Сыраядзеньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жывая ежа

Сыраядзеньне, сыраедзтва — ужываньне ў ежу не прыгатаваных (тэрмічная апрацоўка), не перапрацаваных (марынаваньне, квашаньне, кансэрвацыя) прадуктаў. У залежнасьці ад жыцьцёвых абставін, набытых хвароб рацыён сыраеда можа складацца з сырой садавіны, гародніны, арэхаў, насеньня (якое магчыма прарасьціць), яек, сырой рыбы (напрыклад сашымі), сырога мяса (напрыклад карпачо) й непастэрызаваных, негамагенізаваных малочных прадуктаў (сырое малако, сыр, сыры йогурт).

Варыянты сыраядзеньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плады яблыні — адзін з варыянтаў пасілку садавінаеда

Па колькасьці ўжываемых прадуктаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Садавінаядзеньне альбо садавінаедзтва — гэта сыраедзтва, пры якім у ежу ўжываюцца выключна плады, зрываньне якіх не выклікае зьнішчэньня расьліны. Так напрыклад садавінаеды не ўжываюць морквы альбо салаты.

Па прынцыпах плянаваньня рацыёну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • сьмешанае сыраядзеньне
  • монатрофнае сыраядзеньне

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]