Сьвятая Агата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьвятая Агата
Santa Agueda - Zurbarán (detalle).png
Сьвятая
Нарадзілася 8 верасьня 235(0235-09-08)
Памерла 5 лютага 261[1][2] (25 гадоў)
Дзень памяці 5 лютага[3]

Сьвятая Агата (па-лацінску: Sancta Agatha 8 верасьня 235 - 5 лютага 261), у праваслаўі Сьвятая Агафіяхрысьціянская сьвятая пакутница. Дні шанаваньня — 5 лютага (каталіцкая царква), 18 лютага (праваслаўная царква).

Жыцьцё і пакуты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мартырыі Сьвятой Агаты склаліся ў пэрыяд сярэднявечча. Паводле легенд, яна паходзіла з багатай сям'і з Катаніі на востраве Сыцылія. У маладосьці прыняла хрысьціянства і захоўвала цноту. Аднак у яе закахаўся нехта Квінтыліян, які пачаў судовы перасьлед сьвятой. Агата вытрымала зневажэньне публічным домам, турмой і катаваньнямі, у тым ліку разарваньне і адразаньне грудзей. Яе падтрымлівалі малітвы і бачаньні Сьвятога Пятра.

Пад час чарговага катаваньня пачаліся вывяржэньне вулькану Этна і землятрус. Насельнікі Катаніі запатрабавалі спыніць зьдзек. Сьвятая Агата вярнулася ў вязьніцу, дзе і памерла з малітвай на вуснах (прыкладна 251 г.).

Шанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найстаражытнейшыя зьвесткі пра культ Сьвятой Агаты адносяцца да VI стагодзьдзя. Але мартырый Сьвятой Люцыі ўзгадвае пакланеньне мошчам Сьвятой Агаты ўжо ў пачатку IV стагодзьдзя Сьвятая Агата шануецца ўсімі хрысьціянамі. Лічыцца заступніцай жанчын, якія церпяць ад сэксуальных дамаганняў, ахоўвае ад пажараў, апякунка ад хваробаў свойскай жывёлы.

Згодна з традыцыяй, у дзень яе ўспаміну асьвячаецца «хлеб сьвятой Агаты», а таксама вада і студні.

Сьвяты ў гонар Агаты шырока распаўсюджаны на Сыцыліі, Мальце, Краіне Баскаў і г. д.

Атрыбуты шанаваньня - кветкі лілеі, пальмавыя галіны, званы. На абразах і ў жывапісу часта малюецца з адрэзанымі грудзямі на падносе.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сьвятая Агатасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Agatha of Sicily // https://pantheon.world/profile/person/Agatha_of_Sicily
  2. ^ Агафия (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 133.
  3. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: 1969. — С. 24.