Сьвіслач (Менская вобласьць)
| Сьвіслач, трансьліт. Śvіslač | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Сьвіслацкі |
| Дата заснаваньня | 1963 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 175 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°38′20″ пн. ш. 27°55′30″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 3884 чал. (2018)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Паштовы індэкс | 222823 |
| СААТА | 6244859905 |
| Нумарны знак | 5 |
| Сьвіслач на мапе Беларусі ± Сьвіслач | |
Сьві́слач[2] — мястэчка ў Беларусі, на правым беразе ракі Сьвіслачы, на поўнач ад возера Мацярынскага. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3884 чал.[1] Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Менску, на шашы Р69.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьвіслач узьнікла ў 1960-я гады як пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод горнага воску». Паселішча збудавалі фактычна на голым месцы, сярод лесу. Жыхарамі мястэчка былі маладыя хімікі і будаўнікі з СССР.
У пачатку 1980-х гадоў тут пачалося будаваньне атамнай ЦЭЦ, у часе якой мястэчка значна пашырылася, узьнік пасёлак Дружны. Па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС (1986 год) ад будаваньня АЦЭЦ адмовіліся, а на яе фундамэнце ўзьвялі Менскую ЦЭЦ-5. Запуск першага энэргаблёку цэнтралі з намінальнай магутнасьцю 330 мэгават адбыўся 4 жніўня 1999 году[3].
У 2007—2009 гадох жыхары Сьвіслачы праводзілі грамадзкую кампанію супраць будаваньня заводу пэстыцыдаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 369
- ↑ Пасёлкі «з чыстага аркушу» альбо гісторыя Свіслачы і Дружнага. Свіслач: Рэгіянальны партал. Праверана 20 сьнежня 2011 г.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003.
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003. — 748, [1] с.: іл. ISBN 985-01-0251-9.