Сындром хранічнай стомленасьці
| Сындром хранічнай стомленасьці | |
Магнітна-рэзанансная тамаграфія мозга падлетка пры СХС з павышанай чуласьцю сеткі вызначэньня значнасьці (2016 год) | |
| Сынонімы | сындром поствіруснай астэніі, сындром імуннай дысфункцыі, міялгічны энцэфаляміеліт |
|---|---|
| Спэцыяльнасьць | імуналёгія |
| Сымптомы | стома і дэпрэсія |
| Ускладненьні | цяглічная слабасьць, галаўны боль і разлад сну |
| Звычайна праяўляецца | апатыя |
| Працягласьць | звыш 2-х гадоў |
| Прычыны | стрэс і ап’яненьне |
| Фактары рызыкі | харчовая алергія і вірусная інфэкцыя |
| Мэтад дыягностыкі | шкала ўзьдзеяньня і цяжкасьці стомы |
| Прафіляктыка | устойлівы расклад ураўнаважанага харчаваньня і адпачынку |
| Лячэньне | лекавая фізкультура і масаж, плаваньне і псыхатэрапія |
| Лекі | зёлкі для нэрвовых імпульсаў |
| Частасьць | 0,68 % насельніцтва Зямлі (2020 год) |
| Клясыфікацыі | |
| МКХ-11 | 8E49 |
| МКХ-10-КМ | G93.3 і R53.82 |
| МКХ-9-КМ | 780.71[1][2] і 780.79[2] |
| DiseasesDB | 1645 |
| MedlinePlus | 001244 |
| MeSH | D015673 |
Сындром хранічнай стомленасьці (СХС) — працяглая стомленасьць, якая захоўваецца пасьля доўгага адпачынку.
Узьнікае праз нэўроз галоўных рэгуляторных асяродкаў вэгетацыйнай нэрвовай сыстэмы. Хваробу выклікае празьмерная пачуцьцёва-разумовая нагрузка на шкоду цялеснай дзейнасьці. Найбольшую схільнасьць да хваробы мелі кіроўцы цягнікоў і авіядыспэтчары, прадпрымальнікі і месьцічы, асабліва жанчыны ў веку 25—45 гадоў[3].
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узьнікненьню хваробы спрыяюць працяглая душэўна-цялесная перагрузка і харчовая алергія, вірусная інфэкцыя і кепскія санітарна-экалягічныя ўмовы. Дрэнны ўплыў аказваюць ап’яненьне і парушэньне кровазвароту ў выніку атэрасклерозу галаўнога мозгу, працяглы і часты стрэс. Адмоўна адбіваецца зьніжэньне імунітэту празь нястачу вітамінаў і злоўжываньне вугляводамі, а таксама нястача гармону сэратаніну празь недахоп сонечнага сьвятла ўзімку і парушэньне сну. Урэшце, кепскае ўзьдзеяньне аказваюць прыгнечанасьць і адсутнасьць відаў на жыцьцё. Сярод вірусаў, якія могуць выклікаць пры гэтым паніжаны імунітэт і грыпападобны стан, вылучаюць вірус Эпштэйна-Бар і цытамэгалявірус, энтэравірус і вірусы герпэсу, вірусы гепатыту С і рэтравірус[3].
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праявамі хваробы служаць апатыя і дэпрэсія, беспрычынныя прыступы гневу і нападкі. Таксама адзначаюцца цяглічная слабасьць і пастаяннае адчуваньне стомленасьці, галаўны боль і разлад сну, а таксама павышаная схільнасьць да інфэкцыйных хваробаў[3].
Лячэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Імунамадэлявальнае лячэньне ўлучае прыём зёлак, якія паляпшаюць праходжаньне нэрвовых імпульсаў, а таксама кропкавы і агульны масаж з воднымі працэдурамі і лекавай фізкультурай. Таксама арганізм ачышчаюць ад таксінаў ураўнаважанай дыетай і ўстойлівым раскладам адпачынку і цялесных нагрузак. Сярод іншага, прыбягаюць да аўтагеннай разьмінкі і псыхатэрапіі, каб пазбавіцца ад нэўрозу і аднавіць актывізацыю і тармажэньне нэрвовай сыстэмы[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |