Клапо́выя, ці суставахобатано́сыя (па-лацінску: Hemiptera) — кляса вусякоў зь няпоўным пераўтварэньнем, улучае больш за 80 тысячаў відаў у такіх групах, як цыкады, тлі, цыкадкі, пасьцельныя клапы, ягадаяднікі ды іншыя. Іхныя памеры вагаюцца ад 1 мм да прыблізна 15 см, а галоўнай прыкметай, якая аб’ядноўвае ўсіх прадстаўнікоў ёсьць агульная канструкцыя колюча-смактальнага ротавага апарата.[1]. Хабаток амаль ува ўсіх выпадках прымацаваны да пярэдняй часткі галавы. Як і ў іншых вусякоў зь няпоўным пераўтварэньнем, прамежкавая стадыя паміж яйкам і імага называецца німфай[2]. Лад жыцьця клаповых вельмі разнастайны, бо некаторыя зь іх ёсьць траваеднымі, то бок высмоктваюць сокі розных частак расьліны, а іншыя ўважаюцца паразытамісысуноў і птушак, мікафагамі (сілкуюцца грыбамі), драпежнікамі (паляюць на дробных бесхрыбетных), жывуць у павуціньнях павукоў, таксама ў вадзе і на вадзе. Некаторыя віды вадамераў сустракаюцца нават у адкрытым акіяне[3].
^True bugs of the world (Hemiptera: Heteroptera): classification and natural history. — Ithaca, New York: Cornell University Press, 1995. — С. 4–5. — ISBN 978-0-8014-2066-5