Перайсьці да зьместу

Сыман Гольмстрэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сыман Гольмстрэм
Пазыцыя скрайні нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 24 траўня 2001(2001-05-24) (25 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Нью-Ёрк Айлэндэрз
Выступаў за
Драфт НХЛ 23, 2019
Нью-Ёрк Айлэндэрз
Гульнявая кар’ера 2017 — цяпер

Сы́ман Го́льмстрэм (па-швэдзку: Simon Holmström; нар. 24 траўня 2001 году) — швэдзкі хакеіст, правы нападнік клюбу «Нью-Ёрк Айлэндэрз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Быў абраны на драфце НХЛ 2019 году пад 23-м нумарам.

Прафэсійную кар’еру пачаў у сэзоне 2017—2018 гадоў за клюб ГВ71. Ужо хутка пасьля гэтага быў абраны на драфце НХЛ 2019 году клюбам «Нью-Ёрк Айлэндэрз», пасьля чаго выступаў у фарм-клюбе нью-ёрскага клюбу. У жніўні 2020 году вярнуўся на радзіму, дзе нядоўгі час бараніў колеры клюбу «Віта Гэстэн» з другога дывізіёну. 23 лістапада пакінуў каманду[1]. Гольмстрэм дэбютаваў у НХЛ 23 лістапада 2022 году ў матчы, у якім «Айлэндэрз» перамаглі «Эдмантан Ойлерз» зь лікам 3:0[2]. 17 сьнежня ў пераможным матчы над «Вэгас Голдэн Найтс» швэд закінуў першую шайбу ў лізе[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]