Сьвіслач (Магілёўская вобласьць)
| Сьвіслач лац. Śvisłač | |
| Населены пункт | |
Старая камяніца | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Асіпавіцкі |
| Сельсавет | Сьвіслацкі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 148 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°26′10″ пн. ш. 28°58′21″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 678 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2235 |
| Паштовы індэкс | 213714 |
| Нумарны знак | 6 |
| Сьвіслач на мапе Беларусі ± Сьвіслач | |
Сьві́слач[1] — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Сьвіслачы ў Бярэзіну. Цэнтар сельсавету Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 678 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Асіпавічы — Клічаў і Градзянка — Сычкова. Рачная прыстань.
Сьвіслач — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца княства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся драўляны касьцёл у стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Сьвіслач, з усяго відаць, утварыўся ад назвы ракі[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На мяжы XI—XIII стагодзьдзяў на месцы цяперашняй вёскі існавала паселішча замкавага тыпу, умацаванае ровам і валам[3]. У XIV ст. Сьвіслач стала цэнтрам княства, пазьней — староства. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Сьвіслач значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У 1506 годзе мястэчка зруйнавалі татары, а ў 1535 годзе — маскоўскія захопнікі[4].
У сярэдзіне XVI ст. Сьвіслач перайшла ў валоданьні Гарабурдаў. Каля мястэчка існаваў замак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1648 годзе Сьвіслач захапіў казацкі загон Г. Бута, у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у верасьні 1654 году — загон І. Залатарэнкі. У 1705 годзе ў мястэчку заснавалі кляштар францішканаў[5].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сьвіслач апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. На 1886 год у Сьвіслачы было 46 двароў, дзеялі 2 царквы і касьцёл, працавалі 2 школы, валасная ўправа, пошта і 40 крамаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Сьвіслач занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Сьвіслачы
- Плян мястэчка, каля 1650 г.
- Плян замка, каля 1650 г.
- Агульны выгляд, каля 1900 г.
- Касьцёл. Праект прыбудовы закрысьціі, 1901 г.
- Праект рэканструкцыі моста, да 1918 г.
- Плян замка, 1927 г.
- Замчышча, 1928 г.
- Школа, 1928 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвіслач абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 — 1920 гадох мястэчка займалі польскія войскі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сьвіслач увайшла ў склад Беларускай ССР[6], дзе ў 1924 годзе стала цэнтрам раёну (з 1931 году цэнтар сельсавету).
У 2000-я гады Сьвіслач атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». На 2001 год тут было 277 двароў, на 2007 год — 314.
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл, 1914 г.
- Дом Яцко, да 1918 г.
- Замчышча, 1946 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Сьвіслачы працуюць сярэдняя і базавая школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
| Кірава вуліца | ? |
| Кліменкі вуліца | ? |
З урбананімічнай спадчыны Сьвіслачы да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Бярэзінская і Замкавая.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзее дзіцячая санаторыя «Сьвіслач».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Замчышча (на паўночнай ускраіне вёскі)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Замак
- Касьцёл і кляштар францішканаў
- Сынагога
- Сядзіба
- Царква
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Замчышча
- Агульны выгляд
- Руіны гаспадарчай пабудовы
- Руіны, фрагмэнт
- Фрагмэнт
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Анатоль Кунцэвіч (1934—2002) — навуковец у галіне арганічнай і прыкладной хіміі, генэрал-лейтэнант, акадэмік АН СССР
- Стэфан Кучынскі (1875—1955) — сьвятар, які атрымаў годнасьць Праведніка народаў сьвету ад мэмарыяльнай арганізацыі Яд ва-Шэм за ратаваньне габрэяў у час Галакосту[11]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 68.
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 337.
- ↑ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 264.
- ↑ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 559.
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 453.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 265.
- ↑ Jelski A. Świsłocz (3) // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 720—721.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 266.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 125.
- ↑ Kuchinskiy Stefan, Праведнікі народаў сьвету (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||