Супэрліга чэмпіянату Косава па футболе 2016—2017 гадоў
Супэрліга 2016—2017 гадоў — 18-ы розыгрыш Супэрлігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Косава, які праходзіў з 19 жніўня 2016 году па 28 траўня 2017 году. Чэмпіёнам упершыню ў сваёй гісторыі стала «Трэпча-89».
Гэты сэзон стаў першым паўнавартасным пасьля прыняцьця Футбольнай фэдэрацыі Косава ў ФІФА і УЭФА ў траўні 2016 году, і першым, па выніках якога косаўскія каманды атрымалі месцы ў эўрапейскіх спаборніцтвах (Лізе чэмпіёнаў і Лізе Эўропы).
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць]У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх дзесяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь Першай лігі — «Трэпча» і «Фэрызай». Гэтыя клюбы замянілі «Істогу» і «Вуштрыю».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Трэпча-89 | 33 | 24 | 5 | 4 | 72 | 24 | +48 | 77 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Прышціна | 33 | 22 | 6 | 5 | 46 | 18 | +28 | 72 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
| 3 | Лапі | 33 | 21 | 5 | 7 | 44 | 30 | +14 | 68 | |
| 4 | Фэранікелі | 33 | 20 | 5 | 8 | 61 | 27 | +34 | 65 | |
| 5 | Гнілане | 33 | 13 | 9 | 11 | 36 | 28 | +8 | 48 | |
| 6 | Бэса | 33 | 13 | 8 | 12 | 42 | 39 | +3 | 47 | |
| 7 | Дрэніца | 33 | 10 | 10 | 13 | 37 | 47 | −10 | 40 | |
| 8 | Лірыя | 33 | 10 | 7 | 16 | 41 | 39 | +2 | 37 | |
| 9 | Дрыта | 33 | 9 | 8 | 16 | 21 | 34 | −13 | 35 | Пераходныя матчы |
| 10 | Фэрызай | 33 | 6 | 13 | 14 | 24 | 36 | −12 | 31 | |
| 11 | Трэпча | 33 | 5 | 8 | 20 | 37 | 64 | −27 | 23 | Паніжэньне ў Першую лігу |
| 12 | Гайвалія | 33 | 1 | 4 | 28 | 12 | 87 | −75 | 7 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 8) Дадатковыя матчы (толькі для вызначэньня чэмпіёна і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
- ^ Пераможца Кубка Косава мусіў кваліфікавацца ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы. Аднак паколькі пераможца Кубка «Бэса» не атрымала ліцэнзію УЭФА, кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла другой камандзе лігі, «Прышціне».
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць]1—22 туры
[рэдагаваць | рэдагаваць]23—33 туры
[рэдагаваць | рэдагаваць]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Дрыта» і «Фэрызай», якія занялі адпаведна дзявятае і дзясятае месцы ў Супэрлізе, супрацьстаялі «Влазьніі» і «Дукагіну», якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў Першай лізе. Перамогу здабылі «Дрыта», якая захавала месца ў Супэрлізе, і «Влазьнія», якая павысілася. «Фэрызай» жа адправіўся ў Першую лігу.
| 3 чэрвеня 2017 16:00 |
Фэрызай | 1:1 (д. ч.) | Влазьнія | Рыза Лушта, Косаўска-Мітравіца Гледачоў: 1000 Судзьдзя: Крэшнік Вула |
|---|---|---|---|---|
| Кука, 108’ | Справаздача | Фэраці, 97’ | ||
| Пэнальці | ||||
| Шабані Тэршана Бушы Кука Саліху |
2:3 | |||
| 4 чэрвеня 2017 16:00 |
Дукагін | 1:2 | Дрыта | Рыза Лушта, Косаўска-Мітравіца Гледачоў: 1000 Судзьдзя: Фатмір Тахіры |
|---|---|---|---|---|
| Залай, 35’ | Справаздача | Зэнэлі, 64’ Шылова, 90+1’ | ||