Супэрмесяц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Супэрмесяц 14 лістапада 2016 г. за 356 511 км ад сярэдзіны Зямлі (Мінэапаліс, ЗША)

Супэрмесяц (лац. super — зьверху) — поўня або маладзік у стане найбольшага збліжэньня Месяца зь Зямлёй. У 1979 г. панятак увёў Рычард Ноле ў амэрыканскім часопісе «Гараскоп» (анг. Horoscope; Норўок, штат Канэктыкут). Даўнейшы назоў: калязямное спалучэньне (грэц. περίγειο σύζυγος) — пэрыгей сызыгія. У залежнасьці ад бачнасьці завецца супэрпоўняй або супэрмаладзіком. У сярэднім здаецца прыкладна на 14% большым за звычайны Месяц. Суправаджаецца ўзмацненьнем гравітацыйнага ўзьдзеяньня Месяца на нетры Зямлі[1], што ўзмацняе прылівы і адлівы. Таксама выглядае на 30% ярчэй, чым калі Месяц знаходзіцца ў найбольш аддаленай ад Зямлі кропцы сваёй арбіты[2].

Супэрмесяц 19 сакавіка 2011 г. (справа) параўнальна са звычайнай поўняй (Нідэрлянды)

14 лістапада 2016 г. супэрмесяц наблізіўся да Зямлі на найменшую з 26 студзеня 1948 г. адлегласьць. 25 лістапада 2034 г. Месяц пройдзе яшчэ бліжэй да Зямлі[3]. За 20-е стагодзьдзе супэрмесяц супадаў з зацьменьнем Месяца 5 разоў, апошні зь якіх у 1982 годзе[4]. Упершыню ў 21-м ст. супэрмесяц супаў з зацьменьнем Месяца ў ноч на 28 верасьня 2015 году[5]. 8 кастрычніка 2033 г. супэрмесяц ізноў супадзе з зацьменьнем Месяца[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БелТА. Супэрмесяц і мэтэорны дождж насоўваюцца на Зямлю // Зьвязда : газэта. — 4 траўня 2012. — № 84 (27199). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Сёньня ноччу глядзіце на апошнюю супэрпоўню гэтага году // «Рэгіянальная газета», 13 сьнежня 2016 г. Праверана 24 ліпеня 2017 г.
  3. ^ У панядзелак нас чакае «супэрмесяц» // Газэта «Зьвязда», 14 лістапада 2016 г. Праверана 24 ліпеня 2017 г.
  4. ^ Аляксандар Арсёнаў. Беларусы пабачаць «крывавы супэрмесяц» 28 верасьня // Газэта «Наша ніва», 2 верасьня 2015 г. Праверана 24 ліпеня 2017 г.
  5. ^ 29 жніўня на небе ўзыдзе супэрмесяц // Газэта «Новы час», 29 жніўня 2015 г. Праверана 24 ліпеня 2017 г.
  6. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». У ноч зь нядзелі на панядзелак зямляне змогуць назіраць супэрмесяц // Белтэлерадыёкампанія, 26 верасьня 2015 г. Праверана 24 ліпеня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Супэрмесяцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў