Перайсьці да зьместу

Стэфан Марыс Дыён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан Марыс Дыён
па-француску: Stéphane Dion
Стэфан Дыён у 2006 годзе
Стэфан Дыён у 2006 годзе
Дэпутат парляманту Канады
1996 — цяперашні час
Міністар навакольнага асяродзьдзя Канады
20 ліпеня 2004 — 6 лютага 2006
Прэм’ер-міністар Пол Мартын
Папярэднік Дэйвід Андэрсан
Наступнік Рона Эмбраўз
Міністар міжурадавых адносін Канады
25 сакавіка 1996 — 11 сьнежня 2003
Прэм’ер-міністар Жан Крэцьен
Папярэднік Марсэль Масэ
Наступнік П’ер Пэтыгру
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся28 верасьня 1955 (69 гадоў)
Квэбэк (горад), Квэбэк
ПартыяЛібэральная партыя Канады
АдукацыяЛавальскі унівэрсытэт
Парыскі інстытут паліталёгіі
Сужэнец Janine Krieber
Дзеці Jeanne
Бацька Леон Дыён[d]
Подпіс

Стэфан Марыс Дыён (па-француску: Stéphane Maurice Dion; нарадзіўся 28 верасьня 1955 году, Квэбэк) — канадзкі палітык, былы лідэр апазыцыйнай леванакіраванай Лібэральнай партыі Канады. Са сьнежня 2006 да сьнежня 2008 году Дыён зьяўляўся лідэрам апазыцыі ў ніжняй палаце парлямэнту Канады, дзе ён прадстаўляе акругу Сэн-Ляран-Карт’евіль (правінцыя Квэбэк) з 1996 году.

Дыён атрымаў ступень бакаляўра і магістра па паліталёгіі ў Лавальскім унівэрсытэце і ступень доктара ў Парыскім інстытуце паліталёгіі. Перад тым, як стаць палітыкам ён працаваў выкладчыкам у Манрэальскім унівэрсытэце.

Дыён быў членам двух канадзкіх урадаў. Ён служыў міністрам міжурадавых адносін (г. зн. фэдэральна-правінцыяльных адносін) з 1996 па 2003 ва ўрадзе Жана Крэт’ена і міністрам навакольнага асяродзьдзя з 2004 па 2006 ва ўрадзе Пола Мартына.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэфан Марыс Дыёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў