Сьвята-Траецкая царква (Вялікая Сваротва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Праваслаўны храм
Сьвята-Траецкая царква
Царква ў 2009 годзе
Царква ў 2009 годзе
Краіна Беларусь
Вёска Вялікая Сваротва
Каардынаты 53°22′24″ пн. ш. 25°46′2″ у. д. / 53.37333° пн. ш. 25.76722° у. д. / 53.37333; 25.76722Каардынаты: 53°22′24″ пн. ш. 25°46′2″ у. д. / 53.37333° пн. ш. 25.76722° у. д. / 53.37333; 25.76722
Канфэсія Расейская праваслаўная царква
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Дата пабудовы 1823 год
Статус ахоўваецца дзяржавай
Сьвята-Траецкая царква на мапе Беларусі ±
Сьвята-Траецкая царква
Сьвята-Траецкая царква
Сьвята-Траецкая царква
Сьвята-Траецкая царква
Сьвята-Траецкая царква
Сьвята-Траецкая царква
Commons-logo.svg Сьвята-Траецкая царква на Вікісховішчы

Сьвя́та-Трае́цкая царква — праваслаўны храм на ўскраіне вёскі Вялікая Сваротва (Баранавіцкі раён; пры выезьдзе на вёску Моўчадзь), помнік архітэктуры клясыцызму XIX стагодзьдзя. Адзіная ў сучаснай Беларусі царква трохвугольнай у пляне формы. Уваходзіць у сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая драўляная царка ўзьведзеная ў ХVIII стагодзьдзі. Новы храм з бутавага каменю і цэглы пабудаваны ў 1823 годзе на сродкі памешчыка Назабытоўскага. У 1886 годзе пастаўленая царкоўнапрыходзкая школа. Падчас Другой сусьветнай вайны царква была спаленая. Аднаўленьне пачалося ў 2006 годзе. Канец аднаўленьня — 2007 год. Перад храмам пастаўленая мураваная арачная брама.

У 2016 годзе царква ўключаная ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква ўяўляе сабой цэнтрычнае 3-вугольнае ў пляне 2-яруснае збудаваньне з шатровым верхам і макаўкай. Вуглы вылучаныя калёнамі і руставанымі лапаткамі, восі граняў па ярусах – арачнымі аконнымі праёмамі з глыбокім адхіламі ў сьценах (таўшчыня 1 м). Унутры заля перакрытая плоскай стольлю. У 1868 годзе ўстаноўлены іканастас сьветла-блакітнай афарбоўкі на 13 абразоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. давед / А.М. Кулагін. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2007. – С.99.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь

Commons-logo.svg Сьвята-Траецкая царква (Вялікая Сваротва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў