Сымон Дах
Выгляд
| Сымон Дах | |
| Simon Dach | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 29 ліпеня 1605 Клайпеда |
| Памёр | 15 красавіка 1659 Каралявец |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік |
| Жанр | верш |
| Мовы | нямецкая, лацінская |
Сімон Дах (па-нямецку: Simon Dach, 29 ліпеня 1605, Мэмель — 15 красавіка 1659, Каралявец) — нямецкі паэт.
Вядомы перш за ўсё як аўтар словаў да песьні «Анхэн з Тараў», дагэтуль папулярнай у Нямеччыне, Аўстрыі і Швэйцарыі. У 1637 годзе ў царкве вёскі Тараў вянчаліся пастар Ёган Патрацый і дачка мясцовага пастара Марціна Нендэра Анхэн. Даха запрасілі на вясельле, і ў якасьці падарунка ён напісаў гэты верш. Пры жыцьці Даха верш ня быў заўважаны, але калі праз сто гадоў Гердэр пераклаў яго на літаратурную нямецкую мову, а Зільхер напісаў музыку, песьня зрабілася папулярнай і набыла статус народнай.
Агулам Дах напісаў каля паўтары тысячы вершаў, зь іх частку на латыні. Збольшага пісаў оды ў гонар значных падзеяў, гімны, сяброўскія пасланьні.