Перайсьці да зьместу

Сымбаль пэсэты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымбаль гішпанскае пэсэты
Выява
     
Іншыя назвы Знак пэсэты
Зьвесткі
Тып сымбаль валюты; лігатура
Назва ў Юнікодзе
peseta sign
Юнікод U+20A7
HTML &#8359, &#x20a7
UTF-16 0x20A7
URL-код %E2%82%A7
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Сы́мбаль пэсэ́ты, таксама знак пэсэ́ты () — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Сымбалі валют» (па-ангельску: Currency Symbols) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца як сымбаль гістарычнае валюты Гішпаніі — пэсэты (1869–2002).

Іншыя варыянты сымбаля гішпанскае пэсэты:
PtaPtsPtasPPt
Кадаваньне ISO 4217:
ESA (996) • ESB (995) • ESP (724).

Сымбаль «Pts» уяўляе сабой лігатуру трох лацінскіх літар — загалоўнай P, а таксама малых t і s. Больш рэдкі варыянт знака — лацінская літара «P», перакрэсьленая ў верхняй частцы адной гарызантальнай рысай; ён ідэнтычны адной з разнавіднасьцяў знака філіпінскага пэса. Канкрэтнае напісаньне залежыць ад шрыфта, выкарыстанага для вываду сымбаля[1][2][3][4]. Выкарыстоўваўся для гішпанскай пэсэты (гішп. peseta).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]