Стэфан IV
Выгляд
| па-лацінску: Stephanus IV | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 770 |
| Памёр | 24 студзеня 817[1] |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Стэфан IV (па-лацінску: Stephanus PP. IV; каля 770 — 24 студзеня 817 году) — папа рымскі з 22 чэрвеня 816 году па 24 студзеня 817 году. Паколькі Стэфан быў абраны бяз згоды імпэратара, ён паслаў імпэратару паведамленьне пра сваё абраньне, загадаўшы рымлянам прысягнуць на вернасьць імпэратару. У пачатку кастрычніка папа і імпэратар сустрэліся ў Рэймсе, і Людовік I Пабожны ўрачыста пакланіўся пантыфіку тры разы. На нядзельнай імшы 5 кастрычніка 816 году папа ўрачыста каранаваў у Рэймскай царкве Людовіка і ягоную жонку залатой каронай. Людовік I адарыў папу каштоўнымі падарункамі, у тым ліку надзеламі зямлі, якая была перадана ва ўласнасьць рымскай царкве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Стэфан IV. Catholic Encyclopedia.
