Перайсьці да зьместу

Сцынтыляцыйны лічыльнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сцынтыляцыйны лічыльнік — дэтэктар радыяактыўнага выпраменьваньня, прынцып дзеяньня якога заснаваны на люмінэсцэнцыі.

Сцынтыляцыйныя лічыльнікі выкарыстоўваюцца для выяўленьня радыяактыўнага выпраменьня рэчывам, што сьвяціцца пры паглынаньні гама-кванта, нэўтрона або зараджанай часьцінкі, люмінафора. У сучасных прыладах сьвятло з дапамогай сьвятлаводаў перадаецца на фотапамнажальнікі. Пасьлядоўна выкарыстоўваючы некалькі фотапамнажальнікаў можна дамагчыся ўзмацненьня ў мільярды разоў.

Для выяўленьня гама-квантаў найчасьцей выкарыстоўваюцца крышталі NaI з дамешкам талю. Для выяўленьня зараджаных часьцінак лепш выкарыстоўваць плястыкавыя сцынтылятары, напрыклад, полістэрын з дабаўкай тэрфінілу. Вадкія сцынтыляцыйныя лічыльнікі эфэктыўныя для рэгестрацыі бэта-часьцінак.

Упершыню мэтоду выкарыстаньня сцынтыляцыйных лічыльнікаў ажыцьцявіў Ўільям Крукс у 1903 годзе.

  • Фрауэнфельдер, Хенли Э. Субатомная физика. — Москва: Мир, 1979.