Партызанск
| Партызанск рас. Партизанск | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Прыморскі край | ||||
| Першыя згадкі | 1896 | ||||
| Дата заснаваньня | 1896 | ||||
| Горад з | 1932 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 1288,6 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 140 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 43°08′ пн. ш. 133°08′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 37 059 чал. (2018) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 42363 | ||||
| Паштовы індэкс | 692864 | ||||
| Нумарны знак | 25, 125 | ||||
| Сайт | partizansk.org | ||||
| Партызанск на мапе Расеі Партызанск | |||||
Партызанск (па-расейску: Партизанск) — горад краявога падпарадкаваньня ў Расеі. Насельніцтва на 2018 год — 37 059 чал. Заснаваны ў 1896 годзе.
Горад разьмешчаны ў даліне ракі Партызанскай, за 50 кілямэтраў на поўнач ад Находкі, за 172 км на ўсход ад Уладзівастоку. Чыгуначная станцыя.
Паселішча было заснавана ў 1896 годзе як шахцёрскі пасёлак Суча́нскі Руднік (названы па ранейшай кітайскай назве ракі Партызанскай — «Сучан»), 27 красавіка 1932 году пасёлак атрымаў статус гораду і назву Сучан.
У 1930-х горад называўся Гамарнік у гонар ваеннага камісара Яна Гамарніка, які быў старшынём Прыморскага крайвыканкаму з 1923 па 1928. У 1937 годзе, калі Гамарнік скончыў жыцьцё самагубствам і быў абвешчаны «ворагам народу», гораду была вернута ранейшая назва Сучан.
26 сьнежня 1972 году ў выніку кампаніі па ліквідацыі кітайскіх назваў на Далёкім Усходзе, якая стала вынікам савецка-кітайскага ўзброенага канфлікту на высьпе Даманскай, горад быў паўторна перайменаваны ў «Партызанск».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Партызанск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў