Ст’юарт Даўнінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ст'юарт Даўнінг»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ст’юарт Даўнінг
Stewart Downing 2016.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 ліпеня 1984(1984-07-22)[1] (35 гадоў)
Мідлзбра, Паўночны Ёркшыр
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазыцыя ўінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Блэкбэрн Ровэрз
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2009
2003
2009—2011
2011—2013
2013—2015
2015—2019
2019—
Мідлзбра
Сандэрлэнд (арэнда)
Астан Віла
Лівэрпул
Ўэст Гэм Юнайтэд
Мідлзбра
Блэкбэрн Ровэрз
178 (17)
7 (3)
63 (9)
65 (3)
69 (7)
155 (9)
34 (2)
Зборныя
2005—2014 Ангельшчына 35 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 сакавіка 2020.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2014.

Ст’юарт Даўнінг (па-ангельску: Stewart Downing; нарадзіўся 22 ліпеня 1984 году ў Мідлзбра, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст клюбу «Блэкбэрн Ровэрз». Былы чалец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Гуляе на пазыцыі ўінгера, але можа згуляць і як цэнтральны нападнік. Раней выступаў за «Сандэрлэнд», «Астан Вілу», «Лівэрпул» і «Ўэст Гэм Юнайтэд».

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Мідлзбра»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўнінг вырас у Пэлістэры — усходнім раёне Мідлзбра, таму яшчэ са школьных гадоў быў аматарам клюбу. Скончыў футбольную акадэмію Мідлзбра й адразу трапіў у першую каманду. Падчас навучаньня лічыўся адным з найбольш пэрспэктыўных выпускнікоў акадэміі. Дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 24 красавіка 2002 году ў сустрэчы супраць «Іпсўіч Таўну». У тым сэзоне Ст’юарт правёў толькі тры гульні, але ў наступным сытуацыя не зьмянілася — Ст’юарт правёў столькі ж гульняў і ў сэзоне 2002—2003, але забіўшы ў гульні Кубку лігі, калі яго каманда перамагла «Брэнтфарт» зь лікам 4:1. У 2003 годзе Ст’юарт апынуўся ў арэндзе ў «Сандэрлэндзе» дзеля набраньня вопыту, бо яго шанец на пападаньне ў склад быў згублены з-за цудоўнай формы Бола Зэндэна. Але неўзабаве Даўнінг быў адкліканы назад з-за крызу ў камандзе, зьвязанага зь перапаўненьнем клюбнага лязарэту, і адразу трапіў у асноўны склад. У сэзоне 2004—2005 Даўнінг згуляў агулам 49 матчаў, забіўшы ў іх 6 разоў і колькі разоў асыстэнтаваўшы. Гэта паслужыла натхненьнем да выкліку ў нацыянальную зборную ў лютым 2005 году. Напрыканцы 2005 году Ст’юарт атрымаў траўму калена й быў вымушаны прапусьціць пяць месяцаў. Але гэта не перашкодзіла яму па вяртаньні адзначыцца трымя асыстэнцкімі баламі падчас гульні ў паўфінале Кубку УЭФА з румынскай «Сьцяўа», што дазволіла клюбу выйсьці ў фінал. У лютым 2008 Даўнінг падпісаў новы кантракт з клюбам на пяць гадоў. Сэзон 2008—2009 быў даволі зьмешаны ў пачуцьцёх. Каманда пачала вельмі добра на старце сэзону патрапіўшы на восьмы радок, але зь лістапада скацілася ў зону вылета. У студзені Ст’юарт хацеў пакінуць клюб, але кіраўніцтва змагло яго затрымаць, як выясьнілася не на доўга. У прадапошняй гульні супраць «Астан Вілы» Даўнінг атрымаў пашкоджаньне й выбыў на чатыры месяцы. Сэзон Ст’юарт скончыў без галоў у лізе, але двойчы забіваў «Ўэст Гэму» ў Кубку Ангельшчыны.

«Астан Віла»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля вылету «Мідлзбра» Даўнінг падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Астан Вілай». Гэта было першае набыцьцё бірмінггэмцаў улетку 2009. Клюб ацаніў футбаліста ў 10 мільёнаў фунтаў плюс яшчэ 2 мільёны ў залежнасьці ад колькасьці праведзенных гульняў. 7 лістапада Мартын О'Ніл аб’явіў, што Ст’юарт зноўку прыступіў да трэнэровак пасьля свайго выздараўленьня. Дэбютаваў у складзе новай каманды падчас гульні з «Бэрнлі», калі зьмяніў на поле Стыва Сыдўэла на 69 хвіліне. Першы й другі свае галы за «Вілянаў» забіў усё таму ж «Бэрнлі» ў хатняй гульні 21 лютага 2010, якая скончылася зь лікам 5:2 на карысьць гаспадароў.

«Лівэрпул»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўнінг зьдзейсьніў пераезд у Лівэрпул 15 ліпеня 2011 году, сума платы за гульца, як лічыцца, складае каля 18 млн фунтаў стэрлінгаў на чатырохгадовы кантракт[2]. У суботу 13 жніўня 2011 году Даўнінг дэбютаваў у першай гульні «Лівэрпула» у сэзоне 2011—2012 гадоў, калі ягоны клюб згуляў у нічыю зь лікам 1:1 супраць «Сандэрлэнда» на Энфілдзе.

«Ўэст Гэм Юнайтэд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 жніўня 2013 году Даўнінг падпісаў чатырохгадовы кантракт з клюбам «Ўэст Гэм Юнайтэд», як мяркуецца , сума трансфэру склала 5 млн фунтаў[3][4]. Дэбютаваў за новы клюб, выйшаўшы на замену ў пераможным матчы супраць «Кардыф Сіці» ў дзень адкрыцьця сэзону 2013—2014 17 жніўня 2013 году[5].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да таго як трапіць у нацыянальную каманду Ст’юарт гуляў за юнацкую й моладзевую каманды Ангельшчыны. 9 лютага 2005 дэбютаваў у нацыянальнай камадзе, зьмяніўшы ў другой палове матча Шона Райта-Філіпса ў хатняй таварыскай сустрэчы супраць каманды Нідэрляндаў. Ст’юарт быў уключаны ў склад зборнай на Кубак сьвету 2006 году Свэнам Ёранам Эрыксанам як рэзэрв для Джо Коўла. Даўнінг зьявіўся ў першай гульні з Парагваем, выйшаўшы на зьмену. У другім матчы зьдзейсьнілася тое ж самае ў гульенй супраць Трынідаду й Табага. Першую гульню ў асноўным складзе Ст’юарт правёў 19 жніўня 2006 году ў пераможным матчы з камандай Грэцыі, якая скончылася зь лікам 4:0. Даўнінг прыняў непасрэдны ўдзел у трох галох сваёй каманды. Пасьля звальненьня швэдзкага трэнэра, вызываўся ў зборную спачатку Стывам Макларэнам, а потым Фабіё Капэльлё.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ст’юарт ганаровы прэзыдэнт футзальнага клюбу «Мідлзбра». У вольны час працаваў DJ-м у некалькіх начных клюбах Мідлзбра.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мідлзбра

Лівэрпул

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ст’юарт Даўнінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў