Сунданская мова
Выгляд
| Сунданская | |
| ᮘᮞ ᮞᮥᮔ᮪ᮓ Баса Сунда | |
Мовы вострава Ява | |
| Ужываецца ў | Інданэзія |
|---|---|
| Рэгіён | Заходняя Ява, Бантэн, Джакарта, часткова ў заходняй Цэнтральнай Яве |
| Колькасьць карыстальнікаў | 38 мільёнаў |
| Клясыфікацыя | Аўстранэзійская |
| Афіцыйны статус | |
| Статус: | 5 Разьвіваецца[d][1] |
| Пісьмо | лацінскае пісьмо і Sundanese script[d] |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | su |
| ISO 639-2(Б) | sun |
| ISO 639-3 | sun |
Сунда́нская мо́ва (Баса сунда, сунданскае напісаньне ᮘᮞ ᮞᮥᮔ᮪ᮓ, літаральна «мова сундаў») — мова прыкладна 39 мільёнаў чалавек ад заходняй траціны вострава Ява, або каля 15% насельніцтва Інданэзіі. Мае некалькі дыялектаў:
- заходні, распаўсюджаны ў абласьцях Бантэн і некаторых частках Лямпунгу;
- паўночны, распаўсюджаны ў Багоры і паўночнай узьбярэжнай зоне Заходняй Явы;
- паўднёвы або прыянганскі дыялект (Бандунг і ваколіцы);
- сярэднеўсходні, распаўсюджаны ў Маджаленцы й Індрамаю;
- паўночна-ўсходні, распаўсюджаны ў Кунінгане, Чырыбоне і Брэбэсе (Цэнтральная Ява);
- паўднёва-ўсходні, распаўсюджаны ў Чыямісе, Банджары і Чылякапе (Цэнтральная Ява).
Сунданская мова выкарыстоўвае розныя сыстэмы пісьма. З даўніх часоў вядомыя сунданскае пісьмо (аксара сунда) і пегон, у цяперашні час выкарыстоўваецца таксама лацінскае пісьмо.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL, 1951. — ISSN 1946-9675
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Вікіпэдыя мае вэрсію мовай |