Царква Сьвятога Мікалая (Суднікі)
| Царква | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Суднікі |
| Каардынаты | 54°27′04″ пн. ш. 27°14′06″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Праваслаўная |
| Эпархія | Маладэчанская |
| Архітэктурны стыль | Беларускае народнае дойлідзтва |
| Будаваньне | 1980—1982 гады |
| Стан | дзейная |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква́ Сьвято́га Мікала́я — праваслаўны храм у в. Суднікі Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Зьяўляецца прыпісным да прыходу Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы ў мястэчку. Вязынь.
Настаяцель: протаіерэй Міхаіл Чурыла[1], настаяцель храма Сьвята-Усьпенская царквы ў аг. Вязынь.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пабудавана з дрэва, на старадаўніх вясковых могілках. Папярэднюю драўляную царкву разабралі ў 1960-ых гг. і пабудавалі зь яе ўласны дом[2]. Сучасны будынак стаіць у невялікай адлегласьці ад старога падмурку. Будаўніцтва пачалося ў 1980 годзе, а скончылася ў 1982 годзе; вялося на сродкі мясцовых вернікаў з удзелам айца Георгія з Ільянскай царквы. Ініцыятарам і будаўніком быў Іван Лашутка з братамі Грыгорыем і Ігнатам (жыхары суседняй в. Баяры).
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Твор народнага дойлідзтва. Прамавугольны ў пляне аб’ём пад двусхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Чатырохгранны барабан над апсідай завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасаду далучаны прытвор з дошак. Аздоблена вэртыкальнай шалёўкай, пафарбаванай у сіні колер.