Сыкст III
Выгляд
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 390 |
| Памёр | 19 жніўня 440 |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар |
| Дзень памяці | 18 жніўня |
Сыкст III (па-лацінску: Xistus PP. III; памёр 19 жніўня 440 году) — папа рымскі з 31 ліпеня 432 году па 19 жніўня 440 году. У гонар перамогі над нэстарыянамі на Трэцім Сусьветным саборы, у якім асабіста прымаў удзел, перабудаваў рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, прысьвяціўшы яе Богамаці. Таксама біскупам Сыкстам быў пабудаваны яшчэ шэраг храмаў, як то сабор сьвятога Ляўрэнція, баптыстэрыі пры Лятэранскім саборы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сыкст III. Catholic Encyclopedia
