Суві Мінкінэн
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Су́ві Мі́нкінэн (па-фінску: Suvi Minkkinen; 8 сьнежня 1994 году) — фінская біятляністка. Акрамя біятлёну, таксама брала ўдзел у спаборніцтвах па лыжных гонках на нацыянальным узроўні.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2013 і 2014 гадах Мінкінэн брала ўдзел у юніёрскіх чэмпіянатах сьвету па біятлёне, але значных посьпехаў ёй бракавала. Пэўны час сумяшчала біятлён з лыжнымі гонкамі, беручы ўдзел у спаборніцтвах нацыянальнага ўзроўню. У сэзоне 2017—2018 гадоў спартоўка дэбютавала на этапе Кубак сьвету. Тады ў Эстэрсундзе скончыла на 78-м радку ў індывідуальнай гонцы і была 87-й у спрынце. У лютым 2018 года ў складзе зборнай Фінляндыі ўзяла ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях, але мела толькі 69-ы вынік у індывідуальнай гонцы.
У 2019 годзе фінка ўпершыню выступіла на чэмпіянаце сьвету, а найлепшым для яе сталася 22-е месца ў эстафэце. У 2022 годзе брала ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Пэкіне. На тых гульнях у складзе мяшанай каманды ў эстафэце фінішавала на 11-м радку. Першы подыюм на этапах Кубка сьвету здабыла ў сэзоне 2023—2024 гадоў на спаборніцтвах у Осьлё, заваяваўшы бронзавы мэдаль у адзіночнай мяшанай эстафэце[1]. У 2024 годзе Мінкінэн стала ўладальніцай двух срэбных мэдалёў летняга чэмпіянату сьвету па біятлёне.
У сэзоне 2024—2025 гадоў на першым этапе ў Фінляндыі спартоўка здабыла бронзавы мэдаль Кубка сьвету ў індывідуальным спрынце[2]. У Ленцаргайдэ на чэмпіянаце сьвету 2025 году стала бронзавай прызэркай у спрынце на 7,5 км. 5 сьнежня 2025 году перамагла ў спрынце на этапе Кубка сьвету ў Эстэрсундзе. Праз два дні ў тым жа месьце была другім у гонцы перасьледу, паўтарыўшы посьпех праз амаль два тыдні ў Ансі. У лютым на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году разжылася першым алімпійскім мэдалём, то бок бронзай у гонцы перасьледу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Суви Минккинен, биатлонистка, 30 лет, рост, вес, биография и карьера, фото и видео на Sports.ru. Sports.ru. Архіўная копія ад 13.02.2025 г.
- ↑ ❄️ Кубок мира. Давидова победила в спринте, Эльвира Оберг – 2-я, Минккинен – 3-я. Sports.ru. Архіўная копія ад 27.02.2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 8 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Фінляндыі
- Фінскія біятляністкі
- Біятляністы і біятляністкі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году
- Біятляністы і біятляністкі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году
- Біятляністы і біятляністкі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 году