Супэрліга чэмпіянату Альбаніі па футболе 2013—2014 гадоў
Выгляд
Супэрліга 2013—2014 гадоў — 75-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Альбаніі, які праходзіў з 31 жніўня 2013 году па 10 траўня 2014 году. Чэмпіёнам стаў «Скендэрбэў», які тым самым здабыў свой пяты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх 10 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь Першага дывізіёну — «Люшня» і «Партызані». Гэтыя клюбы замянілі «Шкумбіні», «Таморы», «Люфтэтары» і «Апалёнію».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Скендэрбэў | 33 | 18 | 7 | 8 | 52 | 32 | +20 | 61 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Кукес | 33 | 16 | 9 | 8 | 46 | 34 | +12 | 57 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
| 3 | Лячы | 33 | 16 | 6 | 11 | 41 | 28 | +13 | 54 | |
| 4 | Тэўта | 33 | 14 | 12 | 7 | 46 | 35 | +11 | 54 | |
| 5 | Партызані | 33 | 15 | 8 | 10 | 33 | 26 | +7 | 53 | |
| 6 | Тырана | 33 | 14 | 8 | 11 | 36 | 31 | +5 | 50 | |
| 7 | Флямуртары[a] | 33 | 14 | 9 | 10 | 45 | 40 | +5 | 48 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[b] |
| 8 | Влазьнія | 33 | 12 | 9 | 12 | 42 | 36 | +6 | 45 | |
| 9 | Бэса[c] | 33 | 11 | 9 | 13 | 34 | 32 | +2 | 39 | Паніжэньне ў Першы дывізіён |
| 10 | Кастрыёці | 33 | 8 | 5 | 20 | 26 | 46 | −20 | 29 | |
| 11 | Люшня | 33 | 7 | 5 | 21 | 32 | 59 | −27 | 26 | |
| 12 | Бюліс[d] | 33 | 5 | 9 | 19 | 20 | 54 | −34 | 24 |
Крыніца: RSSSF
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы; 7) Жарабя.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы; 7) Жарабя.
Заўвагі:
- ↑ З «Флямуртары» зьнялі 3 пункты.
- ↑ «Флямуртары» кваліфікаваўся ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы як пераможца Кубка Альбаніі.
- ↑ З «Бэсы» зьнялі 3 пункты.
- ↑ «Бюліс» выключылі зь лігі і адправілі на наступны сэзон у Першы дывізіён з-за гвалту падчас матчу 24-га туру супраць «Лячы».