Сьвятлана Абдулаева
Выгляд
| Сьвятлана Абдулаева | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 23 сьнежня 1964 (61 год) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | настаўніца, паэтка |
Сьвятлана Абдулаева (дзяв. Юшкевіч, 23 сьнежня 1964, в. Ашмянцы, Шчучынскі раён) — беларуская паэтка. Уваходзіла склад СБП.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыла Гарадзенскую музычную вучэльню. Працуе ў Наваградзкай дзіцячай школе мастацтваў. Друкавацца пачала ў 1985 годзе. Вершы зьяўляліся ў часопісах «Маладосьць», «Полымя», «Алеся», «Гаспадыня», «Книжный калейдоскоп», у газетах «ЛіМ», «Настаўніцкая газэта», «Гродзенская праўда». Піша на беларускай і рускай мовах.
Многія вершы паэткі пакладзены самадзейнымі кампазытарамі на музыку. Займалася ўкладаньнем наваградзкага літаратурнага альманаху «Стольны град»[1]
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтарка зборнікаў паэзіі
- 2011 — «Музыка дажджу» (Менск),
- 2012 — «Тайна времени» (Менск),
- 2017 — «В преддверии любви» (Менск).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Выйшаў з друку наваградскі літаратурны альманах «Стольны град» № 2, Наша слова, 27 красавіка 2022