Сырыйскі фунт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сырыйскі фунт
Краіна Сырыя
Падзел піястры
Код ISO-4217 SYP

Сыры́йскі фунт (па-арабску: مصرف سورية المركزي‎) — афіцыйная валюта Сырыі, эмітэнтам зьяўляецца Цэнтральны банк Сырыі. Ёсьць манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 25 фунтаў і банкноты вартасьцю 1, 5, 10, 25, 50, 100, 200, 500, 1000 фунтаў. Сырыйскі фунт дзеліцца на 100 піястраў, але яны не выкарыстоўваюцца.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да Першай Сусьветнай вайны Сырыя ўваходзіла ў склад Асманскай імпэрыі, і грашовай адзінкай на яе тэрыторыі зьяўлялася турэцкая ліра. Пасьля распаду Асманскай імпэрыі і перадачы Сырыі пад мандат Францыі і Вялікабрытаніі, на яе тэрыторыі меў хаджэньне эгіпэцкі фунт. Пасьля перадачы Сырыі і Лібану пад аддзельны мандат, Францыя пажадала выцесьніць эгіпэцкую валюту і дала права Банку Сырыі (француская філія Асманскага Банку), выпускаць валюту для тэрыторый уваходзячых у новы мандат.

Фунт быў уведзены ў 1919 годзе і пачаткова меў курс 1 фунт = 20 францускім франкам.

Пасьля зьмены палітычнага статусу Лівана, Банк Сырыі, зьмяніў назву на Банк Сырыі і Лівану. Ён выпускаў сырыйска-ліванскую валюту на працягу 15 гадоў, пачынаючы з 1924 году. Пасьля гэтага банк падзяліў агульную для Сырыі і Лівана валюту на дзьве аддзельныя.

Да 1958 году на банкнотах быў і арабскі і францускі тэкст, потым на адваротным баку пачаў друкавацца ангельскі тэкст.