Перайсьці да зьместу

Сьвятазар (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьвятазар — беларуская вайсковая газэта, якая выдавалася ў 1921 годзе ў Коўне культурна-асьветніцкай камісіяй Беларускага асобнага батальёну, рэдактар паручнік Вячаслаў Разумовіч. Газэта, памерам 44,5×35,5 см, выходзіла на чатырох старонках два разы на тыдзень з 27 верасьня 1921 году[1].

Газэта мела рубрыкі: «Гістарыя», «Родная Мова», «Хроніка». Друкаваліся артыкулы камандзіра батальёну палкоўніка палкоўніка Аляксандра Усьпенскага, вершы Алеся Смаленца, В. Равіча, Корала і інш., фэльетоны, жарты й рэбусы[2].