Перайсьці да зьместу

Сьвятлана Ішмуратава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятлана Іракаўна Ішмуратава
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася20 красавіка 1972 (53 гады)
Сьцяг СССРСССР, РСФСР, Чалябінская вобласьць, м. Златавуст
Прафэсійная інфармацыя
Узнагароды і мэдалі
ордэн Пашаны мэдаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені

Сьвятлана Іракаўна Ішмуратава (20 красавіка 1972, Златавуст, Чалябінская вобласьць, СССР) — расейская біятляністка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 2006 года, заслужаны майстар спорту Расеі. Намесьнік начальніка ЦСКА (па працы з асабістым складам) з 5 лютага 2016 года. Палкоўнік Узброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі.

Пяціразовая чэмпіёнка сьвету — у эстафэце (2001, 2003 і 2005), зьмяшанай эстафэце (2005) і ў каманднай гонцы (1998). Уладальніца двух срэбных мэдалёў (мас-старт, 2003 г., эстафэта, 2004 г.) і адным бронзавым (гонка перасьледу, 2003 г.). Двухразовая чэмпіёнка сьвету па летнім біятлоне (1999).

Лепшы вынік у Кубку сьвету — 6 месца ў 2000 і 2006 гадах.

У 1996 годзе аднойчы стартавала ў розыгрышы кубка сьвету па лыжных гонках.

2 сьнежня 2007 года абрана дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі пятага скліканьня ад партыі «Адзіная Расея».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]