Перайсьці да зьместу

Сьвятлана Рогач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятлана Рогач
Дата нараджэньня 1989
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак перакладніца
Узнагароды

Сьвятлана Рогач (1989, Вілейка) — беларуская перакладчыца.

З сям’і настаўнікаў гісторыі. Уся сям’я гуманітарыі. Вучылася ў вілейскай школе, потым у Менску, у філялягічным клясе ліцэя БДУ. Скончыла славянскае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ (2011), вывучала польскую і чэскую мовы.

Падчас навучаньня ў ВНУ, выкладчык і беларускі перакладчык Сяргей Сматрычэнка, прапанаваў ёй перакласьці невялікае апавяданьне ў якасьці курсавой. Пасьля яна пачала перакладаць для «Чэскай калекцыі»[1].

Перакладае з польскай, чэшскай і славацкай моваў. Сярод перакладзеных аўтараў — Эда Крызэова, Пэтр Шабах, Павел Вілікоўскі, Роберт Мэнасэ, Імрэ Кертэс, Катэржына Тучкава і інш. Пераклады з польскай і славацкай моваў друкаваліся для часопісаў «Arche» і «Макулатура»[1].

  • Імрэ Кертэс «Страчаны лёс» (2012).
  • Катэржына Тучкава «Жыткаўскія багіні» (2015)
  • Адна з пераможцаў перакладчыцкага конкурсу «Ператвор» (2012).
  • Ляўрэатка прэміі «Дэбют» у 2015 годзе ў намінацыі «Пераклад» за кнігу «Жыткаўскія багіні» чэскай пісьменьніцы Катэржыны Тучкавай.