Супэрліга чэмпіянату Альбаніі па футболе 2024—2025 гадоў
Супэрліга 2024—2025 гадоў — 86-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Альбаніі, які праходзіў з 18 жніўня 2024 году па 12 траўня 2025 году. Чэмпіёнам стала «Эгнатыя», якая тым самым здабыла свой другі тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь Першага дывізіёну — «Эльбасані» і «Бюліс». Гэтыя клюбы замянілі «Эрзэні» і «Кукес».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Эгнатыя | 36 | 16 | 11 | 9 | 47 | 30 | +17 | 59 | Фінал чатырох |
2 | Влазьнія | 36 | 15 | 12 | 9 | 54 | 39 | +15 | 57 | |
3 | Дынама Тырана | 36 | 14 | 13 | 9 | 49 | 41 | +8 | 55 | |
4 | Партызані | 36 | 13 | 14 | 9 | 38 | 33 | +5 | 53 | |
5 | Эльбасані | 36 | 11 | 17 | 8 | 40 | 38 | +2 | 50 | |
6 | Тэўта | 36 | 10 | 14 | 12 | 29 | 42 | −13 | 44 | |
7 | Бюліс | 36 | 11 | 9 | 16 | 33 | 50 | −17 | 42 | |
8 | Тырана | 36 | 7 | 18 | 11 | 43 | 44 | −1 | 39 | Пераходны матч |
9 | Скендэрбэў | 36 | 9 | 11 | 16 | 35 | 45 | −10 | 38 | Паніжэньне ў Першы дывізіён |
10 | Лячы | 36 | 8 | 13 | 15 | 31 | 37 | −6 | 37 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы; 7) Жарабя.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фінал чатырох
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У фінале чатырох вызначаўся чэмпіён, які здабыў кваліфікацыю ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. Астатнія каманды здабылі кваліфікацыю ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў (зь іх «Дынама» — як пераможца Кубка Альбаніі).
Гульні прайшлі з 4 па 12 траўня 2025 году. Усе раўнды складаліся з аднаго матчу. У паўфінале ў выпадку нічыі ў асноўны час далей праходзіла каманда, якая заняла вышэйшае месца ў рэгулярным сэзоне.
Паўфіналы | Фінал | ||||||
Влазьнія | 2 | ||||||
Дынама Тырана | 1 | ||||||
Влазьнія | 0 | ||||||
Эгнатыя | 4 | ||||||
Эгнатыя (м. л.) | 0 | ||||||
Партызані | 0 | Трэцяе месца | |||||
Дынама Тырана | 1 | ||||||
Партызані | 2 |
Пераходны матч
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбы Першага дывізіёну, якія занялі месцы з трэцяга па шостае, трапілі ў плэй-оф на павышэньне. Іх пераможца «Паградэц» сустрэўся ў фінальным пераходным матчы з восьмай камандай Супэрлігі, «Тыранай». Перамогу здабыла «Тырана», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
4 траўня 2025 18:00 |
Тырана | 1:0 | Паградэц | Эльбасан Арэна, Эльбасан Судзьдзя: Анды Кочы |
---|---|---|---|---|
Хюсэнляры, 90’ (аўтагол) | Справаздача | |||