўным пранікненьнем вайскова-гандлёвых дружын варагаў[8] — старажытнарускае найменьне скандынаваў (нарманаў). Роля варагаў у станаўленьні дзяржавы легла ў аснову нарманскай тэорыі, адпаведна якой нарманы разглядаліся як ініцыятары ці актаўныя ўдзельнікі стварэньня старажытнарускай дзяржаўнасьці. Згодна зь летапісным расповедам (які прываедзены ў «Аповесьці мінулых гадоў» і ў некалькі іншай вэрсіі ў Наўгародзкім першым летапісе), першапачатковая вараская прысутнасьць ва Ўсходняй Эўропе заключалася ва ўстанаўленьні данінных стасункаў са славянскімі плямёнамі, сярод якіх былі славене ды крывічы, а таксама зь фіна-вугорскімі — чудзьдзю, мерай ды, магчыма, весьсю. У выніку паўстаньня гэтыя плямёны змаглі ськінуць данінную залежнасьць, аднак унутраныя сваркі вымусілі Іх паклікаць на княжаньне варагаў Рурыка ды ягоных братоў, праўленьне якіх, верагодна, было абумоўлена дамовай. Частка дружыны Рурыка на чале з Аскольдам ды Дзірам накіравалася на поўдзень і асела ў ваколіцах Кіева. Пасьля сьмерці Рурыка яго родзіч, князь Алег, захапіў Кіеў, аб’яднаўшы Паўночную Русь з Паўднёвай Русьсю. Нягледзячы на аўтэнтычнасць большасьці летапісных падзей, іх час (выгнаньне адных варагаў ды запрашэнье іншых варагаў на чале з Рурыкам і яго братамі ў 862 годзе, пачатак княжаньня Аскольда ды Дзіра ў Кіеве ў 864 годзе і захоп горада Алегам у 882 годзе) умоўная.

Пасьля гібелі князя Ігара Рурыкавіча ў 945 годзе кіраваньне перайшло да яго ўдавы — княгіні Вольгі, галоўныя высілкі якой былі накіраваныя на ўнутраную стабілізацыю Старажытнарускай дзяржавы. У пачатку 960-х гадоў яе сын і пераемнік Ігара Сьвятаслаў расшырыў свае ўладныя паўнамоцтвы і аднавіў ваенную экспансію бацькі: у прыватнасьці, разграміў Хазарскі каганат, аднак ня здолеў замацавацца на ніжнім Дунаі. У 969 годзе перад паходам на Балканы Сьвятаслаў разьдзяліў Русь паміж сваімі сынамі: Яраполкам, які княжыў у Кіеве, Алегам, які атрымаў зямлю драўлян, ды Ўладзімерам, ва ўладаньне да якога перайшоў Ноўгарад. Пераможцам з міжусобіцы, якая пачалася, выйшаў Уладзімер, які ў 978 годзе захапіў Кіеў. Аднымі з галоўных дасягненьняў яго княжаньня былі хрысьціянізацыя насельніцтва Русі па візантыйскім абрадзе і усталяаньне хрысьціянства ў якасьці дзяржаўнай рэлігіі. Пасьля сьмерці Ўладзімера ў 1015 годзе ўспыхнула міжусобная барацьба паміж найбольш уплывовымі зь яго сыноў. Кіеўскі стол заняў Сьвятаполк — старэйшы з сыноў, якія засталіся. Ён арганізаваў забойства трох сваіх братоў: Барыса, Глеба ды Сьвятаслава. Іншы сын Уладзімера, Яраслаў, які княжыў у Ноўгарадзе, у 1016 годзе выгнаў Сьвятополка, які, аднак, заручыўшыся ваеннай падтрымкай польскага князя Баляслава I, у 1018 годзе вярнуўся ў Кіеў. Але ўжо ў 1019 годзе Ярослаў канчаткова зацьвердзіўся ў сталіцы Русі. Ярослаў памёр у 1054 годзе. Паводле ягонага запавету тэрыторыя Старажытнарускай дзяржавы была падзеленая паміж пяцьцю яго сынамі. У якасьці дадатковага палітычнага мэханізму, які стабілізаваў гэтую сыстему ўдзелаў, быў створаны сумесны ўрад трох старэйшых Яраславічаў над сярэднедняпроўскім ядром дзяржавы.
Цягам пагрозы з боку куманаў, якая ўзьнікла на поўдні Русі ў 1068 годзе, войскі трыумвірата пацярпелі сур’ёзную паразу пад Пераяславам. Нерашучасьць старэйшага з Яраславічаў Ізяслава пры адмове пераклонных выклікала паўстаньне ў Кіеве, напрацягу якога кіеўляне вызвалілі польскага князя Усеслава Брычысавіча, які трапіў у палон трыумвіраў годам раней, і абвясьцілі яго кіеўскім князем, а Ізяслаў зьбег да польскага князя Баляслава II. У 1069 годзе Ізяслаў з польскай падмогай вярнуў сабе Кіеў. У 1073 годзе пры падтрымцы свайго брата Усевалада другі з старэйшых Яраславічаў Сьвятаслаў выгнаў Ізяслава зь Кіева, але ўжо праз тры гады памёр. На кіеўскі стол у 1077 годзе вярнуўся Ізяслаў, які, аднак, загінуў у 1078 годзе ў бітве на Нежацінай Ніве. Кіеўскае княства на доўгі час заняў Усевалад, пасьля сьмерці якога ў 1093 годзе стол заняў сын Ізяслава Сьвятаполк. У першыя гады княства Сьвятаполк сутыкнуўся з барацьбой сыноў Сьвятаслава за бацькоўскую спадчыну, якая скончылася ў 1097 годзе стратэгічнай перамогай апошніх і агульнарускім Любецкім з’ездам, закліканым удасканаліць заснаваны Яраславам Уладзіміравічам кіеўскі сэньёрат. Кіеўскае княства Уладзімера Усеваладавіча і яго сына Мсціслава адзначалася ўнутрыпалітычнай стабілізацыяй Старажытнай Рускай дзяржавы. Аднак пасьля сьмерці апошняга ў 1132 годзе Кіеў перайшоў у спадчыну наступнаму па старшынстве Манамашычу — Яраполку, намер якога выканаць задуму бацькі і зрабіць сваім намеснікам пляменьніка Усевалада Мсціславіча, каб спадчына не дастался малодшым братам, як гэта ўяўляла лесьвічнае права, прывяло да ўсеагульнай міжусобнай вайны і фактычнага распаду Старажытнай Рускай дзяржавы.
| Партрэт | Імя (гады жыцьця) |
Праўленьне | Заўв. | |
|---|---|---|---|---|
| Пачатак | Канец | |||
| Рурык (?—879) |
862 | 879 | [a] | |
| Алег (?—912) |
879 | восень 912 | [b] | |
| Ігар Рурыкавіч (?—945) |
912 | восень 945 | [c] | |
| Вольга (?—969) |
945 | не раней за 959 | [d] | |
| Сьвятаслаў Ігаравіч (?—972) |
не раней за 959 | вясна 972 | [e] | |
| Яраполк Сьвятаславіч (?—978) |
972 | 11 чэрвеня 978 | [f] | |
| Уладзімер Сьвятаславіч (?—1015) |
11 чэрвеня 978 | 15 ліпеня 1015 | [g] | |
| Сьвятаполк Акаянны (978/979—1019) |
ліпень 1015 | восень 1016 | [h] | |
| Яраслаў Уладзімеравіч (Мудры) (978/979—1054) |
восень 1016 | 22 ліпеня 1018 | [i] | |
| Сьвятаполк Акаянны (978/979—1019) |
14 жніўня 1018 | 1019 | [j] | |
| Яраслаў Уладзімеравіч (Мудры) (978/979—1054) |
1019 | 20 лютага 1054 | [k] | |
| Ізяслаў Яраславіч (1024—1078) |
люты 1054 | 15 верасьня 1068 | [l] | |
| Усяслаў Брачыславіч (?—1101) |
15 верасьня 1068 (1068-09-15) | красавік 1069 | [m] | |
| Ізяслаў Яраславіч (1024—1078) |
2 мая 1069 | сакавік 1073 | [n] | |
| Сьвятаслаў Яраславіч (1027—1076) |
22 сакавіка 1073 | 27 сьнежня 1076 | [o] | |
| Усевалад Яраславіч (1030—1093) |
1 студзеня 1077 (1077-01-01) | ліпень 1077 | [p] | |
| Ізяслаў Яраславіч (1024—1078) |
15 ліпеня 1077 | 3 кастрычніка 1078 | [q] | |
| Усевалад Яраславіч (1030—1093) |
кастрычнік 1078 | 13 красавіка 1093 | [r] | |
| Сьвятаполк Ізяславіч (?—1113) |
24 красавіка 1093 | 16 красавіка 1113 | [s] | |
| Уладзімер Усеваладавіч (Манамах) (1053—1125) |
20 красавіка 1113 | 19 мая 1125 | [t] | |
| Мсьціслаў Уладзімеравіч (Вялікі) (1075/1076—1132) |
20 мая 1125 | 15 красавіка 1132 | [u] | |
Старэйшынства на Русі і пэрыяд раздробленасьці (1132-1240)
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля сьмерці Мсьціслава Ўладзімеравіча ў 1132 годзе кіеўскі стол перайшоў да наступнага паводле старэйшынства Манамашыча — Яраполка Ўладзімеравіча[8], які, аднак, калі быў бязьдзетным, намераваўся выканаць задуму свайго бацькі і па дамоўленасьці ў Мсьціславам правёў яго сына Ўсевалада з Ноўгарада ў Пераяслаўль для наступанага атрыманьня улады ў спадчыну ў абыход сваіх малодшых братоў[v], як гэта мела на ўвазе лесьвічнае права (сыстэма атрыманьня стала ў спадчыну). Такім чынам Уладзімер Усеваладавіч імкнуўся захаваць замацаваны на Любецкім зьезьдзе прынцып «айчыннасьці» шляхам яго парушэньня ў дачыненьні да сваіх малодшых сыноў. Аднак гэтыя пляны наткнуліся на катэгарычнае непрыняцьце малодшых манамашычаў — растоўскага князя Юрыя ды валынскага князя Андрэя Ўладзімеравічаў, у выніку чаго ў 1135 годзе разгарэлася міжусобная вайна паміж малодшымі Манамашычамі ды Мсьціславічамі (Усеваладам ды Ізяславам), якая скончылася замірэньнем бакоў Яраполкам. Аднак паступовы распад Старажытнарускай дзяржавы працягнуўся: акрамя адасабленьня Полацка ў 1132 годзе, у Ноўгарадзе ў 1136 годзе гарадзкая грамада выгнала Ўсевалада Мсьціславіча, які вярнуўся з Пераяслаўля, і абвясьціла Наўгародзкую рэспубліку пад кіраўніцтвам веча[8].

Пасьля сьмерці Яраполка ў 1139 годзе ў Кіеве стаў князем адпаведна сэньёрату Вячаслаў Уладзімеравіч, але ўжо празь некалькі дзён ён быў выгнаны адтуль чарнігаўскім князем Усеваладам Ольгавічам. Княжаньне Усевалада пачало эпоху няспыннай барацьбы за Кіеў, што вяло да поступовага паменшэньня палітычнай ролі горада ў якасьці агульнарускай сталіцы. У 1146 годзе падчас сутыкненьня паміж Ігарам Ольгавічам, які атрымаў ад свайго брата Ўсевалада Кіеў, і Ізяславам Мсьціславічам кіеўскі стол перайшоў да апошняга, у выніку чаго аднавілася барацьба паміж Мсьціславічамі і іх дзядзькам Юрыем Уладзімеравічам. Вайна ішла зь пераменным посьпехам: Ізяслаў займаў Кіеў у 1146—1149, 1150 і 1151—1154 гадах, Юры — у 1149—1150, 1150—1151 і 1155—1157 годах. Пасьля сьмерці Расьціслава Мсьціславіча ў 1167 годзе ў Кіеве пачаў княжыць сын Ізяслава Мсьціслаў, але ў сакавіку 1169 году ў выніку пахода князёў, арганізаванага ўладзімерскім князем Андрэем Юр’евічам, ён быў выгнаны з абложанага горада. Аднак Андрэй не прыняў кіеўскае княжаньне, замест гэтага яго сын Мсьціслаў, які ўзначальваў паход, пасадзіў там брата Андрэя Глеба, пасьля чего вернуўся да бацькі ў Уладзімер[w][51].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пачаў княжыць у 6370 (862) годзе[9]). Памёр у 6387 (879) годзе[10]. Паводле Лаўрэнцеўскага летапісу Аповесьці мінулых часоў ды Наўгародзкага першага летапісу сеў у Вялікім Ноўгарадзе, паводле Іпацьеўскага летапіу — ў Ладазе, у 864 годзе заснаваў Ноўгарад і перабраўся туды[11][12][13]. Як паказваюць архэалягічныя дасьледаваньні, Ноўгарада ў IX стагодзьдзі яшчэ не існавала; успаміны пра яго ў летапісах адносяцца да Гарадзішча. У княскіх сьпісах Рурык упершыню сустракаецца ў наўгародзкім пераліку «Кто колико княжилъ», складзеным, верагодна, на мяжы XI—XII стагодзьдзяў ([14][15], [16][17]
- ↑ Пачаў княжыць у 6387 (879) годзе[10]. У Аповесьці мінулых часоў ды Руска-бізантыйскай ўмове 911 году — князь, супляменьнік ці родзіч Рурыка, які правіў у пэрыяд малалецтва Ігара[18][19]. У Наўгародзкім першым летапісе фігуруе як ваявода пры Ігары [20]. Пасьля ўзяцьця Кіева пачаў княжыць у ім у 6390 (882) годзе[21], хутчэй за ўсё ўлетку, паколькі павінен быў накіравацца ў паход з Ноўгарада ўвясну. Памёр увосень 6420 (912) году паводле адной вэрсіі ў Кіеве, паводле іншай — у Ладазе, калі накіроўваўся «за мора»[22]. Паводле Наўгародзкага першага летапісу памёр у 6430 (922) годзе[23].
- ↑ Пачатак княжаньня пазначаны ў летапісу 6421 (913) годам[24]. Або гэта проста асаблівасьць афармленьня летапіса, або яму патрабаваўся час, каб сесьці ў Кіеве. Пры апісаньні сьмерці і пахаваньня Алега Ігар не ўзгаданы. Згодна зь летапісам, забіты драўлянамі ўвосень 6453 (945) году[25]. Расповед пра сьмерць Ігара разьмешчаны адразу за руско-бізантыйскай дамовай, якая была заключаная ў 944 годзе, таму некаторыя дасьледчыкі аддаюць перавагу эгтаму году. Загінуў, магчыма, у лістападзе, таму што паводле дандзеных Канстантына менавіта ў лістападзе пачыналася палюдзьдзе[26]. Рэальныя даты княжаньняў Алега ды Ігара дыскусійныя. З супастаўленьня зь незалежнымі крыніцам крайнім магчымым часам сьмерці Алега зьяўляюцца 940-я гады, Ігара — 950-я гады. У сучаснай гісторыяграфіі найбольшую вядомасьць атрымалі спробы храналягічнай рэканструкцыі, прапанаваныя Канстантынам Цукерманам ды Аляксеем Шчавялёвым. Пачатак княжаньня Алега ў Кіеве абодва аўтара адносяць да 900-з гадоў. Самастойное праўленьне Ігара Цукерман датуе зь лета 941 да канца 945, Шчавялёў лічыць, што вызначыць пачатковую дату кіраваньня цяжка, але верагоднымі зьяўляюцца 930-я гады. Канец кіраваньня Ігара ён датуе паміж 952 і 957[27][28].
- ↑ Правіла Русьсю ў пэрыяд непаўналецьця Сьвятаслава. У летапісе (у пераліку кіеўскіх князёў у артыкуле 6360 Аповесьці мінулых часоў і ў пераліку кіеўскіх князёў у пачатку Іпацьеўскага летапісу) кіраўніцай не называецца[29], але прадстае такой у сынхронных бізантыйскіх ды заходнеэўрапейскіх крыніцах. Кіравала як мінімум да 959 году, калі узгадваецца яе пасольства да нямецкага караля Атона I. Па просьбе Вольгі на Русь быў накіраваны нямецкі біскуп Адальбэрт Магдэбурскі, але, калі ён прыбыў у 961 годзе, то ня змог прыступіць да сваіх абавязкаў і быў выгнаны. Відавочна, гэта сьведчыць пра пераход улады да Святаслава, які быў зацятым паганцам[30]. Памерла 11 ліпеня 969 году[31], поўную дату прыводзіць Якаў Мніх[32].
- ↑ У летапісе датай яго нараджэньня пазначаны 6450 (942) год[33]. Спараўднасьць даты не выключаная, але малаверагодная. Пачатак яго княжаньня ў летапісе пазначаны 6454 (946) годам, а першае самастойнае мерапрыемства — 6472 (964) годам[34]. Верагодна, самастойнае кіраўніцтва ўсё ж пачалося раней — паміж 959 і 961 гадамі. Гл. папярэднюю заўвагу. Забіты ў засадзе печанегамі напачатку вясны 6480 (972) году[35]. Паводле бізантыйскіх крыніц забіты адразу ж пасьля заканчэньня паходу на Баўгарыю, гэта значыць пасьля ліпеня 971 году[36].
- ↑ Пасаджаны ў Кіеве бацькам, які накіраваўся ў паход на Бізантыю ў 6478 (970) годзе (паводле[37]) або ўвосень 969 году (паводле бізантыйскіх крыніц). Пасьля сьмерці бацькі працягнуў княжыць у Кіеве. Выгнаны зь Кіева ды забіты, летапіс датуе гэта 6488 (980) годам[38]. Згодна ж «Памяці і хвале князю Ўладзімеру» Якава Мніха, Уладзімер увайшоў у Кіеў 11 чэрвеня 6486 (978) году.
- ↑ Згодна зь пералікам княжаньняў у артыкуле 6360 (852) Аповесьці мінулых часоў, княжыў 37 гадоў, што паказвае на 978 год. ([39]). Паводле ўсіх летапісаў, увайшоў у Кіеў у 6488 (980) годзе [40][41], згодна ж «Памяці і хвалы князю Ўладзімеру» Якава Мніха — 11 чэрвеня 6486 (978) году[42][43]. Датаваньне 978 годам асабліва актыўна абараняў Аляксей Шахматаў. Памёр 15 ліпеня 6523 (1015) году[44].
- ↑ У момант сьмерці бацькі знаходзіўся ў Кіеве[45]. Разьбіты Яраславам позьняй восеньню 6524 (1016) году[46].
- ↑ Стаў княжыць позьняй восеньню 6524 (1016) году[47]. Разьбіты ў бітве на Бугу 22 ліпеня (Титмар Мерзебургский. Хроника VIII 31) ды зьбег у Ноўгарад у 6526 (1018) годзе (ПЗРЛ, т. I, стб. 142).
- ↑ Сеў на прастол у Кіеве 14 жніўня 6526 (1018) году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 143—144, Титмар Мерзебургский. Хроника VIII 32). Паводле летапісу, быў выгнаны Яраславам у тым самым годзе (відаць, узімку 1018/19 гадоў), але звычайна яго выгнаньне датуюць 1019 годам (ПЗРЛ, т. I, слуп. 144).
- ↑ Сеў у Кіеве ў 6527 (1019) годзе (ПЗРЛ, т. I, слуп. 146). Памёр у 6562 годзе, паводле Лаўрэнцеўскага летапісу ў першую суботу паста ў дзень сьвятога Фёдара (ПЗРЛ, т. I, слуп. 162), г. зн. 19 лютага, у Іпацьевскім летапісе да пазначэньня на суботу дададзеная дакладная дата — 20 лютага. (ПЗРЛ, т. II, слуп. 150). У летапісе выкарыстаны сакавіцкі стыль і 6562 адпавядае 1055 году, але з даты паста вынікае, што правільным годам зьяўляецца 1054 (у 1055 годзе пост пачаўся пазьней, аўтар Аповесьці мінулых часоў выкарыстоўваў сакавіцкі стыль летазьлічэньня, памылкова павялічыўшы тэрмін княжаньня Яраслава на адзін год. Гл. Милютенко Н. И. Святой равноапостольный князь Владимир и крещение Руси. М., 2008. — С. 57—58). 6562 год і дата нядзеля 20 лютага пазначаныя ў графіті з сабора Сьвятой Сафіі. Паводле суадносінаў даты і дня тыдню вызначаецца найбольш верагодная дата — нядзеля 20 лютага 1054 году.
- ↑ Прыехаў у Кіеў пасьля сьмерці бацькі ды сеў на прастол згодна з бацькоўскай воляй (ПЗРЛ, т. I, слуп. 162). Верагодна, гэта адбылося даволі хутка, асабліва, калі ён сядзеў у Тураве, а не ў Ноўгарадзе (цела Яраслава везьлі з Вышгарада ў Кіеў, паводле летапісу арганізацыяй пахаваньня займаўся Ўсевалад, які знаходзіўся пры бацьку ў момант сьмерці, паводле «Чытаньню пра Барыса і Глеба» Нестара — ў Кіеве бацьку хаваў Ізяслаў). Пачатак яго кіраўніцтва пазначаны ў летапісе 6563 годам, але гэта, верагодна, памылка летапісца, які аднёс сьмерць Яраслава да канца сакавіцкага 6562 году. Выгнаны зь Кіева 15 верасьня 6576 (1068) году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 171).
- ↑ Сеў на прастол 15 верасьня 6576 (1068) году, княжыў 7 месяцаў, гэта значыць да красавіка 1069 году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 172—173).
- ↑ Сеў на прастол 2 мая 6577 (1069) году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 174). Выгнаны ў сакавіку 1073 году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 182).
- ↑ Сеў на прастол 22 сакавіка 6581 (1073) году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 182). Памёр 27 сьнежня 6484 (1076) году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 199).
- ↑ Сеў на прастол 1 студзеня 6584 (1077) году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 190). Улетку того ж году саступіў уладу брату Ізяславу (ПЗРЛ, т. I, слуп. 199). Вялікая расейская энцыкляпэдыя датай перадачы княжаньня ліпень[48].
- ↑ Сеў на прастол 15 ліпеня 6585 (1077) года (ПЗРЛ, т. I, слуп. 199). Забіты 3 кастрычніка 6586 (1078) году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 202).
- ↑ Сеў на прастол у кастрычніку 1078 году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 204). На яго пячаці ўпершыню сустракаецца прыстаўка «ўсяе Русі». Памёр 13 красавіка 6601 (1093) году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 216).
- ↑ Сеў на прастол 24 красавіка 6601 (1093) году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 218). Памёр 16 красавіка 1113 года. Суадносіны гадоў пры адліку пачатку году з сакавіка паказана ў адпаведнасьці з дасьледаваньнямі Мікалая Беражкова, у Лаўрэнцеўскім ды Троіцкім летапісах 6622 год пры адліку года ад сакавіка за паўгады да верасьня (ПЗРЛ, т. I, слуп. 290; Троицкая летопись. СПб, 2002. — С. 206), паводле Іпацьеўскага летапісу 6621 год, які пачыгнаўся ад сакавіка (ПЗРЛ, т. II, слуп. 275).
- ↑ Сеў на прастол 20 красавіка 1113 года (ПЗРЛ, т. I, слуп. 290, т. VII, стар. 23). Памёр 19 мая 1125 (сакавіцкага 6633 паводле Лаўрэнцеўскага ды Троіцкага летапісу, ультрасакавіцкага 6634 паводле Іпацьеўскага летапісу) году (ПЗРЛ, т. I, слуп. 295, т. II, слуп. 289; Троицкая летопись. С. 208).
- ↑ Сеў на прастол 20 мая 1125 году (ПЗРЛ, т. II, слуп. 289). Памёр 15 красавіка 1132 году ў пятніцу (у Лаўрэнцеўскім, Троіцкім ды Наўгародскім першым летапісах 14 красавіка 6640, у Іпацьеўскім летапісу 15 красавіка 6641 ультрасакавіцкага году) (ПЗРЛ, т. I, слуп. 301, т. II, слуп. 294, т. III, с. 22; Троицкая летопись. С. 212). Дакладная дата вызначаецца паводле дня тыдню.
- ↑ Існуе іншая думка: пасьля сьмерці Уладзімера Мсьціслаў дамовіўся зь Яраполкам пра перавод Усевалада ў Пераяслаўль на княжаньне з далейшым замацаваньнем княства за Мсьціславічамі як вотчыны. Аднак малодшыя Манамашычы, Юры ды Андрэй, успрынялі гэты крок як перадачу Ўсеваладу пасьля сьмерці бязьдзетнага Яраполка таксама кіеўскага стала: «…се Ярополкъ, брать наю, по смерти своей хощеть дати Кыевъ Всеволоду, братану своему»[49].
- ↑ На думку навукоўцаў, у прыватнасьці Васіля Ключэўскага, гэтым дзеяньнем «Андрэй упершыню аддзяліў старшынства ад месца», у выніку чаго яно стала залежаць ад асобы князя, а не ад месца его княжаньня (пры гэтым адмаўляецца ўяўленьне, якое ўзыходзіць да меркаваньняў Васіля Тацішчава і Мікалая Карамзіна, пра тое, што Андрэй з узяьцем Кіева і нежаданьнем там княжыць перанёс сталіцу Русі ў Уладзімер)[50][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Толочко А. П. «История Российская» Василия Татищева: источники и известия (рас.). — М.: Новое литературное обозрение, 2005. — С. 411—419. — 2000 ас. — ISBN 5-86793-346-6
- 1 2 Горский А. А. Русь: От славянского Расселения до Московского царства (рас.). — М.: Языки славянской культуры, 2004. — С. 6. Памылка цытаваньня: Няслушны тэг
<ref>; назва «Горский-2004» вызначаная колькі разоў з розным зьместам - ↑ Сиренов А. В. Прозвища древнерусских князей // Петербургский исторический журнал. — 2017. — № 2. — С. 184.
- ↑ Климишин И. А. Календарь и хронология (рас.). — Изд. 3. — М.: Наука. Главная редакция физико-математической литературы, 1990. — С. 308. — 105 000 ас. — ISBN 5-02-014354-5
- ↑ Постановленіе Временнаго Сибирскаго Правительства «О введеніи исчисленія календарнаго времени по новому стилю (Грегорьянскому)» // Собраніе узаконеній и распоряженій Временнаго Сибирскаго Правительства. — Омскъ: Типографія Акмолинскаго Областного Комиссаріата, 1918. — Т. 9. — С. 12—13.
- ↑ Введенский Антон Михайлович Перечни, содержащиеся в конвое Комиссионного списка Новгородской первой летописи, и их судьба в XV-XVI веках // Вспомогательные исторические дисциплины. — 2021. — С. 101—103.
- ↑ Сиренов А. В. Прозвища древнерусских князей // Петербургский исторический журнал. — 2017. — № 2. — С. 186—187.
- 1 2 3 Назаренко А. В. (21 февраля 2023) Россия. История. Древнерусское государство Онлайн-версия Большой российской энциклопедии (новая)
- ↑ ПЗРЛ 1962, 19—20.
- 1 2 ПЗРЛ 1962, 22.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 20.
- ↑ ПЗРЛ 1950. С. 106.
- ↑ ПЗРЛ 1908, 14.
- ↑ ПЗРЛ 1950, 466.
- ↑ Полное собрание русских летописей / Под ред. А. Ф. Бычкова и К. Н. Бестужева-Рюмина. — СПб: 1889 Т. 16. Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. — С. 308—309.
- ↑ Полное собрание русских летописей. — СПб: Тип. Леонида Демиса, 1863. — Т. Летописный сборник, именуемый Тверской летописью. слуп. 11—12.}}
- ↑ Щавелев А. С. К датировке протографа перечня «Кто колико княжилъ» // ВЕДС. — М.: 2011. — С. 332—337.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 18, 22, 33.
- ↑ ПЗРЛ 1908, 1.
- ↑ ПЗРЛ 1950. С. 107.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 23.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 38-39.
- ↑ ПЗРЛ 1950. С. 109.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 42.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 54-55.
- ↑ Литаврин Г. Г. Древняя Русь, Болгария и Византия в IX—X вв. // IX Международный съезд славистов. История, культура, этнография и фольклор славянских народов. — М.: 1983. — С. 68.
- ↑ Цукерман К. Перестройка древнейшей русской истории // У истоков русской государственности: К 30-летию археологического изучения Новгородского Рюрикова Городища. — СПб.: 2007. — С. 351.
- ↑ 2020 Щавелёв. С. 352, 355.
- ↑ ПЗРЛ 1908, 1, 13, 46.
- ↑ Древняя Русь в свете средневековых источников. — М.: 2010 Т. 4. — С. 46—47.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 68.
- ↑ Назаренко А. В. Достоверные годовые даты в раннем летописании и их значение для изучения древнерусской историографии. — М.: ДГВЕ. 2013, 2016. — С. 615—616, 626.
- ↑ ПЗРЛ 1908, 34.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 57, 64.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 74.
- ↑ 2020 Щавелёв. С. 377, 416.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 69.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 78.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 18.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 77.
- ↑ ПЗРЛ 1950. С. 125.
- ↑ Библиотека литературы Древней Руси. — Т. 1 С. 326.
- ↑ Милютенко Н. И. Святой равноапостольный князь Владимир и крещение Руси. — М.: 2008. — С. 57—58.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 130.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 130, 132.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 141—142.
- ↑ ПЗРЛ 1962, 142.
- ↑ Всеволод Ярославич Большая российская энциклопедия. Онлайн-версия Архіўная копія ад 8 лістапада 2025 г.
- ↑ Пресняков А. Е. Княжое право в древней Руси. Лекции по русской истории. Киевская Русь. — М.: Наука, 1993. — С. 71. — 10 000 ас. — ISBN 5-02-009526-5
- ↑ Подвальнов Е. Д. Падение Киева 1169 г. в историографии: между исторической реальностью и сконструированной «истиной» (рас.) // Палеоросия. Древняя Русь: во времени, в личностях, в идеях. — 2022. — В. 20. — № 4. — С. 34—56. — ISSN 2618-9674.
- ↑ Назаренко А. В. Россия. История. Русские земли и княжества в 1130–1230-х гг. (рас.) Онлайн-версия Большой российской энциклопедии (новая) Архіўная копія ад 2 кастрычніка 2023 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Горский А. А. Русские земли в XIII—XIV веках: пути политического развития. — М.: Издательский центр Института российской истории РАН, 1996. — 126 с. — 300 ас. — ISBN 5-201-00608-6
- Горский А. А. "Раздробленность" и статус главного русского князя (к вопросу о континуитете русской средневековой государственности) // Средневековая Русь. — М.: Индрик, 2024. — В. 16. — С. 28—33. — ISBN 978-5-91674-746-1.
- Полное собрание русских летописей / [под редакцией Е. Ф. Карского]. — Ленинград: Издательство Академии Наук СССР, 1926. — Т. 1 : Лаврентьевская летопись. — 577 с.
- Полное собрание русских летописей. — 2-е изд. — СПб.: Типография М. А. Александрова, 1908. — Т. 2. Ипатьевская летопись.
- Полное собрание русских летописей. — Москва: Изд-во АН ССС, 1950. — Т. 3: Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов.
- Щавелёв А. С. Хронотоп державы Рюриковичей (911—987 годы). — М.: 2020. — С. С. 352, 355.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |