Перайсьці да зьместу

Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Ізраілі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Дзяржаве Ізраіль складаецца з 9 аб’ектаў (на 2018 рок), што складае 0.8 % ад агульнае колькасьці (1199 на 2024[1]). Усе аб’екты ўключаныя ў сьпіс з культурных крытэраў. Акрамя таго, яшчэ адзін аб’ект — Старое места Ерусаліму — афіцыйна не прызнанае ЮНЭСКО як частка Ізраілю. Старое места Ерусаліму і ягоныя муры з 1982 року знаходзяцца ў сьпісе Сусьветнай спадчыны пад пагрозай.

Па стане на 2018 рок яшчэ 18 аб’ектаў на тэрыторыі Ізраілю знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс сусьветнай спадчыны[2]. Дзяржава Ізраіль ратыфікавала Канвэнцыю пра ахову сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 6 кастрычніка 1999 року[3]. Першыя два аб’екты былі занесеныя ў сьпіс у 2001 року на 25-й сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[4].

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Назва Выява Месцазнаходжаньне Час стварэньня Зьвесткі ЮНЭСКО Апісаньне
Масада
(па-габрэйску: מסדה)
Юдэйская пустыня
31°18′58″ пн. ш. 35°21′14″ у. д.HGЯO
I стагодзьдзе да н. э. 1040; 2001;
iii, iv, vi
Старажытная крэпасьць, якая знаходзіцца каля ізраільскага места Арад, ля паўднёвага ўзьбярэжжа Мёртвага мора. У 25 годзе да н. э. цар Ірад Вялікі, нашчадак ідумеяў, што прынялі юдаізм, збудаваў сховішча для сябе і сваёй сям’і, значна ўмацаваўшы і дабудаваўшы існую на гэтым месцы крэпасьць хасманэйскага пэрыяду.
Старое места Акі
(па-габрэйску: העיר העתיקה של עכו)
узьбярэжжа Міжземнага мора
32°55′19″ пн. ш. 35°04′12″ у. д.HGЯO
1054, XVIII стагодзьдзе 1042; 2001;
ii, iii, v
Першыя згадкі пра Акру датаваныя 1800 р. да н. э. У Бібліі згаданы пад іменем А́ка ў кнізе Судзьдзяў у сувязі з расьсяленьнем калена Ашэра. Сапраўдную вядомасьць Ацы прынесла эпоха крыжовых паходаў. У XVIII стагодзьдзі басьнійскі ўладар Акі Ахмэд Аль-Джазар працягнуў рэстаўрацыю места, збудаваў новыя мячэты на месцы крыжацкіх цэркваў, умацаваў сьцены, узьвёў сабе палац.
Белае Места Тэль-Авіву
(па-габрэйску: העיר הלבנה)
Тэль-Авіў
32°04′41″ пн. ш. 34°46′26″ у. д.HGЯO
1930-я — 1950-я 1096; 2003;
ii, iv
Біблійныя курганы Мэгіда (па-габрэйску: תל מגידו), Хацор (па-габрэйску: תל חצור), Бэер-Шэва (па-габрэйску: תל באר שבע) Жалезны век 1108; 2005;
ii, iii, iv, vi
Тэлі (курганы) характэрныя для краінаў Бліжняга Ўсходу. На іхнім месцы існавалі месты, неаднакроць згаданыя ў Бібліі (Танаху).
«Кадзільны шлях»
(па-габрэйску: דרך הבשמים)
пустыня Нэгэў III стагодзьдзе да н. э.II стагодзьдзе да н. э. 1107; 2005;
iii, v
Чатыры старажытныя набатэйскія месты — Галуца, Мамшыт, Аўдат і Шыўта, разам з вакольнымі цьвердзямі і сельскагаспадарчымі відарысамі, разьмешчаныя ўздоўж шляху, па якім перавозілі да Міжземнага мора ладан і спэцыі.
Сьвятыя мясьціны бахаістаў у Хайфе і Заходняй Галілеі
(па-габрэйску: המקומות קדושים לבהאים בחיפה ובגליל המערבי)
Хайфа і Ака XX стагодзьдзе 1220; 2008;
iii, vi
Адміністрацыйны цэнтар і сьвятыя месцы веры бахаі. У Хайфе разьмешчаныя Сусьветны дом справядлівасьці, тэрасныя сады і храм Баба.
За два кілямэтры на поўнач ад Акі разьмешчаны парк, у цэнтры якога — маленькая хатка, унутры якой разьмешчаная магіла Бахаулы — заснавальніка бахайскай рэлігіі.
Помнікі эвалюцыі чалавецтва
(па-габрэйску: נחל מערות)
гара Кармэль Дагістарычная эпоха 1393; 2012;
iii, v
Археалягічныя раскопкі дагістарычных чалавечых культур (сучаснага чалавека і неандэртальскай) у пячорах Табун, Джамаль, эль-Вад і Схуль.
Пячоры Марэшы і Бэт-Гурвіну ў Юдэйскай даліне як мікракосм зямлі пячораў Паўднёвая акруга 1370; 2014;
v
Каля 3500 падземных пячораў пад колішнімі местамі Марэшай і Бэн-Гурвінам. Пячоры былі выразаныя дзеля выкарыстаньня як цыстэрны, лазьні, галубятні, стайні, храмы, сховішчы ці месцы пахаваньняў.
Нэкропаль Бэйт Шэарыму: помнік жыдоўскага адраджэньня Хайфская акруга I стагодзьдзе да н. э. 1471; 2015; ii, iii Нэкропаліс складаецца з катакомбаў, дзе хавалі жыдоў пасьля здушэньня другога паўстаньня супраць Рымскай імпэрыі. Катакомбы — помнік мастацтва з надпісамі па-грэцку, арамэйску, пальмірску і на іўрыце.

Ерусалім мае асаблівы статус як месца разьмяшчэньня сьвятыняў юдаізму, хрысьціянства і ісламу. Як Ізраіль, так і Палестынская аўтаномія афіцыйна лічаць яго сваёй сталіцай, не прызнаючы такога права за іншым бокам. Ізраільскі сувэрэнітэт над усходняй часткаю места афіцыйна ня быў прызнаны ААН, ЮНЭСКО і значнай часткаю міжнароднае супольнасьці. У Ерусаліме знаходзяцца Кнэсэт і ўсе дзяржаўныя і ўрадавыя ўстановы Ізраілю. Органы ж улады Палестынскай аўтаноміі ніколі ў ім не разьмяшчаліся.

Ерусалім як аб’ект сусьветнае спадчыны быў прапанаваны Ярданіяй.

Назва Выява Месцазнаходжаньне Час стварэньня Зьвесткі ЮНЭСКО Апісаньне
Старое места і сьцены Ерусаліму
(па-габрэйску: העיר העתיקה בירושלים וחומותיה)
Ерусалім Больш за 4000 гадоў таму 148; 1981;
ii, iii, vi
Ерусалім зьяўляецца калыскаю трох рэлігій — юдаізму, хрысьціянства і ісламу. Тут разьмешчаныя сьвятыні гэтых рэлігій — Сьцяна плачу (Заходняя сьцяна Ерусалімскага храму), Храм Труны Гасподняй, мячэты Амара і Аль-Акса. Агулам налічваецца 220 гістарычных манумэнтаў і збудаваньняў.

Кандыдаты ў сьпіс

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У дадзеным сьпісе зьмешчаныя аб’екты, прапанаваныя ўрадам Ізраілю ў якасьці кандыдатаў на ўлучэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны. У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс кандыдатаў.

Назва Выява Месцазнаходжаньне Час стварэньня Зьвесткі ЮНЭСКО Апісаньне
Трохаркавая брама Дану і вытокі Ярдану Паўночная акруга 1469; 2000;
iv, vi, vii, x
Трохаркавая брама ў старажытным месьце Дан і вытокі Ярдану
Старажытныя сынагогі ў Галілеі Паўночная акруга Ад рымскага пэрыяду 1470; 2000;
iii, vi
Сынагогі Мэрон, Гуш-Халаў, Наварын, Бар-Ам, Бэйт-Альфа, Каразім і Капэрнаум
Галілейскія падарожжы Ісуса і апосталаў Паўночная акруга I стагодзьдзе 1471; 2000;
iii, vi
Улучае такія месцы, як Назарэт, Тыбэрыя, Кафр-Кана і Капэрнаўм
Галілейскае мора і старажытныя месцы Паўночная акруга 1473; 2000;
зьмяшаныя
Галілейскае мора — адно з найніжэйшых мясьцін на Зямлі (210 м ніжэй за ўзровень мора). Плошча возера складае 168 км², а пэрымэтр — 55 км. Старажытныя месты, разьмешчаныя ў гэтым раёне — Тыбэрыя, Хамат-Гадэр, Каразім, Курсі, Капэрнаўм і Табгха.
Палац Харват Міньнім Паўночная акруга 705—715 1474; 2000;
iv
Хірбат аль-Мінья быў збудаваны як арабскі палацавы комплекс падчас кіраваньня амеядзкага каліфа аль-Валіда I. Раскапаны ў 1932 року.
Арбэль (Арбэль, Набі Шуайб, Рогі Хатына) Паўночная акруга часы Першага храму 1475; 2000;
зьмяшаныя
Старажытнае паселішча Бэйт Арбэль згаданае ў Бібліі ў пэрыяд Першага храму. Вядомае таксама ўнікальнымі ўмацаванымі пячорамі. Побач знаходзіцца месца пахаваньня Ётра, цесьця Майсеева, месца пілігрымак. Яшчэ адно значнае месца — г.зв. «Рогі Хіціма» — месца вялікай бітвы між арабамі і крыжакамі ў 1187 року, якое атрымала назву з-за двух гораў, разьмешчаных па бакі даліны Хіцім.
Дэганія і Нахаляль паўночны Ізраіль 1910 і 1921 адпаведна 1478; 2000;
v, vi
Дэганія Алеф — першы кібуц, заснаваны жыдоўскімі сіяністамі ў Палестыне. У 1921 року частка жыхароў кібуцу заснавалі першае паселішча з новай формай уласнасьці — машаў Нахаляль. Правобразам ідэяў, увасобленых у паселішчах, стаў твор Томаса Мора «Ўтопія» (1516).
Бэт Шэан Паўночная акруга VIV стагодзьдзе да н. э. 1479; 2000;
ii, iv, v, vi
Бэт Шэан — адзінае места з Дэкаполісу, разьмешчанае на захад ад Ярдану, адно з найстарэйшых на Блізкім Усходзе, на скрыжаваньні дарог да Ўрадлівага паўмесяцу.
Кесарыя узьбярэжжа Міжземнага мора 2513 да н. э. 1480; 2000;
ii, iv, v, vi
Збудаваная як партовае места царом Юдэі Ірадам, які назваў яе ў гонар свайго патрона цэзара Актавіяна Аўгуста. Пасьля разбурэньня Ерусаліму Кесарыя стала самым значным горадам краіны. Умацаваная сьценамі ў VI, IX і XIII стагодзьдзях.
Белы мячэт у Рамле Рамла 720; 1268 1482; 2000;
ii, iv
Збудаваны ў 715—720 роках мячэт быў разбураны землятрусам у 1034. Па сканчэньні крыжацкай акупацыі ён быў перабудаваны, пасьля яшчэ раз у XIV стагодзьдзі пасьля чарговага землятрусу. Захаваўся толькі мінарэт.
Ерусалім (пашырэньне) Больш за 4000 гадоў таму 1483; 2000;
i, ii, iii, iv, v, vi
Прапанаванае Ізраілем пашырэньне да ўжо існуючага аб’екту «Старое места і сьцены Ерусаліму». У 2001 року прыняцьце рашэньня па гэтым аб’екце было прыпыненае да высьвятленьня статусу Ерусаліму паводле міжнароднага права, або да тае пары, калі абодва бакі (Ізраіль і Палестынская аўтаномія) пададуць супольную заяўку.
Гара Карком пустыня Нэгэў верхні палеаліт 1488; 2000;
iii, v
Падчас раскопак на гары быў выяўлены буйны культавы помнік са шматлікімі алтарамі, кромлехамі, менгірамі і больш за 40 000 наскальных малюнкаў. Некаторыя дасьледнікі высунулі вэрсію, што Карком (араб. Джабаль-Ідэйд) — біблійная гара Сынай.
Даліна Тымна пустыня Араба, на поўнач ад Акабскай затокі 1489; 2000;
зьмяшаныя
Тымна здаўна была месцам здабычы мінэралаў і выплаўкі руды. Тут знаходзяцца паклады меднай руды, малахіту, халькацыту з дамешкамі азурыту, купрыту і паратакаміту. У ніжэйшым слоі, недасяжным для антычнае цывілізацыі, выяўленыя руды хрызакольнай групы.

Уражваюць геалягічныя формы тутэйшых скалаў (Саламонавы слупы, скала-грыб, шматлікія аркі) і пясок — ён можа быць чырвоны, жоўты, аранжавы, шэры, цёмна-карычневы, чорны і нават сьветла-зялёны ці сіні побач зь меднымі пакладамі.

Крыжацкія цьвердзі Арсуф, Атліт, Бэльвуар, Манфор XII—XV стагодзьдзі 1491; 2000;
iv, v, vi
Цьвердзі былі цэнтрамі ўлады і адміністрацыі крыжакоў, яскравымі прыкладамі пасяленьняў тае эпохі, прыкладамі эўрапейскай архітэктуры на Ўсходзе. Кожная зь іх рэпрэзэнтуе розныя рыцарскія ордэны — тэўтонаў, гаспітальераў, тампліераў.
Махтэшым пустыня Нэгэў 1486; 2001;
зьмяшаныя
У непаўторным геалягічным ляндшафце пустыні Нэгэў прысутнічаюць пяць далінаў, абмежаваных крутымі вапняковымі і даламітавымі схіламі, якія зьнізу завяршаюцца крохкім пескавіком. Гэта так званыя «эразійныя кратэры», якія вядомыя ва ўсім сьвеце паводле габрэйскага тэрміну «махтэш» (мн. «махтэшым»). Найвялікшы зь іх — Рамон — мае даўжыню 38 км, шырыню 6 км і глыбіню 450 м.
Вялікая рыфтавая даліна Даліна Хула 1886; 2004;
зьмяшаныя
Даліна Хула служыць прыстанкам для птушак падчас пералётаў між Афрыкай, Эўропай і Азіяй. Шторок празь яе пралятаюць каля 500 мільёнаў птушак. У 1950 балоты былі асушаныя з мэтай барацьбы з малярыяй. У пачатку 1990-х частка даліны ізноў наводненая дзеля аднаўленьня экасыстэмы.
Ліфта (Мэй Нафтаах) — традыцыйная горная вёска Ерусалімская акруга 6061; 2015;
ii, iii, v
Закінутая палестынская вёска з арыгінальнымі пабудовамі, ляском, сельскагаспадарчымі надзеламі. Захаваліся археалягічныя заклады ранейшых пэрыядаў.
Эйн Карэм, вёска і ейны культурны ляндшафт Ерусалімская акруга 6062; 6062;
ii, iii, v, vi
Старадаўняя горная вёска, дзе здабывалі камень на пабудову Другога Храму. У хрысьціянстве вядомая як месца сустрэчы цяжарных маці Ісуса Хрыста і Яна Хрысьціцеля.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. World Heritage List (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана доступу 21 ліпеня 2018 г.
  2. Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 21 ліпеня 2018 г.
  3. The States Parties — Israel (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 16 кастрычніка 2012 г.
  4. World Heritage Committee Inscribes 31 New Sites on the World Heritage List (анг.). UNESCO World Heritage Centre (13 сьнежня 2001). Праверана 16 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]