Царква Покрыва Багародзіцы (Сянно)
| Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Пароўская царква
| |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Сянно |
| Каардынаты | 54°48′39,40″ пн. ш. 29°41′58,70″ з. д.HGЯO |
| Дата заснаваньня | 1860 |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Сяньне. Знаходзілася ў цэнтры места, на Магілёўскай вуліцы[a]. У 1939—1940 гадох савецкія ўлады разабралі будынак. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Сяньне збудавалі ў 1860 годзе.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, а ў 1939—1940 гадох разабралі будынак.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў 3-зрубны будынак у форме выцягнутага крыжа, накрыты 2-схільным дахам. Да асноўнага аб’ёму далучаліся прытвор і апсыда. Над асноўным аб’ёмам знаходзіўся 8-гранны барабан з васьмю аконнымі праёмамі, шатровым завяршэньнем і купалам-цыбулінай. Прастакутныя вокны аздабляліся ліштвамі. Над прытворам узвышаўся другі барабан у форме чацьверыка, з чатырма аконнымі праёмамі, шатровым завяршэньнем і купалам-цыбулінай.
Тэрыторыю царквы атачала драўляная агароджа[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Цяпер на гэтым месцы стаіць будынак, у якім разьмяшчаецца рэдакцыя раённай газэты «Голас Сенненшчыны»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 80—83.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. — 168 с. ISBN 978-985-6720-56-0.