Перайсьці да зьместу

Судзівой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Судзівой (Жадзівой) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Судвой.

Судзівой — імя славянскага паходжаньня, якое ўтварылася ад праславянскага *sǫditi 'судзіць' і *vojь 'ваяр'[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: domini Stanislai Szadzywoiewicz (16 ліпеня 1502 году)[2].

Судвоі (Sudwoj) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага, Лідзкага і Ашмянскага паветаў[4].

Судвоі (Sudwoj) гербу Пагоня — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[5].

Судзіваевіч (Sudiwojewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[6].

У 1525 годзе ўпаміналася пустаўшчына Судзівоеўшчына (Судивоевщина) каля Опсы[7].

На гістарычнай Троччыне існуе вёска Судвоі. Назву Судвоішкі маюць вёскі на гістарычных Ковеншчыне і Троччыне.

  1. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. Cz. 1: Odapelatywne nazwy osobowe. — Kraków, 2001. S. 347.
  2. Акты, отно­ся­щи­е­ся к исто­рии Запад­ной Рос­сии. Вып. 2. 18‑я и 32 кни­ги запи­сей Литовской мет­ри­ки: Мет­ри­ка коро­ле­вы Боны. — Москва, 2018. С. 279.
  3. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 448.
  4. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 195, 347, 798.
  5. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 420.
  6. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  7. Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 297.