Перайсьці да зьместу

Сучаснае пяціборства на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стадыён Адзінамота.

Спаборніцтвы па сучасным пяціборстве на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ладзіліся з 5 па 7 жніўня 2021 году ў палацы спорту Мусасіна-Форэст і на стадыёне Адзінамота ў Токіё. Былі разыграныя 2 камплекты мэдалёў.

Першыя тры дысцыпліны (фэхтаваньне, плаваньне і конны спорт) ацэньваліся паводле сыстэмы пунктаў. Гэтыя пункты затым ператвараліся ў часавы гандыкап для фінальнай камбінаванай дысцыпліны, якая ўлучала стральбу зь пісталета і забег, пры якім лідэр паводле пунктаў стартаваў першым, а кожны наступны ўдзельнік пачынаў з затрымкай, адпаведнай колькасьці пунктаў, якія ён саступаў быў лідэру[1]. У выніку парадак фінішу ў бегу рабіўся канчатковым для ўсяго спаборніцтва.

Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны Сьцяг Вялікабрытаніі Джо Чунг Сьцяг Эгіпту Агмэд Эльгендзі Сьцяг Рэспублікі Карэя Чун Вун Тэ
Жанчыны Сьцяг Вялікабрытаніі Кейт Фрэнч Сьцяг Летувы Лаўра Асадаўскайце Сьцяг Вугоршчыны Шаралта Ковач
  1. Branch, John. Modern Pentathlon Gets a Little Less Penta // New York Times, 26.11.2008 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]